польска-бел. школьная драма эпохі барока. Аўтар невядомы. Уваходзіць у рукапісны зб. канца 17 ст.«Аршанскі кодэкс». Паст. ў Полацку і, магчыма, у Оршы да 1693. У аснове сюжэта падзеі 11 ст. ў Полацку і Кіеве (феад. міжусобіцы, пашырэнне хрысціянства). Рэчаіснасць і вобразы гал. герояў святых Барыса і Глеба пададзены ўмоўна. Твор уключае антыпралог, пралог і 4 інтэрмедыі. У інтэрмедыях адлюстравана жыццё бел. грамадства канца 17 ст. Дзейныя асобы драмы селянін («хлоп»), гарбар, салдат, яўрэй, хлопцы-парабкі, якія гавораць па-беларуску, прадстаўлены людзьмі абмежаванымі. Мяркуючы па змесце, аўтар — католік-езуіт, прыхільнік ідэалогіі пануючых класаў. Твор апубл. І.Ляванскім у «Старапольскай драматургіі» (Варшава, 1963. Т. 6).
Літ.:
Мальдзіс А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980. С. 175—192.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПРАМО́ВА РУСІ́НА»
(«Concio Ruthena»),
бел. ананімны сатырычны твор 1-й пал. 18 ст.антырэліг. накіраванасці. Уваходзіла ў рукапісны зборнік твораў на бел., лац. і польскай мовах (нап. 1711—41). Напісана лацінкай на бел. гутарковай мове. У аснове твора апавяданне пра будову Сусвету, які ўяўляецца аўтару ў выглядзе жорнаў, дзе бог «перамолвае» людзей. У «Прамове» крытыкуюцца тагачасная рэчаіснасць, несправядлівы падзел матэрыяльных даброт, выкрываюцца рэліг. догмы і вера ў боскую справядлівасць. У творы адчуваецца рэліг. вальнадумства, выкарыстана барочная алегорыя. Належыць, відаць, аўтару «Другой прамовы Русіна аб нараджэнні Хрыста».
Публ.:
Прамова Русіна... // Полымя. 1965. №9.
Літ.:
Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Т. 1. Мн.,1968;
Из истории свободомыслия и атеизма в Белоруссии. Мн., 1978;
Мальдзіс А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
галавакружэ́нне, ‑я, н.
Хваравіты стан, пры якім страчваецца пачуццё раўнавагі і чалавеку здаецца, што ўсе прадметы вакол яго хістаюцца, кружацца. Галавакружэнне ад малакроўя. Танцаваць да галавакружэння.//перан. Страта здольнасці правільна разумець і ацэньваць рэчаіснасць пад уплывам дасягнутых поспехаў і адсутнасці самакрытыкі. Галавакружэнне ад поспехаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адця́гнены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад адцягнуць.
2.узнач.прым. Які мае адносіны да абстракцыі; атрыманы шляхам абстракцыі. Адцягненае паняцце.// Заснаваны на абстракцыі, які карыстаецца метадам абстракцыі. Адцягненае мысленне. Адцягненае ўяўленне.// Далёкі ад штодзённага жыцця, ад рэчаіснасць не звязаны з ёю. Адцягнены вобраз.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лакіро́ўшчык, ‑а, м.
1. Спецыяліст па лакіроўцы. Брыгада лакіроўшчыкаў.
2.перан. Той, хто прыхарошвае рэчаіснасць, скрывае недахопы. [Даніла Кузьміч:] — Перадай гэтаму пісьменніку, што ён са сваім бліскучым лакам не памочнік нам у нашай вялікай справе. Не ўсё ў жыцці так гладка і хораша, як здаецца такім лакіроўшчыкам.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыўне́сці, ‑нясу, ‑нясеш, ‑нясе; ‑нясём, ‑несяце; пр. прыўнёс, ‑несла і ‑нясла, ‑несла і ‑нясло; заг. прыўнясі; зак., што.
