РА́НКЕ ((Ranke) Леапольд фон) (21.12.1795, г. Віе, Германія — 23.5.1886),

нямецкі гісторык. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1860). Настаўнік караля Баварыі Максіміляна II. Скончыў Лейпцыгскі ун-т (1818). У 1825—71 праф. Берлінскага ун-та, адначасова гістарыёграф прускай дзяржавы (з 1841) і старшыня Гіст. камісіі пры Баварскай АН у г. Мюнхен (з 1858). У 1832—36 выдаваў кансерватыўны «Historisch-politische Zeitschrift» («Гістарычна-палітычны часопіс»). Найб. значны прадстаўнік новай ням. гіст. навукі, у аснове якой ляжала строгая крытыка крыніц. Для Р. характэрны аб’ектыўнае апісанне гісторыі, выяўленне «агульнай ідэі», што вызначае ход падзей, пры пільнай увазе да дэталей. Аўтар прац «Гісторыя раманскіх і германскіх народаў з 1494 да 1535 г.» (1824), «Рымскія папы, іх царква і дзяржава ў XVI і XVII стст.» (т. 1—3, 1834—36), «Нямецкая гісторыя ў эпоху Рэфармацыі» (т. 1—6, 1839—47), «Дзевяць кніг прускай гісторыі» (т. 1—3, 1847—48; потым пашырана і выдадзена пад назвай «Дванаццаць кніг прускай гісторыі», т. 1—5, 1874), «Французская гісторыя, пераважна ў XVI і XVII стст.» (т. 1—5, 1852—61), «Англійская гісторыя, пераважна ў XVI і XVII стст.» (т. 1—7, 1859—68), «Сусветная гісторыя» (т. 1—16, 1881—88) і інш.

т. 13, с. 306

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

каню́шы, ‑ага, м.

Гіст. Прыдворны чын у Рускай дзяржаве 15–17 стст. // Асоба, якая мела гэты чын і загадвала царскімі канюшнямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

печане́гі, ‑аў; адз. печанег, ‑а, м.

Народнасць цюркскага паходжання, якая начавала ў 9–11 стст. н. э. па паўднёвым ўсходзе Еўропы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

страмянны́, ‑ога, м.

У Рускай дзяржаве 16–17 стст. — прыдворны, які даглядаў царскіх верхавых коней і суправаджаў цара на ўрачыстых выездах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сярдзю́к, сердзюка, м.

На Украіне ў 17–18 стст. — казак пешых палкоў, якія былі на поўным утрыманні гетманскага ўрада; ахоўнік гетмана.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

віёла, ‑ы, ж.

1. Смычковы чатырохструнны музычны інструмент; альт.

2. У Заходняй Еўропе 15–18 стст. — звычайна шасціструнны музычны інструмент шырокага дыяпазону.

[Іт. viola.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

курсі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Слухачка вышэйшых жаночых курсаў у дарэвалюцыйнай Расіі канца 19 і пачатку 20 стст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

масо́нства, ‑а, н.

Рэлігійна-філасофскі рух 18–19 стст. у Еўропе, у якім ідэі буржуазнага антыклерыкалізму спалучаліся з элементамі рэлігійнага містыцызму; франкмасонства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыка́з, ‑а, м.

Гіст. Установа, якая ведала асобнай галіной кіраўніцтва ў Маскоўскай дзяржаве 16–17 стст. Манастырскі прыказ. Пасольскі прыказ. Памесны прыказ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разначы́нец, ‑нца, м.

У Расіі ў XVIII–XIX стст. — прагрэсіўна настроены інтэлігент недваранскага паходжання. Разначынцы з’яўляліся рэвалюцыйнымі дэмакратамі, выразнікамі інтарэсаў сялянства. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)