Страціць жыццяздольнасці загінуць; стаць нежывым (пра часткі арганізма, расліны). Клеткі тканак адмерлі. Знізу сучкі на дрэве адмерлі.//перан. Страціць жыццяздольнасць; знікнуць (пра грамадскія з’явы, асаблівасці быту і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пухлі́на, ‑ы, ж.
Хваравітае ўздуцце тканак арганізма. Недагледжаная рана гнаілася, вакол яе распаўзлася чырвоная пухліна.Арабей.Пухліна пайшла ад капытоў скрозь па нагах.Чорны.// Ненармальнае разрастанне тканкі якога‑н. органа. Дабраякасная пухліна. Злаякасная пухліна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АНКІЛО́З (ад грэч. ankylos крывы, сагнуты),
поўная нерухомасць сустава пры паталагічных зменах яго тканак. Адрозніваюць анкілозы касцявыя (касцявое зрастанне сустаўных паверхняў паміж сабой), пазасустаўныя (утварэнне касцявой перамычкі за кошт акасцянення мяккіх тканак вакол сустава; сустаўная шчыліна пры гэтым захавана), фіброзныя (утварэнне рубцовых спаек паміж сустаўнымі паверхнямі). Пры касцявым і пазасустаўным анкілозе вобласць нерухомага сустава пры функцыян. нагрузцы (хадзе) бязбольная, пры фіброзным — узмоцненая нагрузка выклікае боль у суставе. Развіваецца ад раненняў, закрытых пераломаў касцей у суставе, ад запалення (туберкулёз, ганарэя і інш.), працяглай нерухомасці сустава. Лячэнне хірург. і фізіятэрапеўтычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дэгенера́цыяж. Degeneratión f -, -en; Degeneríerung f -, -en; Entártung f -, -en; Verfáll m -s, -fälle;
дэгенера́цыя тка́накбіял. die Degeneratíon von Gewében
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
гу́ма1, ‑ы, ж.
Эластычны матэрыял, які атрымліваецца шляхам вулканізацыі каўчуку; рызіна. Каляска мела нікелевыя аглабелькі з папярочнікам, абверчаным гумай.Бядуля.
[Лац. gummi з грэч.]
гу́ма2, ‑ы, ж.
Пухлінападобнае разрастанне тканак розных органаў, характэрнае для позніх перыядаў сіфілісу.
[Лац. gummi з грэч.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАРМАНА́ЛЬНАЯ РЭГУЛЯ́ЦЫЯ,
рэгуляцыя жыццядзейнасці арганізма жывёл і чалавека або яго асобных сістэм, якая ажыццяўляецца з дапамогай гармонаў; адна з сістэм самарэгуляцыі функцый, цесна звязана з нерв. і гумаральнай сістэмамі рэгуляцыі і каардынацыі функцый. Гармоны выдзяляюцца ў кроў залозамі ўнутр. сакрэцыі, разносяцца па ўсім арганізме і ўплываюць на стан і дзейнасць розных органаў і тканак. Гарманальная рэгуляцыя абмену рэчываў забяспечвае нармальнае функцыянаванне органаў і тканак. Пры ўдзеле гарманальнай рэгуляцыі ў выпадку неабходнасці адбываецца мабілізацыя магчымасцей арганізма. Напр., пры небяспецы і мышачным напружанні ўзмацняецца паступленне ў кроў адрэналіну, які павышае ўзровень цукру ў крыві і павялічвае забеспячэнне крывёй сэрца і мозга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗАФЕРМЕ́НТЫ (ад іза... + ферменты),
ізаэнзімы, ферменты, што маюць каталітычную актыўнасць аднаго тыпу, але адрозніваюцца структурай, фізіка-хімічнымі і імуналагічнымі ўласцівасцямі. Выяўлены ў тканках жывёл, раслін, мікраарганізмаў. Бываюць у арганізмах аднаго тыпу (ці ў адной тканцы). Напр., з арганізма кураняці выдзелены 2 формы ферменту лактатдэгідрагеназы, адна з якіх характэрна для шкілетных мышцаў, другая — для сардэчнай мышцы. Усяго выяўлена 5 ізаформ гэтага ферменту. Набор І. (ізаферментны спектр) узнікае з прычыны генетычна абумоўленых адрозненняў для розных тканак і органаў, можа мяняцца ў працэсе антагенезу, пры паталаг. зменах тканак. Аналіз ізаферментнага спектра выкарыстоўваецца ў хемасістэматыцы і ў медыцыне для дыягностыкі некат. хвароб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЛЬПІ́Т,
запаленне пульпы зуба. Узнікае пры пападанні ў яе бактэрый, іх таксінаў, прадуктаў распаду тканак з карыёзнай поласці, парушаных калязубных тканак, пры траўме зуба, з крывацёкам пры цяжкіх інфекц. захворваннях і інш. Бывае востры і хранічны, ачаговы і дыфузны (пашыраецца на ўсю пульпу зуба). П. пашкоджвае малочныя і пастаянныя зубы. Характарызуецца моцным болем, які можа ўзнікаць, напр., пры пападанні на хворы зуб халоднай (гарачай) ежы; пры некат. формах П. холад купіруе боль. Часам П. закранае галіны трайчастага нерва і боль пераходзіць на пэўныя часткі твару. Лячэнне: поўнае ці няпоўнае выдаленне пульпы з далейшым пламбаваннем зуба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гангрэ́на, ‑ы, ж.
Амярцвенне якога‑н. участка біялагічнай тканкі, органа або часткі цела ў выніку парушэння кровазвароту.
•••
Газавая гангрэна — цяжкае захворванне, якое выклікаецца заражэннем раны анаэробнымі бактэрыямі і пры якім распад тканак суправаджаецца ўтварэннем у іх газаў.
[Грэч. gángraina.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канту́зія, ‑і, ж.
Пашкоджанне тканак і органаў без парушэння цэласці скуры (пры разрывах снарадаў, выбухах, завалах зямлёй і пад.). Кантузія галавы. Кантузія спіны. □ [Іван Пятровіч] адчуў, як у самога часта-часта заторгалася правае павека — напамінала аб сабе кантузія.Даніленка.
[Лац. contusio — удар.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)