Кніжн. Унесці што‑н. дадатковае, пабочнае. Магутны народны песенны фальклор прасякае вершы Труса ў сінтэзе з тым новым, сучасным, якое прыўнясла ў жыццё савецкая рэчаіснасць дваццатых гадоў.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІМАНЕ́НТНАЯ ФІЛАСО́ФІЯ,
плынь у ням. філасофіі канца 19 — пач. 20 ст., якая атаясамлівала быццё, пазнавальную рэальнасць са зместам свядомасці і адмаўляла існаванне незалежнай ад свядомасці рэчаіснасці. Найб. вядомыя яе прадстаўнікі В.Шупе (заснавальнік), Р.Шуберт-Зольдэрн, А.Леклер, М.Каўфман і інш.Гал. свае ідэі Шупе выклаў у кн. «Тэарэтыка-пазнавальная логіка» (1878). І.ф. грунтавалася на крытычна пераасэнсаванай у суб’ектыўна-ідэалістычнага духу філасофіі І.Канта і спецыялізавалася ў галіне гнасеалогіі. Прадстаўнікі І.ф. лічылі, што рэчаіснасць, мысленны аб’ект непасрэдна дадзены пазнавальнаму суб’екту, іманентны яго свядомасці (адсюль і назва І.ф.). Асн. яе тэзісы: існуе толькі тое, што мысліцца, аб’ект непарыўна звязаны з суб’ектам, існуе родавая (усеагульная) свядомасць, якая выступае ў якасці гаранта і крытэрыя аб’ектыўнасці. Асобныя ідэі І.ф. знайшлі адлюстраванне ў эмпірыякрытыцызме, фенаменалогіі і інш.філас. плынях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЧАРГА́ Іван Антонавіч (6.10.1881, г. Носаўка Чарнігаўскай вобл., Украіна — 29.12.1952),
украінскі драматург.Засл. дз. маст. Украіны (1950). Скончыў Кіеўскі ун-т (1903). Друкаваўся з 1904 (як тэатр. крытык). Аўтар п’ес гіст. тэматыкі: драм. казкі «Песня ў келіху» (паст. 1926), камедый «Фея горкага міндалю» (паст. 1926), «Марка ў пекле» (паст. 1928), «Гадзіншчык і курыца, ці Майстры часу» (1934, паст. БДТ-3 1935), драм. паэм «Свеччына вяселле» (1931), «Яраслаў Мудры» (1946, Дзярж. прэмія СССР 1948), «Прарок» (нап. 1948, пра Т.Шаўчэнку). Сучасная яму рэчаіснасць у п’есах «Пойдзеш — не вернешся» (1936), «Імя» (1937), «Экзамен па анатоміі» (1940), «Начная трывога» (1943) і інш. Творы К. вызначаюцца філас. напоўненасцю, паглыбленай цікавасцю да маральна-этычных праблем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УАЙТ (White) Патрык Віктар Мартындэйл (28.5.1912, Лондан — 30.9.1990),
аўстралійскі пісьменнік. Скончыў Кембрыджскі ун-т (1935). Дэбютаваў у 1935. Аўтар раманаў «Шчаслівая даліна» (1939), «Жывыя і мёртвыя» (1941), «Дрэва чалавечае» (1955), «Фос» (1957), «Седакі калясніцы» (1961), «Амулет» (1966), «Вівісектар» (1970), «Вока буры» (1973), «Пояс цнатлівасці» (1976), «Пра многае ў адным» (1986), а таксама п’ес, зборнікаў апавяданняў і аповесцей, вершаў, аўтабіягр.кн. «Трэшчыны ў шкле» (1981), у якіх англ.рэчаіснасць, жыццё і норавы аўстралійцаў, праблемы мастака і мастацтва, жыцця і смерці, чалавека і прыроды, прыгожага і пачварнага, велічнага і пакутнага. Яго творы адметныя маштабнасцю сюжэтаў, каларытнасцю персанажаў, прытчавасцю, насычаны складанымі метафарамі і алегорыямі. Нобелеўская прэмія 1973.