запа́рыць 1, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

1. Апрацаваць варам, парай драўляную пасудзіну. Запарыць дзежку.

2. Заліць варам сухі корм, каб размякчыць, распарыць. Запарыць мякіну. □ Усціння спярша запарыла сеч[ку] карове, занесла ў хлеў, пасля пачала таўчы бульбу. Чыгрынаў. // Прыгатаваць настой, заліўшы варам. Запарыць ліпавы цвет.

3. Разм. Доўга парачы ў лазні, давесці да знямогі.

4. Разм. Стаміць шпаркай або працяглай яздой, хадой, цяжкай працай. Запарыць каня. □ — Ды і нам пара адпачыць, — адгукнулася Аня, якая дагэтуль пакорліва ішла моўчкі. — Запарыла ты мяне, Шурачка: сарочка — хоць выкручвай. Шамякін.

запа́рыць 2, ‑рыць; безас. зак.

Пачаць парыць (у 7 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ахва́т ’хвароба жывёлы, часцей за ўсё коней, ад празмернага кармлення ці паення’ (КТС), о́хват (Клім.), ахват ’хвароба ад натугі’ (КЭС, лаг.), охват ’хвароба рук, калі іх гарачымі апускаюць у халодную ваду’ (КСТ), ахваціцца ’захварэць, выпіўшы халоднай вады, калі ўвагрэешся’ (Сцяц.), укр. охват ’хвароба: ламота ў паясніцы’, польск. ochwat ’захворванне коней ад няправільнага кармлення ці празмернай працы’, ’хвароба рук ад цяжкай працы ці ад удару’, ochwacić (ręce albo konia) ’стаміць, зрабіць няздольным да працы’, ochwacić się ’ўжыць што-небудзь празмерна, перасыціцца чым-небудзь’, славац. ochvat ’захворванне жывёлы ад прагнасці’, славац. і чэш. мар. ochvátiti se ’захварэць, прагна з’еўшы што-небудзь’ (пра жывёлу), ст.-чэш. ochvátiti sě ’стаміцца, загнацца, узмыліцца’. Да хватаць ’спяшацца’, параўн. хват, хваткі ’хуткі, лоўкі’, рус. дыял. охватывать ’многа, прагна есці’, ’хутка рабіць працу’, укр. хвата́тися спяшацца’ чэш. chvátati, славац. chvátať, в.-луж. chwatać, н.-луж. chwataś, гл. Махэк₂, 210, паводле якога не звязана з xytiti ’спяшацца’ і xvátati ’хапаць’ насуперак Брукнеру, 274; Фасмеру, 4, 239; Слаўскаму, 1, 93. Параўн. падхваціць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сто́млены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад стаміць.

2. у знач. прым. Абяссілены, змораны цяжкай работай ці якім‑н. іншым заняткам. Стомлены хлопец цяжка ўзняўся з сядзення, з сэрцам узяўся за .. лапату і .. стаў падкідваць вугаль. Лынькоў. Тады з неба — глыбокага звона — Горда падае стомлены жаўранак. А за ім доўга яшчэ Асыпаецца, як лісце з дрэў, Яго песня... Сіпакоў. / у знач. наз. сто́млены, ‑ага, м. Стомленаму прыемна легчы адпачыць на свежым духмяным сене. Машара. // Які выяўляе стомленасць. Як бы знарок марудзячы прызнавацца, чаго прыйшоў, Пазняк аглядаў стомленым позіркам сцены, увешаныя фотакарткамі. Дуброўскі. У акне адбіваўся крышку стомлены, немалады ўжо твар жанчыны, адбіваўся чырвоны шалік, шэрае паліто. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адстая́ць, ‑стаю, ‑стаіш, ‑стаіць; зак.

1. Прастаяць нейкі час. Адстаяць гадзіну ў чарзе. // Прастаяць да канца; адбыць. □ [Люба Лук’янская:] — Наша фабрыка была ў прарыве, трэба было выцягваць. Я тры змены адстаяла на рабоце. Чорны.

2. Разм. Стаміць доўгім стаяннем. Адстаяць ногі на варце.

