1. Уважлівы да людзей, чулы, сардэчны. [Ярына:] — Балазе, хоць людзі ў нас спагадлівыя, хату, бачыш, памаглі паставіць, сені перасыпалі і так не забываюцца заглянуць да мяне.Бажко.Мележ імкнуўся паказаць Тураўца як чалавека чулага і спагадлівага да людзей.Дзюбайла.// Які выяўляе спачуванне, спагаду. Ідзе Ядзя на заданне, а свае людзі праводзяць яе спагадлівымі позіркамі.Новікаў.Ніна ўбачыла над сабою незнаёмы, спагадлівы твар жанчыны і ціха, прыглушана застагнала.Мележ.
2. Які выяўляе падтрымку, добразычлівасць, літасцівасць. У спакойнай паўдрымоце .. [Мікалай Аляксеевіч] слухаў спагадныя размовы бабулек.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
sich in ~ áuflösen ско́нчыцца да ўсеагу́льнага задавальне́ння
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
вы́казаць, ‑кажу, ‑кажаш, ‑кажа; зак., што.
1. Падаць у звязнай і паслядоўнай форме свае думкі, выявіць пачуцці і пад. Выказаць праўду ў вочы. Выказаць згоду. □ Кожны хацеў першы выказаць сваю думку.Карпюк.
2. і здадан.сказам. Выявіць, выкрыць тое, што павінна было ўтойвацца ад іншых. Ніводнай рысачкай Вера не выказала свайго хвалявання.Мікуліч.//каго. Разм. Выдаць; удаць. Жаўнеры лаюцца апошнімі словамі, пагражаюць бізуном.., каб.. [ляснік] выказаў.. паўстанцаў.Чарот.
3. Перадаць словамі свае адносіны да каго‑, чаго‑н. Выказаць падзяку. Выказаць спачуванне. □ — Я слоў не знаходжу, каб выказаць жаль і вострую горыч [с]траты.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыхі́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае схільнасць да чаго‑н. Свае ўласцівасці ўсе людзі маюць. Адны — рыбалку паважаюць.. Другія — ў даміно казла ганяюць. А трэцім — падабаецца спяваць. Трапляюцца й прыхільныя да пляшкі...Корбан.
2. Які выказвае сімпатыі, спагаду да каго‑, чаго‑н., спачувае каму‑н.; добразычлівы. Яму яшчэ не даводзілася мець такіх прыхільных і шчыра зацікаўленых слухачоў.Машара.// Які выяўляе адабрэнне, спагаду, спачуванне. [Вера Андрэеўна] прашапацела каля Рыгора шаўковым халатам, кінула на госця прыхільны позірк.Арабей.— Блудны сын, блудны сын! — [бацькавы рукі] сціснулі Стасеву постаць у прыхільным моцным абдымку.Мікуліч.
3. Які выказвае адабрэнне; станоўчы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пуці́на, ‑ы, ж.
1.Спец. Сезон масавай лоўлі рыбы. Зімовая пуціна. □ Адкрытая вада, навігацыя, лоўля рыбы з адкрытай вады — для рыбака змяшчаецца ў адным ёмкім слове — пуціна.«Маладосць».
2.Паэт. Тое, што і пуцявіна. Люблю, не знаючы пуціны, Ісці праз лес, балота, гаць, Мінаць квяцістыя нізіны, Пад грушай ў полі спачываць.Жылка.Усе гэтыя мучанікі за праўду выклікалі здзіўленне і глыбокае спачуванне і з непераможнаю сілаю хілілі на тую цярністую пуціну пакуты, па якой ішлі яны.Колас.Кожны з вядучых пісьменнікаў ішоў тут — у залежнасці ад уласнага таленту — рознымі пуцінамі.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спага́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1.Спачуванне і каму‑н. у сувязі з чым‑н. Але Стэпа была адна: ні помачы, ні спагады чакаць ёй не было адкуль...Гартны.У.. голасе [Кірылы] адчуваўся боль і спагада да жонкі, на лёс якой выпала гэтулькі клопатаў.Гурскі.// Добразычлівыя адносіны да каго‑, чаго‑н.; маральная падтрымка. Свет жорсткі, ніхто не разумее здольнага хлопца, нават свае людзі. Мае спагаду адно дзед.Лужанін.
