вялікі князь маскоўскі [1389—1425]. Старэйшы сын Дзмітрыя Іванавіча Данскога. Жанаты з Соф’яй, дачкой вял. князя літ. Вітаўта. Да Маскоўскага княства далучыў у 1392 Суздальска-Ніжагародскае і Мурамскае княствы, у 1397—98 — Волак Ламскі, Бежацкі Верх, Волагду, Вялікі Усцюг і землі комі. Для барацьбы з татарамі заключыў з ВКЛ саюз (1392), які распаўся ў сувязі з захопам Вітаўтам у 1403—04 Смаленска і Вязьмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́СТМІНСТЭР, Уэстмінстэр (Westminster),
адм. акруга і старэйшыгіст. раён Лондана, на левым беразе р. Тэмза. Узнік, верагодна, у 7 ст. Месцазнаходжанне дзярж. і ўрадавых устаноў — каралеўскай рэзідэнцыі (Бакінгемскі палац), парламента (Вестмінстэрскі сабор), рэзідэнцыі прэм’ер-міністра (на Даўнінг-стрыт), мін-ваў (вул. Уайтхал). У Вестмінстэрскім абацтве (гатычная царква, 1245—1745, з капэлай Генрыха VII, 1503—19) пахаваны англ. манархі, дзярж. дзеячы, знакамітыя людзі, у т. л. І.Ньютан, Ч.Дарвін, Ч.Дзікенс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЛ II (Charles; 29.5.1630, Лондан — 6.2.1685),
кароль Англіі [1660—85]. Старэйшы сын Карла I, брат Якава II. З 1646 жыў у Францыі. Пасля пакарання смерцю бацькі (1649) абвешчаны каралём Шатландыі. У выніку падзення т. зв. другой рэспублікі (1660) абвешчаны каралём Англіі (рэстаўрацыя Сцюартаў). У 1665—74 намагаўся забяспечыць панаванне Англіі на моры (гл.Англа-галандскія войны 17 стагоддзя), дзеля чаго ў 1670 заключыў тайны саюз з франц. каралём Людовікам XIV.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РДАВА (Córdoba),
горад у цэнтр.ч. Аргенціны. Адм. ц.прав. Кордава. Засн. ў 1573. 1294 тыс.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Важны прамысл. і культ. цэнтр краіны. Прам-сць: трансп. машынабудаванне (аўтамабілі, самалёты), металургічная, металаапр., хім., харчасмакавая (у т. л. мукамольная, спірта-гарэлачная), мылаварная, гарбарна-абутковая. 3 ун-ты, у т. л.старэйшы ў Аргенціне (з 1613). Музеі: бат. і прыгожых мастацтваў. Арх. помнікі 17—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЙСЕН, Мейсен (Meissen),
горад на У Германіі, зямля Саксонія. Засн. ў 929. Каля 40 тыс.ж. (1997). Порт на р. Эльба. Прам-сць: энергамаш.-буд., эл.-тэхн., гарбарна-абутковая, тэкст., піваварная. Старэйшы ў Еўропе фарфоравы з-д (вытв-сцьМайсенскага фарфору). Вытв-сць фарбаў для керамікі. У наваколлі — здабыча высакаякасных глін, у т. л. кааліну. Музей фарфору. Комплекс гатычнага сабора (13—15 ст.) і замка (15 ст.) на скале над Эльбай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Маёр ’афіцэрскае званне ў арміі, міліцыі, вышэйшае за капітана’ і ’асоба, якая яго носіць’ (ТСБМ), ст.-польск.майоръ ’начальнік’, ’кіраўнік’ (1711 г.). Запазычана з польск.major < ням.Major < ісп.mayor, якое з лац.maior ’большы, старэйшы’ (Булыка, Запазыч., 195; Голуб-Ліер, 299).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВАСЮКО́ВА Галіна Георгіеўна (н. 21.3.1927, г. Барысаў Мінскай вобл.),
руская пісьменніца. Скончыла Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1967). У 1944 вывезена ў Германію, з сак. 1945 у атрадзе Супраціўлення ў Чэхаславакіі. Друкуецца з 1957. Аўтар кніг апавяданняў, аповесцяў і вершаў для дзяцей («Старэйшы брат», 1959; «Розныя гісторыі», 1966; «Лялькаград», 1970; «Трывожныя дні», 1983, і інш.). У яе творах добрае веданне дзіцячай псіхалогіі, уменне даходліва, з гумарам расказаць пра з’явы рэчаіснасці, падзеі вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛО́Ў Аляксандр Аляксандравіч (11.1.1921, Масква — 23.3.1985),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1977). Сцэн. творчасць пачаў у самадзейнасці. З 1965 у Дзярж. рускім драм. т-ры Беларусі. Характарны акцёр. Сярод роляў: Кураслепаў («Гарачае сэрца» А.Астроўскага), Андрэй Размётнаў («Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава), Сарафанаў («Старэйшы сын» А.Вампілава), Брухаты, Мрачны («Энергічныя людзі» і «А раніцой яны прачнуліся» В.Шукшына), Навасельцаў («Саслужыўцы» Э.Брагінскага і Э.Разанава), Джэкаб («Трохграшовая опера» Б.Брэхта), Бутон («Мальер» М.Булгакава).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАВІЛО́НСКАЕ СТОЎПАТВАРЭ́ННЕ,
біблейскі міф пра спробу людзей пабудаваць пасля сусветнага патопу ў зямлі Сенаар (Месапатамія) горад і вежу да нябёс (гл.Вавілон, Вавілонская вежа). Разгневаны дзёрзкасцю людзей, Бог, паводле Бібліі, «змяшаў іх мовы» так, што тыя перасталі разумець адзін аднаго, і «рассеяў іх па ўсёй зямлі, і яны перасталі будаваць горад». Недабудаваны горад назвалі Вавілон. У пераносным значэнні Вавілонскае стоўпатварэнне — мітусня, поўны беспарадак.
Да арт. Вавілонскае стоўпатварэнне. Вавілонская вежа. Мастак П.Брэйгель Старэйшы. 1563.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Тату́ля ’ласкавы зварот да бацькі’ (ТСБМ), а таксама ў звароце да дзіцяці (Нас.), ’сын, вельмі падобны да бацькі’ (Яўс.), ’хросны бацька’ (Сцяц. Сл.), тату́ль іранічнае ’вялікі хлопец, старэйшы за іншых’ (беласт., Сл. ПЗБ). Гл. тата, з экспрэсіўнай суфіксацыяй, параўн. матуля1, і ў пераносным ужыванні.