горад на ПнУ ЗША, штат Нью-Йорк, на правым беразе р. Ніягара, каля Ніягарскага вадаспада, на граніцы з Канадай. Звязаны мостам з аднайм. канадскім горадам. Уваходзіць у агламерацыю г.Буфала. Каля 250 тыс.ж. з прыгарадамі (1998). Трансп. вузел. ГЭС. Прам-сць: эл.-металургічная, эл.-хім., у т. л.вытв-сць неарган. хімікатаў, абразіўных матэрыялаў, графіту і графітавых стрыжняў для атамных рэактараў. Вытв-сць ракетных рухавікоў. Харч. (мукамольная) прам-сць. Ун-т. Цэнтр турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВЕ́ТРАНА-РАКЕ́ТНЫ РУХАВІ́К,
камбінаваны рэактыўны рухавік, у якім спалучаюцца рабочыя цыклы паветрана-рэактыўнага рухавіка і ракетнага рухавіка. Бываюць ракетна-праматочныя, у якіх ажыццяўляюцца цыклы праматочнага паветрана-рэактыўнага рухавіка і вадкаснага ракетнага рухавіка, і ракетна-турбінныя, у якіх ажыццяўляюцца цыклы турбарэактыўнага і вадкаснага ракетнага рухавіка. Могуць выкарыстоўвацца для паветрана-касм. лятальных апаратаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУСА́Н,
горад на ПдУПаўд. Карэі, на беразе Карэйскага праліва. Адміністрацыйна прыраўнаваны да правінцыі. Ўзнік, верагодна, у першых ст.н.э. пад назвай Кая (Карак). 3830 тыс.ж. (2000). Найбуйнейшы порт краіны, вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Буйны прамысл.цэнтр.Прам-сць: маш.-буд., у т. л.вытв-сць суднавых рухавікоў і аўтамабіляў; металургічная, ваенная, радыё- і эл.-тэхнічная, хім., тэкст., харч., буд. матэрыялаў. Метрапалітэн (з 1983). База рыбалоўства. 2 ун-ты. Музеі. Паблізу — АЭС, марскія курорты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рэфрактало́й
(ад англ. refractory = вогнетрывалы + alloy = сплаў)
гарачаўстойлівыя сплавы нікелю, кобальту, хрому і жалеза з дабаўленнем іншых элементаў; служаць для вырабу розных дэталей рэактыўных рухавікоў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГО́МЕЛЬСКІ КА́БЕЛЬНЫ ЗАВО́Д, «Гомелькабель». Створаны ў 1958 на базе Гомельскага з-да «Металапракат». Выпускаў неізаляваныя і эмальправады. З 1996 адкрытае акц.т-ва «Гомелькабель». Мае цэх абмотачных правадоў і 3 участкі (неізаляваных правадоў, перамоткі рухавікоў, тавараў нар. ўжытку). Асн. прадукцыя (1997): правады розных марак і метал. саставу для паветр. ліній электраперадач, правады медныя са шкловалакністай ізаляцыяй, дрот алюмініевы і медны, шнуры тэлефонныя і накрыўкі пластмасавыя, шклянкі і куфлі мерныя, падаўжальнікі электрычныя і тэлефонныя і інш.Асн. сыравіна паступае з краін далёкага замежжа і Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНДЫЯНА́ПАЛІС (Indianapolis),
горад на Пн ЗША. Адм. ц. штата Індыяна. Засн. ў 1820. 752,3 тыс.ж., з прыгарадамі больш за 1,3 млн.ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Буйны прамысл., гандл.-фінансавы і культ. цэнтр краіны. Прам-сць: машынабудаўнічая (вытв-сцьавіяц. і аўтамаб.рухавікоў, дэталей і вузлоў для аўтамабіляў, падшыпнікаў, станкоў, сродкаў сувязі, быт. тэле- і радыёапаратуры, кантрольна-вымяральных прылад, рознага прамысл. абсталявання), каляровая металургія, металаапрацоўка, хім.-фармацэўтычная, паліграф., харч., папяровая. Музеі. 2 ун-ты. Штогадовыя міжнар. аўтаралі «Індыянапаліс 500» (з 1911).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗНЯЦО́Ў (Мікалай Дзмітрыевіч) (23.6.1911, г. Акцюбінск, Казахстан — 1995),
расійскі вучоны і канструктар у галіне рэактыўных авіяц.рухавікоў. Акад.Рас.АН (1974, чл.-кар. з 1968). Генерал-лейтэнант-інжынер (1968). Двойчы Герой Сац. Працы (1957, 1981). Скончыў Ваенна-паветраную акадэмію імя М.Я.Жукоўскага (1938). З 1943 нам.Гал. канструктара, з 1946 гал. канструктар, з 1956 ген. канструктар. Пад кіраўніцтвам К. створаны рэактыўныя рухавікі для самалётаў Ан-22, Ту-114, Ту-144, Ту-154, Іл-62, Іл-86 і інш. Ленінская прэмія 1956, Дзярж. прэмія СССР 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛУО́КІ (Milwaukee),
горад на Пн ЗША, у штаце Вісконсін. Каля 630 тыс.ж., з прыгарадамі 1,7 тыс.ж. (1998). Порт на воз. Мічыган, пры ўпадзенні р. Мілуокі. Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Буйны цэнтр маш.-буд. і металаапр. прам-сці. Вытв-сцьрухавікоў, станкоў, кавальска-прэсавага абсталявання, электраматораў, трансфарматараў, с.-г., дарожна-буд. машын, горнага абсталявання і інш. металаёмістай прадукцыі; аўтамаб. (вытв-сць вузлоў і дэталей), прыладабуд., ваенная прам-сць. Чорная і каляровая металургія. Хім., нафтахім., харчасмакавая, паліграф.прам-сць. 2 ун-ты, кансерваторыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ЗАВО́Д ШАСЦЕ́РНЯЎ.
Засн. ў 1952 у Мінску. Першую прадукцыю даў у 1956. Асвоены выпуск больш як 1000 найменняў дэталей для гусенічных і колавых трактароў, аўтамашын, с.-г. машын, рухавікоў, помпаў, рэдуктараў і інш.Асн. прадукцыя (1999): цыліндрычныя і канічныя зубчастыя колы і валы (шасцерні і валы-шасцерні) з прамым, касым і спіральным зубам, зорачкі, шківы, чарвячныя перадачы; стальныя і штампаваныя пакоўкі, вырабы з метал. парашкоў, тавары нар. ўжытку, інструмент, спарт. інвентар. З 1994 наладжаны выпуск трактарных плугоў (20 мадэлей, ад 2- да 10-корпусных). Мае філіял у г. Смалявічы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тэрмасіфо́н
(ад тэрма- + сіфон)
сістэма ахаладжэння рухавікоў, у якой цыркуляцыя вады ў абалонках цыліндраў і ў радыятары абумоўліваюцца рознай іх гушчынёй у нагрэтым і ахалоджаным станах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)