randomly

[ˈrændəmli]

adv.

наўздага́д, выпадко́ва, як вы́йдзе

to shoot randomly — страля́ць абы́ -куды́, куды́ папа́ла

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

гарма́та

(польск. harmata, ад лац. armata)

артылерыйская зброя (марціра, гаўбіца і інш.) (напр. зенітная г.);

страляць з гармат па вераб’ях — траціць многа сіл на дробязныя справы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

напераве́с, прысл.

Трымаючы (стрэльбу, вінтоўку, піку і пад.) перад сабой, з нахілам уверх. — Стой! Страляць буду! — і Станіслаў узяў вінтоўку наперавес. Мікуліч. Поўны гневу, .. [Міхал] бег з аўтаматам наперавес і ва ўпор расстрэльваў гітлераўцаў. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стрэл ‘выстрал’ (ТСБМ, Гарэц., Ласт., Касп., Байк. і Некр.), ‘страляніна, стральба’ (Сл. ПЗБ, ТС). Параўн. укр. стріл ‘выстрал’, дыял. стрел ‘страляніна’, польск. strzał ‘выстрал’, ‘адлегласць, на якую разлічаны выстрал’, славен. strel ‘выстрал’. Поствербальнае ўтварэнне ад *strěliti ‘стрэліць’, ітэратыў *strělʼati, гл. страляць. Аддзеяслоўны назоўнік ст.-бел. стреленье ‘адзінка вымярэння адлегласці выстралу, роўная 60–80 м; выстрал’ (Ст.-бел. лексікон), параўн. польск. strzelenie ‘адлегласць выстралу’, славац. strelenie ‘выстрал, адлегласць выстралу’, славен. streljaj ‘адлегласць выстралу, дыстанцыя стральбы’ і інш., што, магчыма, адлюстроўваюць цэнтральнаеўрапейскі ваенны тэрмін, параўн. ням. Schuß ‘стрэл’, Schußbereich ‘дальнасць выстралу’ (ад schießenстраляць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́хкаць ’стукаць’, ’страляць (пра аўтаматычную зброю)’; ’пульсаваць, моцна біцца (пра сэрца)’, ’пра шум (у галаве, вушах і пад.)’ (ТСБМ), ’моцна біцца (пра сэрца)’ (навагр., З нар. сл.). Укр. та́хкати ’стукаць’. Гукапераймальнага паходжання, гл. тах, татах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пакалыха́ць, ‑лышу, ‑лышаш, ‑дыша; зак., каго-што або чым.

Калыхаць некаторы час. Тры тупаносыя самалёты праляцелі над ясакарам і замест таго, каб кідаць бомбы, страляць, зрабілі над натоўпам людзей тры кругі і пакалыхалі крыллем. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Пу́льгаць, пу́льгаты ’разліваць, распырскваць; хлябтаць, сёрбаць’ (драг., Сл. Брэс., Клім.). Гукапераймальнае, “звонкі” варыянт ад пу́лькаць ’тс’.

Пульга́ць ’кідаць’ (лаг., Жд. 3). Відаць, экспрэсіўны варыянт да пуляць ’кідаць, страляць’ (гл.), параўн. швіргаць ’кідаць’ і рус. швырять ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

папастраля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што, чаго і без дап.

Разм. Страляць многа, неаднаразова; пастраляць, настраляць многа каго‑, чаго‑н. [Міхал:] — Ось возьмем стрэльбы, пойдзем жыва Ды хоць у смак папастраляем І ўсіх глушцоў паразганяем! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

gapić się

незак.

1. пяліцца; вылупліваць вочы;

2. перан. варон страляць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

emprschießen* vi (s)

1) выраста́ць

2) уско́кваць, усхо́плівацца

3) страля́ць угару́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)