затереби́ть сов.

1. (начать теребить) зашмо́ргаць, пача́ць шмо́ргаць; пача́ць перабіра́ць; зату́заць, пача́ць ту́заць; затармасі́ць, пача́ць тармасі́ць; пача́ць скубці́; см. тереби́ть;

2. перен., разг. (замучить, теребя) зату́заць, затармасі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шмо́ргаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; незак.

1. каго-што. Цягнуць, тузаць кароткімі, рэзкімі рухамі; такімі рухамі зрываць, абрываць што-н.

Ш. суседа за рукаў.

Ш. лісце з куста.

2. што чым, чым па чым і без дап. Праводзіць па чым-н., намазваючы што-н.; праводзіць чым-н. па якой-н. паверхні, звычайна ўтвараючы характэрны гук.

Ш. нітку воскам.

Ш. запалкай па карабку.

3. чым. З шумам часта ўцягваць (носам) паветра.

Ш. носам.

|| аднакр. шмаргану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ і шмо́ргнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 3 знач.).

|| наз. шмо́рганне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Раздо́ргнуць ’разарваць’ (Нас.), раздо́рганы ’разарваны на часткі’ (Нас.). Да до́ргнуць ’рэзка таргануць’ (Юрч.), параўн. рус. смал. дарга́ць ’рваць, раздзіраць’, калуж. до́ргатьтузаць’, чэш. дыял. drhat ’скубаць пёры’, серб. дрга́стити ’моцна часаць, раздзіраць’, што ўзводзяць да прасл. *dьrgati (ЭССЯ, 5, 221), роднаснага *dьrati (гл. драць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рваць ’вырываць, разрываць, тузаць, драць’ (ТСБМ, Ласт., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), ’цягнуць на ваніты, ванітаваць’ (Сл. ПЗБ, ТС), сюды ж рва́кі мн. л. ’ірвота; ваніты’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Растарг.), таксама з іншым суфіксальным афармленнем рва́ны мн. л. ’тс’ і рваннё ’ваніты’ (Нас.). Гл. ірваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

валту́зіць, ‑тужу, ‑тузіш, ‑тузіць; незак., каго.

Разм.

1. Тармасіць, тузаць. Нехта схапіў.. [Засмужца], вывалак на бераг, валтузіў, каб вярнуць к жыццю. Мележ. // Тузаючы, штурхаючы, біць каго‑н. Накінуліся жаўнеры на дзеда Талаша і пачалі яго валтузіць, стараючыся паваліць старога. Колас.

2. перан. Бесперастанку турбаваць. — Хіба я ведаю, дзе той доктар? — развёў хлопец рукамі, і ў яго голасе было многа пратэсту: «Што вы маеце да мяне? І так мяне ўчора валтузілі, не давалі бацьку пахаваць!» Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трапа́ць, траплю́, трэ́плеш, трэ́пле; трапі́; трапа́ны; незак.

1. што. Ачышчаць валакно, выбіваючы кастрыцу спецыяльнай прыладай.

Т. лён.

2. каго. Ласкава пагладжваць, пастукваць рукой, пальцамі.

Т. па плячах.

3. што. Тузаць, гайдаць (пра вецер).

Вецер трапаў хустачку на галаве.

4. каго-што. Біць, калаціць, уцягваць у баявыя сутычкі.

Т. варожыя войскі.

5. Ісці вялікую адлегласць (разм.).

Трапаў пяць кіламетраў пехатой.

Трапаць нервы (разм., неадабр.) — хвалявацца; моцна нерваваць каго-н.

|| зак. патрапа́ць, -раплю́, -рэ́плеш, -рэ́пле; -рапі́; -рапа́ны (да 1, 2 і 4 знач.) і растрапа́ць, -раплю́, -рэ́плеш, -рэ́пле; -рапі́; -рапа́ны (да 3 знач.).

|| наз. трапа́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

церабі́ць, цераблю́, цярэ́біш, цярэ́біць; цярэ́блены; незак.

1. што. Ачышчаць ад хмызняку (лес).

2. Абчышчаць ад бацвіння, карэньчыкаў і пад. (гародніну).

Ц. буракі.

3. што. Абсякаць галіны, сучча з паваленых дрэў.

4. што. Вылузваць, выкалупваць, лушчыць што-н.

Вавёрка церабіла шышкі.

5. што. Чысціць дзюбай пер’е (пра птушак).

6. што. Торгаць, тузаць, перабіраць пальцамі што-н.

Ц. канцы хусткі.

7. перан., каго (што). Надакучаць пытаннямі, просьбамі (разм.).

8. што. Вырываючы з коранем, убіраць машынай з поля (лён, каноплі).

|| зак. вы́церабіць, -блю, -біш, -біць; -блены (да 1 і 8 знач.).

|| наз. церабле́нне, -я, н.

|| прым. церабі́льны, -ая, -ае (да 8 знач.).

Церабільная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

targać się

незак.

1. рабіць замах;

targać się na własne życie — замахвацца на ўласнае жыццё;

2. тузацца; цягаць (тузаць) адно аднаго

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ску́бці, скубу́, скубе́ш, скубе́; скубём, скубяце́, скубу́ць; скубі́; незак.

1. што. Цягнучы, выцягваючы, браць патроху.

С. салому ад стога.

2. што. Разрываць пальцамі што-н. на дробныя часткі.

С. пер’е.

3. каго-што. Вырываць, адрываць, выскубваць (пра траву, пер’е, пух і пад.).

Гусі скубуць траву.

С. курыцу.

4. каго-што. Перабіраць пальцамі, тузаць.

Дзеці скубуць бацьку за паліто.

5. перан., каго-што. Патрабаваць чаго-н.; непакоіць.

Мяне скубуць з усіх бакоў.

|| аднакр. скубану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́, скубну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць, -ні́ і скубяну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. скубе́нне, -я, н. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

pluck

[plʌk]

1.

v.

1) рва́ць (кве́ткі), выця́гваць

2) (at) цягну́ць, ту́заць за што

3) ску́бці у́рыцу)

4) Sl. рабава́ць, ашу́кваць

2.

n.

1) то́рганьне n.

2) адва́га, рашу́часьць f.

3) вантро́бы забі́тае жывёліны

- pluck up

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)