эзафагаско́п, ‑а, м.

Трубка з аптычнымі і асвятляльнымі сістэмамі, якая выкарыстоўваецца ў медыцынскай практыцы для даследавання стрававода.

[Грэч. oisophágos — стрававод і skopéō — гляджу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЗАСЦЕРАГА́ЛЬНІК электрычны,

прыстасаванне для аховы эл. праводкі, прылад, апаратаў, электрарухавікоў ад перагрэву пры кароткіх замыканнях і перагрузках. Складаецца з ізаляцыйнага корпуса (трубка або патрон) і плаўкай устаўкі (дрот або пласцінка, якія ад празмернага току плавяцца і разрываюць эл. ланцуг). Бываюць адкрытыя (устаўка размешчана звонку корпуса) і закрытыя, трубчастыя і пробкавыя (разьбовыя). У сілавых устаноўках З. замяняюцца больш дакладнымі аўтам. выключальнікамі.

Засцерагальнікі электрычныя: а — трубчасты (1 — плаўкі элемент, 2 — ізаляцыйная трубка, 3 — кантактавыя спружыны); б — пробкавы (1 — дрот з легкаплаўкага металу; 2 — пробка; 3 — металічны патрон; стрэлкі паказваюць напрамак працякання току).

т. 7, с. 6

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

уту́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Дэталь машыны або якога-н. прыстасавання — металічная трубка, якая прызначана для змяншэння трэння ў месцы апоры вала.

Калёсныя ўтулкі.

|| прым. уту́лкавы, -ая, -ае і уту́лачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэлефо́нны telefónisch, Telefón-, Férnsprech-;

тэлефо́нная тру́бка Hörer m -s, -, Telefónhörer m

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

калейдаско́п, -а, м.

1. мн. -ы, -аў. Трубка з люстранымі пласцінкамі і каляровымі шкельцамі, якія пры паварочванні складваюцца ў розныя ўзоры.

2. перан. Хуткая змена разнастайных з’яў (кніжн.).

К. падзей.

|| прым. калейдаскапі́чны, -ая, -ае.

Калейдаскапічная змена ўражанняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гафрырава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад гафрыраваць.

2. у знач. прым. З гафрыроўкай. Гафрыраваная папера. Гафрыраваная трубка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гло́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Частка стрававальнага тракту: мышачная трубка, якая злучае поласць рота са страваводам.

2. Тое, што і горла (у 1 і 2 знач.; разм.).

Схапіць за глотку.

|| прым. гло́тачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Telefónhörer m -s, - телефо́нная тру́бка, уст. слуха́ўка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

фульгуры́т, ‑у, М ‑рыце, м.

У мінералогіі — пакручастая шклопадобная трубка, якая атрымалася з пясчынак, што сплавіліся ад удару маланкі ў пясок.

[Ад лац. fulgur — маланка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

СВІСТКІ́,

механічныя прыстасаванні для пераўтварэння кінетычнай энергіі струменя ў энергію акустычных ваганняў. У адрозненне ад сірэн не маюць вярчальных або рухомых частак. Аўтавагальны рэжым цячэння высокаскараснога струменя ствараюць тармажэннем полым рэзанатарам або клінам, які мае рэзанансную поласць. Акустычная магутнасць С. значна ніжэйшая, чым у газаструменных выпрамяняльніках (не перавышае некалькіх дзесяткаў ват).

Паводле рабочага цела С. бываюць газавыя (паветраныя, пераважна віхравыя, С. Гальтана, т. зв. губныя) і вадкасныя (з пласціністымі ці стрыжнёвымі вібратарамі). Газавыя С. выкарыстоўваюць пераважна для бясшумнай сігналізацыі, вадкасныя — для інтэнсіфікацыі цепламасаабменных працэсаў.

Схемы свісткоў: а — віхравога (1 — трубка для падачы газу, 2 — цыліндрычная камера, 3 — выхадная трубка); б — губнога (1 — шчылінападобнае сапло, 2 — востры край рэзанатара, 3 — рэзанансная камера).

т. 14, с. 266

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)