горад у Тайландзе, у дэльце р. Менам-Чао-Прая, на востраве, перасечаным каналамі. Адм. ц. правінцыі Аютхая. Засн. ў 1350. 59 тыс.ж. (1985). Гандл.-трансп. цэнтр с.-г. раёна (рыс, кукуруза, тытунь). Харч.прам-сць. Шынны з-д. Цэнтр маст. рамёстваў: вырабы з серабра, разьба па дрэве і інш. Турызм. Да 1767 сталіца тайскай дзяржавы Аютыя. Музей. Руіны палацаў, будыйскіх храмаў 14—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫХРАМА́ТЫ,
солі дыхромавай к-ты H2Cr2O7. Крышт. рэчывы аранжава-жоўтага колеру (напр., Д. натрыю Na2Cr2O7, tпл 320 °C, т-ра раскладання 400 °C). Раствараюцца ў вадзе (акрамя Д. серабра і вісмуту). Моцныя акісляльнікі. Выкарыстоўваюць як кампаненты выбуховых рэчываў, дубільнікі ў гарбарнай прам-сці, пратраву ў тэкст. прам-сці, для адбельвання маслаў, воску, атрымання арган. злучэнняў і інш. Таксічныя, напр. раствор Д. калію разбурае скурныя покрывы і храстковыя тканкі, ГДК 0,01 мг/м³ [у пераліку на аксід хрому (VI) CrO3].
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕС (Герман Іванавіч) (7.8.1802, г. Жэнева, Швейцарыя — 12.12.1850),
рускі хімік, адзін з заснавальнікаў тэрмахіміі. Акад.Пецярб.АН (1830). Скончыў Дэрпцкі ун-т (1825). З 1830 праф.Пецярб.тэхнал. ін-та, у 1832—49 — Пецярб. горнага ін-та. Адкрыў асн. закон тэрмахіміі (гл.Геса закон), некалькі новых мінералаў (у яго гонар тэлурыд серабра названы гесітам), цукровую к-ту (1837). Даследаваў каталітычныя здольнасці плаціны, састаў каўказскай нафты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛУ́ШКА, паўдзенга,
руская манета, раўнялася 1/2 маскоўскай ці 1/4 наўгародскай дзенгі. Пасля грашовай рэформы 1534 складала 1/4 кап. (0,17 гсерабра), чаканілася да 1645. Паводле рэформы 1700 выпускаліся медныя П., у т. л. наміналы ў 1/2 П. — паўпалушкі. Эмісія медных П. працягвалася да 1810 і з 1839 да 1916 (1/4 капейкі).
Літ.:
Спасский И.Г. Русская монетная система. 4 изд. Л., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАБІ́РНЫ АНА́ЛІЗ,
метады вызначэння колькасці высакародных металаў (пераважна серабра і золата) у рудах, прадуктах іх абагачэння, сплавах і розных вырабах, у т. л. ювелірных. Заснаваны на сплаўленні пробы даследуемага матэрыялу з сухімі парашкападобнымі рэагентамі і наступным гравіметрычным аналізе атрыманага сплаву. Пробу ювелірных вырабаў (гл.Проба высакародных металаў) звычайна вызначаюць без парушэння іх цэласнасці: параўнаннем ліній, прачэрчаных вырабам і эталоннымі (т.зв. прабірнымі) іголкамі вядомага саставу на прабірным камені (брусок з чорнага або рудога тонказярністага крамяністага сланцу).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лі
(кіт. li)
1) кітайская мера даўжыні, роўная 576 м або 644,6 м;
2) кітайская адзінка вагі золата і серабра, роўная 37,5 мг.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
блік
(ням. Blick)
1) светлая пляма, водбліск на гладкай паверхні (напр. сонечныя блікі);
2) злітак серабра, які змяшчае 2—3% свінцу; блікавае серабро.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
серабро́, ‑а, н.
1. Хімічны элемент, каштоўных высакародны бліскучы метал шаравата-белага колеру (выкарыстоўваецца для вырабу ювелірных рэчаў, пасуды, для чаканкі манет і пад.). Сплавы серабра.
2.зб. Вырабы з гэтага металу. [Клопікаў:] — Хапіліся сталовага серабра — а таго след прастыў.Лынькоў.
3. Дробная разменная манета са сплаву, у які ўваходзіць гэты метал або нікель. Кашалёк намацаў, серабром пабразгаў, Заходжу — паважаны купец.Панчанка.
4.перан. Што‑н. бліскучае, белае, якое колерам ці бляскам нагадвае гэты метал. Кранеш незнарок галінку — і пасыплецца проста за каўнер халоднае серабро.Гамолка.А сняжынкі падаюць чыстым серабром.Хведаровіч./ Пра сівізну. — Як гэта ён цябе?.. — не зразумеў Сымон і заскроб чорнымі пальцамі серабро сівізны.Нікановіч.// Белы з бляскам колер, афарбоўка чаго‑н. Месяц, яркі і круглы, абліў хвойнік расплаўленым серабром.Бядуля.
5.перан. Меладычнасць, звонкасць (голасу, гуку і пад.). На адгоне квартала — рассыпалася серабро сігнальнага званка.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВІ́СМУТ САМАРО́ДНЫ,
мінерал класа самародных элементаў, які складаецца ў асноўным з вісмуту. Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Крышталі вельмі рэдкія, звычайна слаістыя або зярністыя агрэгаты, дэндрыты. Колер серабрыста-белы, з чырванаватым адценнем на свежым зломе і карычневым — на старым. Лёгка рэжацца нажом. Бляск металічны. Цв. 2,5. Шчыльн. 9,8 г/см³. Рэдкі мінерал, трапляецца ў гідратэрмальных жылах або пегматытах, звычайна ў сувязі з рудамі серабра, кобальту, нікелю, свінцу і волава. Выкарыстоўваецца ў медыцыне. Уваходзіць у склад вісмутавых руд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сярэ́бранік1, ‑а, м.
Уст. Старажытныя дробная сярэбраная манета.
сярэ́бранік2, ‑а, м.
Спецыяліст па серабрэнню рэчаў і чаканцы серабра. Прыгожым прыкладам мастацтва сярэбранікаў у XIV стагоддзі з’яўляецца аклад Лаўрышаўскага евангелля.«Беларусь».
сярэ́бранік3, ‑у, м.
Абл. Дуброўка. Дуброўка, або, як яе завуць у другіх мясцінах, гарлянка, сярэбранік, гартанная трава. Тая самая дуброўка, з дробнымі жоўтымі красачкамі. А ў ёй, аказваецца, поўная аптэка.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)