3. перан. Абараніць каго‑, што‑н. ад нападу ворага; не даць захапіць. Не прадам свой народ я ніколі, Беларусь у баях адстаю. Астрэйка. // Абараніць, засцерагчы ад дамаганняў, замаху, недружалюбных або варожых дзеянняў. Адстаяць заваёвы Кастрычніка. □ [Гальяш і Міхась] цвёрда вырашылі, што калі стараста выдасць каменданту Рыгора, адстаяць яго што б там ні было. Гурскі. // Адхіліць пярэчанні, давесці доказамі што‑н. У барацьбе з рэвізіяністамі У. І. Ленін адстаяў і развіў тэарэтычныя асновы партыі — дыялектычны і гістарычны матэрыялізм. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заганя́ць

1. hininjagen vt, (hin)intreiben* vt;

заганя́ць скаці́ну ў хлеў das Vieh in den Stall triben*;

2. разм (стаміць) bjagen vt, bhetzen vt;

заганя́ць каня́ ein Pferd bjagen [zu Tde jgen], zuschnden fhren*; ein Pferd zuschnden riten* (верхавога);

3.:

заганя́ць зве́ра паляўн ein Tier htzen [jgen];

4. разм (забіць цвік і пад.) inschlagen* vt, triben* vt;

5. разм (прадаць) verklppen vt, lsschlagen* vt, verschuern vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

заката́тьI сов.

1. (завернуть во что-л.) укруці́ць, мног. паўкру́чваць, закруці́ць, мног. пазакру́чваць; загарну́ць, мног. пазаго́ртваць;

2. (подвернуть, засучить) разг. падкаса́ць, мног. пападка́сваць, закаса́ць, мног. пазака́сваць;

3. (заровнять катком) укача́ць, зараўнава́ць;

4. (отправить в тюрьму и т. п.) прост. засадзі́ць, запрато́рыць;

5. (утомить катанием) разг. утамі́ць важэ́ннем (ката́ннем), стамі́ць важэ́ннем (ката́ннем); змары́ць важэ́ннем (ката́ннем).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

загавары́ць

1. (пачаць гаворку) nfangen* zu sprchen;

ра́дыё загавары́ла der Rndfunk nahm den Sndebetrieb auf;

2. (стаміць) (durch Rden) ermüden vt, j-m ein Lch in den Bauch rden, ttreden аддз vt;

3. (звярнуцца да каго) nreden vt, nsprechen* vt;

загавары́ць з кім па-няме́цку j-n auf Deutsch nsprechen*;

4. (зачараваць) verzubern vt, beschwören* vt;

загавары́ каму-н зу́бы j-n beschwtzen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

закруці́ць 1, ‑кручу, ‑круціш, ‑круціць; зак., каго-што.

1. Скруціць; завіць. Закруціць дрот. Закруціць вусы. □ Пані Авяліна пачала папраўляць валасы, каб закруціць на скронях і ля вушэй завітушкі. Бажко. // Загнуць, заламаць. Хтосьці схапіў Юрку за рукі і закруціў іх назад. Курто. // Замацаваць, завязаць (дротам і пад.). Коля стаяў і чакаў, покуль Крамарэвіч закруціў дротам сенцы. Чорны.

2. Абматаць вакол чаго‑н. Закруціць на шыю шалік. Закруціць хустку на галаву.

3. Загарнуць у што‑н., абматаць чым‑н. [Шура] закруціла ў коўдру дзіця, узяла на рукі, выйшла на вуліцу. Арабей.

4. Круцячы, зашрубаваць. Закруціць гайкі. // Павярнуўшы, перакрыць. Закруціць кран.

5. Разм. Моцна захапіўшы, стаміць. — Закруціла мяне любоў з гэтай Лёлькай, месца сабе не знайду. Быкаў.

•••

Закруціць гайку (гайкі) — тое, што і падкруціць гайку (гайкі) (гл. падкруціць).

Закруціць галаву каму — а) выклікаць пачуццё кахання да сябе; б) стаміўшы чым‑н., збіць з толку.

закруці́ць 2, ‑кручу, ‑круціш, ‑круціць; зак.

Разм. Пачаць круціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загавары́ць 1, ‑вару, ‑ворыш, ‑верыць; зак., каго-што.

1. Надакучыць, стаміць працяглымі размовамі. — Што ж гэта я цябе загаварыла зусім! Ты ж, мусіць, не абедаў яшчэ? Асіпенка. // Размовай адцягнуць увагу ад чаго‑н., прымусіць забыцца пра што‑н. — Загаварылі вы мяне, а там яечня гарыць. Беразняк.

