УАЙТ (White) Патрык Віктар Мартындэйл (28.5.1912, Лондан — 30.9.1990),

аўстралійскі пісьменнік. Скончыў Кембрыджскі ун-т (1935). Дэбютаваў у 1935. Аўтар раманаў «Шчаслівая даліна» (1939), «Жывыя і мёртвыя» (1941), «Дрэва чалавечае» (1955), «Фос» (1957), «Седакі калясніцы» (1961), «Амулет» (1966), «Вівісектар» (1970), «Вока буры» (1973), «Пояс цнатлівасці» (1976), «Пра многае ў адным» (1986), а таксама п’ес, зборнікаў апавяданняў і аповесцей, вершаў, аўтабіягр. кн. «Трэшчыны ў шкле» (1981), у якіх англ. рэчаіснасць, жыццё і норавы аўстралійцаў, праблемы мастака і мастацтва, жыцця і смерці, чалавека і прыроды, прыгожага і пачварнага, велічнага і пакутнага. Яго творы адметныя маштабнасцю сюжэтаў, каларытнасцю персанажаў, прытчавасцю, насычаны складанымі метафарамі і алегорыямі. Нобелеўская прэмія 1973.

Тв.:

Рус. пер. — Древо человеческое. М., 1976;

Какаду // Три австралийские повести. М., 1985;

Женская рука. М., 1986.

Е.​А.​Лявонава.

П.Уайт.

т. 16, с. 153

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)