1. Скамячыць, памяць. Пакамячыць бялізну. □ Мяжэнны, скінуўшы з сябе коўдру, пайшоў да шафы, каб адразу прыфранціцца, але счакаў: пакуль ехаць, .. касцюм можна пакамячыць.Гроднеў.
2. Камячыць некаторы час. Кінуўшы паламаны аловак на карту, выйшаў з-за стала Грай, адкашляўся, пакамячыў у пальцах недакурак, сплюнуў у кут.Мікуліч.
3.Абл.Сціснуць (пра кулакі). А дзядзька кулакі пакамячыў, і так туга, туга пакамячыў іх, ды падступіўся да мяне.Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Заціснуць, сціснуць з двух бакоў; зашчаміць. Ушчаміць палец. □ [Сабака] кідаўся на вароты, на шчыльныя веснічкі, і ўжо не брахаў, а сычэў, нібы яму хвост ушчамілі.Сабаленка.//Сціснуць у клюшні, ушчыпнуць. Страшны рак быў, грозны рак, Як ушчэміць — будзе знак.Колас.// Уціснуць, усунуць паміж чаго‑н. Каб дзікі звер не нішчыў пасеваў, яшчэ пры цары павялося гарадзіць ад лесу поле такім густым частаколам, што парася галаву не ўшчаміла б.Карпюк.
2.Разм. Запрэгчы. Тады Даніла Шчупак ушчаміў у аглоблі Мышака і выехаў у Луцішчы на кірмаш.Баранавых.[Бацька:] — От ушчаміў коніка і прывёз воз галля.Ракітны.А калі надышоў адвячорак і пасыпаліся фурманкі на Заброддзе, не сцярпеў Верамейчык: ушчаміў кабылу ў аглоблі і па хвасце — услед за людзьмі.Крапіва.
3.перан. Абмежаваць (чые‑н. магчымасці, правы і пад.). Ушчаміць у правах. Ушчаміць самалюбства.// Паставіць у няёмкае становішча. І змоўклі ўсе адразу ў хаце: Як адказаць? З чаго пачаці? — Ага! — Тут хлопцы падхапілі: — Цяпер і мы вас ушчамілі.Колас.
•••
Ушчаміць хвосткаму — абмежаваць свабоду дзеяння, учынкаў каго‑н.; паставіць у нязручнае або нявыгаднае становішча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паціска́цьII
1. (сціснуць) drücken vt;
паціска́ць руку́ die Hand drücken (каму-н.D);
2.разм. (памацнець) stärker wérden;
маро́з яшчэ́ больш паці́снуў der Frost wurde noch stärker;
паціска́ць плячы́ма die Áchseln [mit den Áchseln] zúcken, die Schúltern hóchziehen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пераці́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1.каго-што. Моцна сціснуць, здушыць. Пераціснуць аорту пальцамі. □ Адзін [крот] залез галавой у пастку, спружына пераціснула яму шыю.Жычка./убезас.ужыв.Слова «спазніўся» Барашкін не мог вымавіць і змоўк — пераціснула горла.Савіцкі.// Вельмі туга перавязаць, абвязаць, сцягнуць чым‑н. Якаву ўдалося першаму падпаўзці да.. [Паўла Іванавіча], жгутом са сваёй кашулі пераціснуць нагу вышэй раны.Кулакоўскі.Раман склаў усё ў вузел і пераціснуў яго папругай.Чарнышэвіч.
2.каго-што. Ціскам раздзяліць на часткі, расплюшчыць у якім‑н. месцы. Пераціснуць змяю колам.
3.што. Спец. Зрабіць паўторны адбітак чаго‑н. на чым‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разла́ты (разла́тый) ’сукаваты’ (Юрч. СНЛ), параўн. балг.разлат (ръзлат) ’роўны, расшыраны’, ’неглыбокі (пра пасудзіну)’, рус.дыял.разла́тый ’які расшыраецца, паступова павялічваецца ў шырыню’. Мяркулава (Очерки, 29) звязвае апошняе слова з укр.лататий ’шырокі’, рус.лата́тый горошек ’рагаты гарошак, які тырчыць у розныя бакі’ і далей з ла́та, ла́тка ’кусок матэрыі, латка’. Аднак для этымалогіі слова істотнае значэнне мае дзеяслоўная ізалекса, параўн. рус.разла́тить ’шырока растапырыць’ (разан.) і серб.-харв.razlatiti ’расшырыць, шырока адкрыць’, вытворнае ад latiti ’схапіць, сціснуць’ (Цыхун, БЛ, 5, 49). Апошняе да *latiti, роднаснае *latati і, нарэшце, *lětati (ЭССЯ, 14, 48–49), гл. лятаць, лата3. Пра адносіны *latiti і *lātāti гл. спец. Рыкаў, Зб. Лекаву, 325–327; пра сувязь *latiti і letěti гл. Немец, Slavia, 66, 319–324. Адносна ст.-слав.разлатыи гл. Геродас, Slavia, 49, 397–398.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
stulić
stul|ić
зак.
1. падкурчыць, падціснуць, падагнуць;
~ić ogon — падагнуць (падціснуць) хвост;
2. скласці, стуліць, згарнуць, сціснуць;
stulić gębę (pysk)! разм. сціхні!; змоўкні!
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
1. Падагнуць пад сябе або прыціснуць да сябе (ногі, калені і пад.). Паспрабаваў [Васіль] падцяць пад сябе параненую нагу і не змог. Востры боль укалоў у самае сэрца.Сачанка.Спалохаліся ваўкі смелай дзяўчыны, падцялі хвасты ды падаліся ў гушчар.Якімовіч.// Шчыльна стуліць, сціснуць губы. — Эт, гаворыш абы-што, — Сцёпа пакрыўджана падцяў губы. — Я да цябе з адкрытым сэрцам, а ты — смяешся...Курто.
2. Адсячы, падрэзаць. Для яблыні загад сухі і строгі: Сысці з дарогі. Тупы тапор падцяў яе пад корань.Бічэль-Загнетава.
•••
Падцяць хвост — тое, што і падціснуць хвост (гл. падціснуць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Тручы, зрабіць што‑н. нябачным, невыразным; сцерці. Зацерці надпіс на сцяне.//Разм. Выцерці (брудны след, лужыну і пад.). Вакол чыгуна і пад нагамі хлопца стаяла такая лужына, што мо з паўгадзіны трэба было б старой гнуцца, каб зацерці яе.Кулакоўскі.
2.Сціснуць, пазбавіць магчымасці свабодна рухацца. Ільды зацёрлі карабель. Зацерці ў натоўпе.//перан.Разм. Перашкодзіць каму‑н. праявіць сябе, не даць ходу. [Даніла] вучыцца завочна ў тэхнікуме, быў брыгадзірам. Гэта яго Свідрань зацёр за пярэчанні.Дуброўскі.