2. Літасць да каго‑н. з чыйго‑н. боку. Я ведаю, спагады Ён ворагу не дасць.Глебка.Яе будзе спагады вяльможнаму гаду, Хай моліцца богу!Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шкадава́нне, ‑я, н.
1. Пачуццё смутку аб чым‑н. (страчаным, непапраўным і пад.), засмучэнне з прычыны чаго‑н. непажаданага. На .. твары.. [Аксінні] ціхі шчаслівы спакой, а ў светлых, даўно палінялых вачах — туга і шкадаванне.Ракітны.
2. Спагада, спачуванне да каго‑н. Васіль на міг як бы прачнуўся, зірнуў на маці пяшчотна, са шкадаваннем — як яна тут адна са старым ды малым упраўляцца будзе!Мележ.Раптам каментатар з нейкім жалем, з нейкім унутраным шкадаваннем паведаміў, што над стадыёнам пайшоў заліўны дождж.Сабаленка.[Марыя Хведараўна] пранікаецца да .. [хлопчыка] нейкай незвычайнай любасцю і шкадаваннем.Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ánteilm -(e)s, -e
1) ча́стка, до́ля, пай; удзе́л
2) спачува́нне;
~ néhmen* (an D) выяўля́ць ціка́васць (да чаго-н.); браць удзе́л (у чым-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
sympathy[ˈsɪmpəθi]n.
1. (for/towards/with) сімпа́тыя; прыхі́льнасць;
feel sympathy for smb. сімпатызава́ць каму́-н.;
I know you are in sympathy with them. Я ведаю, вы ставіцеся да іх прыхільна.
2.звыч.pl. спага́да, спачува́нне;
a man of wide sympathy спага́длівы чалаве́к;
a letter of sympathy спачува́льны ліст;
stir up sympathy выкліка́ць спачува́нне;
You have my deepest sympathies. Прыміце мае самыя глыбокія спачуванні.
be in sympathy with smb./smth.fml быць у по́ўнай зго́дзе з кім-н./чым-н.,
be out of sympathy/have no sympathy with smb.fml быць у разла́дзе з кім-н.;
We are out of sympathy. Мы не разумеем адзін аднаго.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Тро́гаць ‘чапаць’ (Бяльк.; в.-дзв., Сл. ПЗБ), ‘турбаваць да хвалявання, расчуленасці’, тро́нуць ‘злётаў зачапіць’ (Юрч. Сін.), тро́гаць раны ‘напамінаць пра цяжкія перажыванні ў мінулым’ (Юрч. Фраз. 3), сюды ж, магчыма, ст.-бел.троганистый ‘турботны (?)’ (ГСБМ). Параўн. укр.трога́ти ‘кранаць, непакоіць, назаляць’, тронутися ‘стаць трохі ненармальным псіхічна’, рус.тро́гать ‘кратаць, дакранацца, чапаць; рушыць (у дарогу)’, ‘непакоіць, выклікаць спачуванне’, балг.тро́гвам ‘кратаць, кранаць’. Паводле існуючых тыпалагічных версій, супастаўляюцца з лат.treksne ‘ўдар, штуршок’, ст.-ісл.þreka ‘ціснуць’, ст.-англ.đracu ‘націск, насілле, гвалт’ (Мюленбах-Эндзелін, 54, 230) ці з лац.trahō, trahere ‘цягнуць, сунуць’. Калі не лічыць, што беларуская лексема запазычана з рускай мовы, пра што сведчыць перш за ўсё яе лінгвагеаграфія, то найбольш верагоднай з’яўляецца версія аб сувязі з то́ргаць (гл.) з перастаноўкай гукаў у сярэдзіне слова (Мікала, Ursl. Cr., 3, 92; ЕСУМ, 5, 646; Арол, 4, 105).