«ДУДА́РЫКІ»,
бел. сцэнічны мужчынскі танец. Створаны ў 1960-я г. балетмайстрам І.Серыкавым з выкарыстаннем элементаў традыц. нар. лексікі. Муз. памер 2/4. Тэмп жвавы. Мае гумарыстычны характар, выконваецца любой колькасцю ўдзельнікаў, якія па чарзе саліруюць, імітуючы ігру на дудцы, выяўляючы сваю вынаходлівасць, дасціпнасць, уменне весяліць народ. Насычаны тэхнічна складанымі рухамі.
Літ.:
Алексютович Л.К. Белорусские народные танцы, хороводы, игры. Мн., 1978. С. 339—353.
Л.К.Алексютовіч.
т. 6, с. 253
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КАЛАМІ́Я»,
бел. нар. танец. Муз. памер 2/4. Тэмп умераны. Выканаўцы ў агульным крузе танцуюць пад розныя жартаўлівыя прыпеўкі, прытупваюць і адбіваюць нагамі «драбняка» і інш. рытмічныя фігуры, суправаджаючы іх рухамі рук, кружацца, потым утвараюць пары. Вядомы з канца 19 ст Зафіксаваны ў Столінскім і інш. паўд. раёнах Беларусі. Быў папулярны і ў інш. мясцовасцях. Блізкі да ўкр. нар. танца «Каламыйка».
Л.К.Алексютовіч.
т. 7, с. 449
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МАТА́ЛІХА»,
бел. нар. масавы танец. Зафіксаваны ў 1970-я г. ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл. Муз. памер 2/4. Тэмп хуткі. Вылучаецца разнастайнасцю фігур. Перад пачаткам адзін з юнакоў запрашае ўсіх: «Рэж «Маталіху», музыкі, // сёння дзень у нас вялікі». Сцэн. варыянт створаны ў 1978 балетмайстрам І.Серыкавым у Віцебскім нар. ансамблі песні і танца «Маладосць». У 1980 «М.» пастаўлена Дзярж. ансамблем танца Беларусі.
Л.К.Алексютовіч.
т. 10, с. 204
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СКАКУ́ХА»,
бел. нар. танец. Муз. памер 2/4. Тэмп ад умеранага да хуткага. Танец імправізацыйнага характару, выконваецца весела, разгульна, пад прыпеўкі гумарыст. зместу. Дробныя рухі ног (дробушкі) спалучаюцца з хуткімі вярчэннямі і размахваннем хусткай. «С.» танцуюць жанчыны на дажынках, «каравайніцы» на вяселлях (т.зв. бабскія скакухі). Зафіксаваны ў 1-й пал. 19 ст., быў вельмі пашыраны на Беларусі са значнымі рэгіянальнымі адрозненнямі.
Л.К.Алексютовіч.
т. 14, с. 432
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
pace1 [peɪs] n.
1. тэмп, ху́ткасць;
at a steady/gentle/leisurely pace цвёрдаю/лёгкаю/паво́льнаю хадо́ю;
gather pace набіра́ць ху́ткасць;
put on pace ісці́ хутчэ́й;
pace of life тэмп жыцця́
2. крок;
take one pace forward зрабі́ць (адзі́н) крок напе́рад;
He quickened his pace. Ён пакрочыў шпарчэй.
♦
go through one’s paces/show one’s paces пака́зваць свае́ здо́льнасці;
keep pace with smb./smth. не адстава́ць ад каго́-н./чаго́-н.;
off the pace адстава́ць;
put smb./smth. through their/its paces выяўля́ць чые́-н. здо́льнасці; правяра́ць каго́-н./што-н. у спра́ве;
set the pace
1) быць пры́кладам
2) задава́ць тэмп;
at a snail’s pace чарапа́шым кро́кам
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
«БЫЧО́К»,
бел. народны танец. Муз. памер . Тэмп умераны ці хуткі. Вядомы ў некалькіх харэагр. варыянтах: найб. старажытны блізкі да карагодаў (танцоры імітавалі баданне бычкоў); пазнейшыя — да кадрылі; сустракаюцца сольныя імправізацыйныя варыянты. У рознай ступені выкарыстоўваючы нар. аснову танца, бел. балетмайстры стварылі шэраг яркіх сцэн. пастановак (у т. л. харэагр. карцінка «Бычкі» ў паст. К.Алексютовіча, жарт. танец «Бычкі» ў паст. А.Апанасенкі). Пашыраны па ўсёй Беларусі.
т. 3, с. 382
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГНЯВА́Ш», «Гнеўка», «Загневаны»,
бел. нар. танец. Муз. памер . Тэмп павольны. Выканаўцы (дзяўчына і хлопец) у тэатралізаванай форме паказваюць сварку і прымірэнне закаханых, часта ў суправаджэнні песні («Дзяўчына мая заручоная, чаго так ходзіш засмучоная...»). Больш пашыраны ў зах. абласцях Беларусі. На Магілёўшчыне бытаваў варыянт «Гняваша», які выконвалі толькі мужчыны.
Літ.:
Народные песни местечка Селец Пружанского уезда Полесского воеводства (Западная Белоруссия) / Сост. И.К.Зданович. М., 1931.
Ю.М.Чурко.
т. 5, с. 317
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КАЛГА́СНАЯ ПО́ЛЬКА»,
бел. сцэнічны парна-масавы танец. Муз. памер 2/4. Тэмп хуткі, для рытму характэрна сінкапіраванне. Створана балетмайстрам П.Акулёнкам на аснове абагульнення элементаў танц. фальклору Талачынскага р-на, паст. ў 1955 у Дзярж. акад. нар. хоры Беларусі. Вызначаецца складанасцю харэаграфічнага малюнка, разнастайнасцю рухаў у масавых і сольных эпізодах. Дзякуючы яркаму нар. каларыту, жыццярадаснасці настрою набыў вял. папулярнасць, уваходзіць у рэпертуар многіх калектываў маст. самадзейнасці.
Л.К.Алексютовіч.
т. 7, с. 457
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНКА́Н (ад франц. cancan літар. шум, гам),
французскі танец алжырскага паходжання, род кантрданса (наз. таксама парыжскай кадрыляй). Паявіўся ў 17 ст. ў Парыжы як прыдворны бальны танец спакойнага, плаўнага характару. З 1830-х г. фрывольны, з характэрным высокім ускідваннем нагі; у такім выглядзе трапіў на эстраду (у кафэшантаны, вар’етэ і інш.). Муз. памер 2/4. Тэмп энергічны, рухавы. Шырока выкарыстоўваўся ў франц. класічнай аперэце (найб. у творах Ж.Афенбаха).
т. 7, с. 586
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КАХА́НАЧКА»,
гарадскі бытавы танец. Муз. памер . Тэмп умераны. Як бальны танец створаны ў пач. 20 ст. рус. балетмайстрам М.Гаўлікоўскім. На Беларусі пашыраны ў сял. побыце, спарадзіў шэраг харэаграфічных мадыфікацый. Выконваецца парамі па крузе слізготным крокам. Адна з характэрных фігур: партнёры, стоячы тварам адзін да аднаго, удараюцца спачатку правымі, потым, пасля пляскання ў далоні, левымі рукамі. Сцэн. варыянт танца «Полька-каханачка» стварыў бел. балетмайстар В.Партной.
Л.К.Алексютовіч.
т. 8, с. 189
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)