Sónderkorrespondent m -en, -en спецыя́льны карэспандэ́нт

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

speziál a адмысло́вы, спецыя́льны, асаблі́вы, частко́вы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Speziálabteilung f -, -en спецыя́льны аддзе́л, спецаддзе́л

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

сліма́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Смоўж, які мае ракавіну і вельмі марудна рухаецца.

2. перан. Пра бязвольнага, бесхарактарнага чалавека (разм., зневаж.).

3. Спецыяльны знак @ які выкарыстоўваецца пры запісе адраса электроннай пошты.

|| прым. слімако́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агітплака́т, ‑а, М ‑каце, м.

Спецыяльны плакат з агітацыйным зместам. Усе.. разнавіднасці мастацкай зброі.. скарыстоўвае Максім Танк на старонках агітплаката «Раздавім фашысцкую гадзіну». Бугаёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мы́льніца, ‑ы, ж.

Каробачка ці спецыяльны сподак для мыла. Віктар Паўлавіч у піжаме, з прыгожым калматым ручніком, з блакітнай мыльніцай прайшоў на кухню. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падко́ўдранік, ‑а, м.

Спецыяльны чахол на коўдру або прасціна, якая падшываецца да коўдры. [Люба] нацягнула на падушку новую навалачку, паклала коўдру з новым падкоўдранікам. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патайні́к, ‑а, м.

Тое, што і тайнік. Дзед Іван узяў .. [партызана] на рукі і аднёс у свіран, дзе пад падлогай быў зроблены спецыяльны патайнік. Зуб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шатрава́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Машына для шатравання зерня ў млыне. // Спецыяльны механізм для такой жа работы ў складаных малатарнях.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПРАКУРАТУ́РА (ад лац. procurare клапаціцца),

спецыяльны дзярж. орган (сістэма органаў), у кампетэнцыю якога ўваходзіць узбуджэнне крымін. спраў, падтрыманне абвінавачвання, прадстаўніцтва інтарэсаў дзяржавы ў суд. працэсе. У шэрагу краін П. належыць таксама функцыя нагляду за дакладным і аднастайным выкананнем законаў усімі грамадзянамі, арг-цыямі і службовымі асобамі (т.зв. «агульны нагляд»), У адных краінах П. з’яўляецца састаўной ч. суда, у другіх арганізацыйна аддзелена ад яго. У некат. краінах П. ўваходзіць у сістэму мін-ва юстыцыі (ЗША, Францыя, Нідэрланды, Аўстрыя, Японія, Польшча). У Рэспубліцы Беларусь П. з’яўляецца адзінай і цэнтралізаванай сістэмай органаў П., якую ўзначальвае Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь.

Г.​А.​Маслыка.

т. 12, с. 549

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)