2. Ва ўяўленні ў забабонных людзей — уздзейнічаць на што‑н. замовай, магічным словам, загаворамі. Загаварыць кроў. Загаварыць зубы. □ Была нерухомая, зачараваная ціш; быццам бы хтось загаварыў усё: ні зыку, ні голасу не было чуваць. Гартны.

загавары́ць 2, ‑вару, ‑ворыш, ‑ворыць; зак.

1. Пачаць гаварыць. // Усчаць гаворку, пачаць размову з кім‑н. Сцяпан усё мацней і мацней захапляўся Маяй. Цягнула падысці да яе, загаварыць, але ён не знаходзіў прычыны. Дуброўскі. // перан. Абазвацца, пачаць дзейнічаць. Кулямёты загаварылі.

2. Навучыцца гаварыць, карыстацца мовай. Дзіця ўпершыню загаварыла.

3. перан. Праявіцца ў дзеяннях, настроях і інш. Прачнулася і загаварыла бязмерная нянавісць пакрыўджаных людзей. Чорны.

•••

Кроў загаварыла гл. кроў.

Сумленне загаварыла гл. сумленне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́ўскі: на́ўскі вялікдзень ’чацвер велікоднага тыдня’ (Інстр. II), наўські: Radaūnica albo Nauśki Wielikdzieri ’вясеннія дзяды’ (Пятк. 2), параўн. наські: наські велікдзень ’тс’, іншая назва мёртвых велікдзень (ТС), укр. навський: навський великдень ’вялікдзень мёртвых, паводле народных вераванняў, у чацвер на апошнім тыдні вялікага посту’, рус. маск. навский: паве кий день ’рэлігійны звычай памінання памерлых на магілах на працягу тыдня пасля вялікадня’, чэш. дыял. navski: navskä kost ’цвёрды нараст’, славен. namški: namška kosi (*navbska kostь) ’тс’. Да прасл. *паиь, параўн. ц.-слав. навь ’мярцвяк’, рус. навь, навье ’тс’, укр. навка, мавка ’душа дзяўчынкі, што памерла да хрышчэння’, ст.-чэш. παν ’магілка, пекла, той свет’, unaviti ’забіваць’, чэш. unavitiстаміць’, unava ’стомленасць, знямога’, славац. nava ’прыстанак добрых душ’, славен. navje ’душы няхрышчаных дзяцей’, паи ’душа нябожчыка’, балг. мак. нави ’злыя духі, злыдні’, гл. таксама ўниўя: загоніць унаўя ’на той свет, у магілу’ (Мат. Маг.). Дакладныя адпаведнікі: лат. näve ’смерць’, nävet, nävit ’забіць’, літ. ηδνέ ’цярпенне, смерць’, novis ’мучэнне’, novyti ’душыць, знішчаць’, ст.-прус. noms ’тулава, пень’, гоц. naus ’мярцвяк’, ст.-ісл. nar ’мярцвяк, труп’; звязана чаргаваннем галосных з ныць ’марнець, чахнуць’, уныць, унываць ’траціць жыццёвыя сілы’ (гл.), гл. Фасмер, 3, 35; Махэк₂,/391; Бязлай, 2, 216; робяцца спробы звязаць слав. *navъ з і.-е. пай- ’карабель’, якія грунтуюцца на уяўленнях, што шлих на той свет вядзе па рацэ ці праз мора, а таксама на назвах абрадаў, параўн. рус. навской (номской, навский) день, навьи проводы ’летнія дзяды, памінкі; пахаванне’ (Седакова, Балто- славян. этнокультурные и археологические древности: Погребальный обряд. Тез. докл. конф. М., 1985, 73), а таксама рус. навий день ’дзяды’, навья косточка ’цвёрды нарост’, літ. nam‑ kaulis ’тс’ з лат. vėla kauli ’костачка ў ступні, звязаная з пэўнымі павер’ямі’, Ve(u laiks ’памінанне мёртвых’ (Іванаў–Тапароў, Слав. языкозн., М., 1973, 168). Параўн. таксама Талстой, БСИ, 1977, 87; Іванаў-Тапароў, Иссл., 68–69; Кобилянський, Мовознавство, 1980, 1, 46; Буга, Rinkt., II, 503. Гл. навей,.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)