жанр цыркавога мастацтва, заснаваны на ўменні падкідваць і лавіць адначасова некалькі прадметаў. Адрозніваюць Ж.: партрэтнае — на цыркавым дыване з булавамі, кольцамі і інш. прадметамі; на конях, на дроце, матацыклах, драбінах; сілавое; Ж. т.зв. антыпадыстаў (жангліруюць нагамі).
Мастацтва Ж. вядомае са стараж. часоў (у Стараж. Егіпце, ант. Грэцыі і Рыме). У сярэдніявякі з Ж. выступалі вандроўныя нар. акцёры: жанглёры ў Францыі, мімы ў Італіі, шпільманы ў Германіі, хугляры ў Іспаніі, франты ў Польшчы, скамарохі ў Беларусі і Расіі. З 19 ст. Ж. — цыркавы жанр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІКТА́ (араб., літар. надзел),
у сярэдніявякі ўмоўнае падараванне зямельнага надзелу феадалу за ваен. ці грамадз. службу ў краінах Блізкага і Сярэдняга Усходу (накшталт бенефіцыя ў Еўропе). У араб. крыніцах вядомы з канца 7 ст., найб. пашыраны ў 8—10 ст. пры Абасідах. З 9 ст. І. наз. таксама падараванне халіфам вобласці ў намесніцтва эміру, з правам збору на сваю карысць усіх ці часткі падаткаў. У імперыі Вялікіх Маголаўназ.джагір, у Асманскай імперыі — зеамет, цімар. Рост зямель І. і змяншэнне фонду дзярж. зямель — адна з прычын феад. раздробленасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРТЭ́СЫ (ісп. cortes ад corte каралеўскі двор),
1) саслоўна-прадстаўнічыя сходы ў Іспаніі і Партугаліі ў сярэдніявякі. Назва «К.» ўпершыню сустракаецца ў Кастыліі ў 1137. Развіліся з прадстаўніцтва дваранства і духавенства пры каралю. Пазней права прадстаўніцтва атрымалі гарады (у Леоне з 1188, Каталоніі з 1218, Кастыліі з 1250, Партугаліі з 1254, Арагоне з 1274, Навары з 1300). Вял. ролю адыгрывалі ў 13—14 ст., садзейнічалі росту ўплыву гарадоў і абмежаванню самавольства феадалаў. З усталяваннем абсалютызму страцілі сваё значэнне.
2) У Партугаліі да 1911, у Іспаніі сучасная назва парламента.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕНЕСТРЭ́ЛЬ (франц. ménestrel ад позналац. ministerialis які знаходзіцца на службе),
у сярэдніявякі — прафес. музыкант і паэт, які служыў пры двары феадала, часта ў трубадура ў Францыі, Англіі і інш. краінах (да 17 ст. і вандроўны прафес. музыкант). З 13 ст. М. называлі таксама трувераў, трубадураў, пазней жанглёраў (прыдворных і вандроўных). У 14—18 ст. — музыканты, якія выступалі ў сельскай мясцовасці (на кірмашах і інш.) і з’яўляліся носьбітамі нар.муз. традыцый. У куртуазнай лірыцы прыдворныя М. ўсхвалялі свайго гаспадара, рыцарскія подзвігі, служэнне даме і інш., стваралі і выконвалі музыку для танцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРХА́Н (цюрк.),
1) назва ў цюрк. народаў у сярэдніявякі феадала (князя) і прадстаўнікоў некат. інш.сац. груп, што былі вызвалены ад падаткаў.
2) Землі і маёмасць феадалаў Закаўказзя, Сярэдняй Азіі, Казахстана, Астраханскага, Казанскага і Крымскага ханстваў, вызваленыя ад уплаты дзярж. падаткаў.
