аксілі́т

(ад гр. oksys = кіслы)

тэхнічная назва перакісу натрыю.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

technology

[tekˈnɑ:lədʒI]

n.

1) тэхналёгія, тэ́хніка f.; тэхні́чныя і ужытко́выя наву́кі

2) тэхні́чная намэнкляту́ра або́ тэрміналёгія

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

материа́льно-техни́ческий матэрыя́льна-тэхні́чны;

материа́льно-техни́ческая ба́за наро́дного хозя́йства матэрыя́льна-тэхні́чная ба́за наро́днай гаспада́ркі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дакумента́цыя ж. Dokumentatin f -, -en, nterlagen pl;

тэхні́чная дакумента́цыя tchnische nterlagen; tchnische Doku mentatin

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Ingenieurschule [inʒə'nxø:r-] m -s, -e сярэ́дняя тэхні́чная навуча́льная ўстано́ва, тэ́хнікум

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

БАВАЎНЯ́НАЯ ТКАНІ́НА,

тканіна, якая вырабляецца з пражы, атрыманай з бавоўны. Разнастайная па структуры і характары аддзелкі (напр., суравая, набіўная, меланжавая тканіна). Паводле прызначэння бывае бытавая і тэхнічная. Выкарыстоўваецца пераважна ў вытв-сці бялізны, адзення, падкладачных, мэблева-дэкаратыўных і інш. матэрыялаў. Найчасцей вырабляюць бязь, сацін, міткаль (пасля набіўкі і фарбавання — паркаль).

т. 2, с. 196

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГО́ТА (Gotha),

горад на У Германіі, у зямлі Цюрынгія. Вядомы з 10 ст. Каля 70 тыс. ж. (1994). Трансп. вузел. Прам-сць: станкаінстр. і трансп. машынабудаванне (у т. л. вагонабудаванне), гумава-тэхнічная, харчасмакавая, паліграф., хімічная. Традыцыйная галіна — выданне і друкаванне геагр. картаў і атласаў. Картаграфічны музей. Арх. помнікі 16—17 ст.

т. 5, с. 370

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ноу-ха́у, нескл., н. (спец.).

1. Незапатэнтаваная навукова-тэхнічная, тэхналагічная, камерцыйная, фінансавая і іншая вынаходка або ідэя, якая з’яўляецца камерцыйнай або службовай тайнай, выкарыстоўваецца ў дзейнасці прадпрыемства і прыносіць даход.

Права на ноу-хау.

Ноу-хау ў вытворчасці мабільных тэлефонаў.

2. перан. Індывідуальнае рашэнне якой-н. праблемы; сакрэт вытворчасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

АКВАТЫ́НТА (італьян. acguatinta),

тэхнічная разнавіднасць гравюры, у якой метал. дошка пратраўліваецца праз прыліплы да яе асфальтавы або каніфольны пыл. У акватынце дасягаюцца маляўнічыя эфекты, блізкія да тонавага малюнку. Выкарыстоўваецца ў спалучэнні са штрыхаваным афортам, узбагачаючы яго танальнымі і фактурнымі адценнямі. У бел. мастацтве выкарыстоўваецца з 17 ст. (асобныя творы Л. і А.​Тарасевічаў). У 19 ст. значна пацеснена літаграфіяй.

т. 1, с. 189

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЛЕМБА́НГ (Palembang),

горад у Інданезіі, на Пд в-ва Суматра. Адм. цэнтр прав. Паўднёвая Суматра. Каля 1,2 млн. ж. (1999). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Порт у вусці р. Мусі. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр раёна здабычы нафты. Прам-сць: нафтаперапр., суднабуд., каўчукавая, харч., тэкст., дрэваапр., мэблевая, гумава-тэхнічная. Ун-т. Музей. Арх. помнікі: мячэць (1740, мінарэт 1753), пахавальні султанаў.

т. 11, с. 547

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)