3) Разнавіднасць публічна-прававых актаў Маскоўскага вял. княства і Рас. дзяржавы 14 — канца 17 ст. Т. або тарханна-несудзімыя граматы вызначалі аб’ём падатковых (у «тарханнай» частцы) і суд. (у «несудзімай частцы») прывілеяў свецкіх і духоўных феадалаў, асобных карпарацый гар. або прамысл. насельніцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
турні́р
(ням. Tirnier, ад фр. tourneoi)
1) гіст. спаборніцтва рыцараў у сярэдніявякі;
2) спартыўнае спаборніцтва, у якім усе ўдзельнікі маюць паміж сабой па адной ці дзве сустрэчы (напр. шахматны т.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
БЕНІ́Н-СІ́ЦІ (Benin City),
горад у паўд.ч. Нігерыі. Адм. ц. штата Бендэл. Засн. ў 12 ст. У сярэдніявякі (Вял. Бенін) і да канца 19 ст. сталіца дзяржавы Бенін. 203 тыс.ж. (1991). Вузел шашэйных дарог. Аэрапорт. Прадпрыемствы па перапрацоўцы натуральнага каўчуку, вырабе шын, алейныя і лесапільныя з-ды, дрэваапр. і мэблевыя ф-кі. Вытв-сцьсінт. дываноў. Гандл. цэнтр (пальмавыя ядры і алей, арэхі кола, какава, каўчук, каштоўная драўніна). Разьбярства па дрэве, слановай косці і інш. саматужныя рамёствы. Паблізу нафтапромыслы. Унікальная калекцыя бронзавай скульптуры 15—17 ст.Ун-т. Этнагр. музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́ЙЛЯ ПІСЬМО́,
пісьмо для сляпых, заснаванае на рэльефна-кропкавым шрыфце. Распрацаваў франц. тыфлапедагог Л.Брайль. У аснове Б.п. ляжыць шрыфт Лана, складзены яшчэ ў сярэдніявякі на падставе 12 кропак. Брайль спрасціў гэтую сістэму, заснаваў свой шрыфт на камбінацыі 6 выпуклых кропак (для лічбаў — да 8). Б.п. дае магчымасць не толькі абазначаць літары, лічбы, знакі прыпынку, але і матэм., хім. і нават нотныя знакі. Першая кніга, надрукаваная Б.п., — «Гісторыя Францыі» (1837). Б.п. прыняты ва ўсіх краінах свету.
А.А.Кожынава.
Да арт.Брайля пісьмо: рускі алфавіт рэльефнага шрыфту Брайля (злева); лічбы паводле Брайля (уверсе справа); знакі прыпынку паводле Брайля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРВА́Ж (франц. servage ад лац. servus раб),
від феад. залежнасці сялянства ў Зах. Еўропе ў сярэдніявякі; адна з найб. крайніх форм абмежавання грамадз. і гасп. правоў сялян (серваў). Сервы працавалі на зямлі феадала, былі ў асабістай ад яго залежнасці, падсудныя яго суду, але ў адрозненне ад прыгоннага права ў Расіі юрыдычна не былі прымацаваныя да зямлі. С. характэрны для перыяду феад. раздробленасці. Рост таварнай вытв-сці ў 13—14 ст., адкрытае супраціўленне сялян (нар. паўстанні 14—15 ст.) зменшылі значэнне С. У 16—18 ст. С. захаваўся толькі ў асобных адсталых рэгіёнах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ха́ртыя, ‑і, ж.
1. Старадаўні рукапіс, а таксама матэрыял (звычайна папірус або пергамент), на якім ён напісаны.
2. У сярэдніявякі — дакумент, грамата, што давала або пацвярджала якія‑н. правы і вольнасці. Вялікая хартыя вольнасцей.
3.Кніжн. Назва дакументаў важнага грамадска-палітычнага значэння. Раскрыты старонкі праўдзівых законаў, Якія наш прадзед спрадвеку шукаў. Праменныя літары ззяюць іх сёння Славутаю хартыяй ленінскіх спраў.Хведаровіч.
[Лац. chárta ад грэч. chártēs — папера, грамата.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)