горад на Пн Польшчы. Пабудавана ў 1924—36 як адзіны на той час порт Польшчы на Балтыйскім м. 250,6 тыс.ж. (1993). Уваходзіць у агламерацыю Труймяста (Гдыня, Гданьск, Сопат). Марскі порт. Вываз вугалю, увоз руд, збожжа, нафтапрадуктаў. Суднабудаванне, разнастайнае машынабудаванне, харч. (рыбная, тлушчавая, мясная) прам-сць. Рыбалавецкая база. 2 ВНУ, 2 т-ры, 4 музеі (у т. л. ваенна-марскі). НДІ марскога рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАР’Е́Р [франц. carrière ад позналац. quarraria (quadraria) каменяломня],
сукупнасць горных абсталяваных для здабычы вугалю, руд і нярудных карысных выкапняў адкрытым спосабам (гл.Адкрытая распрацоўка радовішчаў). Глыбіня да соцень метраў, плошча да тысяч гектараў. У вугальнай прам-сці наз. разрэзам, у гарнаруднай — рудніком, па здабычы каменю — каменяломняй. Пасля выпрацоўкі радовішчаў К. падлягаюць рэкультывацыі. На тэр. Беларусі ёсць К. па здабычы буд. матэрыялаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМБО́К (Lombok),
востраў у складзе Малых Зондскіх астравоў, тэр. Інданезіі. Пл. каля 5 тыс.км² На Пн горы з вулканам Рынджані (выш. 3726 м), у сярэдняй ч. ўзгорыстыя раўніны, на Пд вапняковае плато выш. да 716 м. Клімат экватарыяльны мусонны, летам вільготны. Пераважаюць саванны і рэдкалессі. Лясы высока ў гарах. Вырошчваюць какосавыя пальмы, каву, рыс, тытунь. Радовішчы свінцовых і цынкавых руд. Гал. горад — Матарам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАТАРЫ́НГСКІ ЖАЛЕЗАРУ́ДНЫ БАСЕ́ЙН,
буйнейшы ў Зах. Еўропе рудны раён на паграніччы Францыі, Германіі, Бельгіі і Люксембурга. Пл. басейна каля 1100 км². Асадкавага паходжання. Руданосная пясчана-карбанатная тоўшча юрскага ўзросту, магутнасць 10—60 м, рудных пластоў — 1—13 м. Руды дробнааалітавыя, з гётыту, жалезістых хларытаў і сідэрыту. Агульныя запасы руд 15 млрд.т, дзе жалеза 31—32%. Здабыча падземным спосабам. Цэнтр здабычы — г. Мец (Францыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕДЗЯНО́СНЫ ПО́ЯС Ц э н тральнай Афрыкі, паласа пластавых радовішчаў медных руд на мяжы Замбіі і Дэмакр. Рэспублікі Конга; адна з буйнейшых медзяносных правінцый у свеце. Працягласць каля 450 км. Шыр. да 75 км. Адкрыты ў канцы 19 — пач. 20 ст. Асвойваецца з 1920-х г. Запасы медзі 145 млн.т (сярэдняя колькасць металу у рудзе 2,4—3,7%. У межах правінцыі больш за 150 радовішчаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ГРАС (Negros),
востраў у цэнтр.ч. Філіпінскага архіпелага (тэр. Філіпін). Пл. 12,7 тыс.км². Нас. каля 3,2 млн.чал. (1995). Рэльеф пераважна гарысты, выш. да 2460 м (вулкан Канлаон). На З і ПнЗ — урадлівыя раўніны, складзеныя пераважна з вулканічных глебаў.
Клімат субэкватарыяльны, мусонны. Вечназялёныя трапічныя лясы, участкі саваннаў. Вырошчванне цукр. трыснягу (асн.с.-г. культура), рысу, кукурузы. Радовішчы медных руд. На Н. — гарады Баколад, Думагетэ, Сан-Карлас.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́РЛАНД (Norrland),
пласкагор’е на УСкандынаўскага паўвострава на Пн Швецыі і Фінляндыі. Паніжаецца прыступкамі з З на У (ад Скандынаўскіх гор да Батнічнага зал.) ад 800 да 200 м. Складзена з крышт. парод Балтыйскага шчыта. Характэрны марэнныя грады і інш. формы стараж.-ледавіковага рэльефу, азёры, паўнаводныя парожыстыя рэкі. Расліннае покрыва — таежныя лясы. Лесанарыхтоўкі. Каскады ГЭС. Здабыча жал. руды (цэнтр — г. Кіруна), руд каляровых металаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНАЯ ТЭРЫТО́РЫЯ (Northern Territory),
адм. адзінка на Пн Аўстраліі. Пл. 1,4 млн.км². Нас. 187,1 тыс.чал. (1997), у т. л. больш за 30 тыс. аўстралійцаў-абарыгенаў. Адм. ц., гал. порт — г. Дарвін. Займае пясчанікава-вапняковае плато выш. 200—300 м, на Пд невял. горныя хрыбты выш. да 1510 м. Радовішчы уранавых, медных, алюмініевых, марганцавых і інш.руд, золата. Клімат на Пн трапічны, мусонны, на Пд пустынны. Сярэдняя т-растудз. 29 °C, ліп. ад 24 °C на Пн да 12 °C на Пд. На Пн выпадае штогод да 1500 мм ападкаў, на Пд каля 200—300 мм. Пераважае пустынная і паўпустынная расліннасць, на Пн — трапічныя рэдкалессі і хмызнякі. Аснова гаспадаркі — здабыча карысных выкапняў і мясная жывёлагадоўля. Здабыча уранавых і марганцавых руд, золата, нафты. Гадуюць буйн. раг. жывёлу і буйвалаў (разам каля 1,5 млн. галоў). Невялікія пасевы кукурузы, сорга, арахісу, фасолі, рысу, соі. Агародніцтва (дыні, кавуны, памідоры). Садоўніцтва (апельсіны і бананы). Марское рыбалоўства. У прам-сці пераважае харч. галіна (мясная, рыбакансервавая). Ёсць прадпрыемствы па вытв-сці адзення, буд. матэрыялаў, метал. вырабаў, сувеніраў. Турызм. Транспарт пераважна аўтамабільны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БРЫ́ТЫШ ПЕТРО́ЛЕУМ КО́МПАНІ»
(British Petroleum Company),
адна з вядучых нафтавых і прамысл. манаполій у Вялікабрытаніі. Засн. ў 1909. Член Міжнар. нафтавага картэля. Кантралюецца дзяржавай (38% акцый). Займаецца разведкай, здабычай, транспарціроўкай і перапрацоўкай нафты і газу, вытв-сцю нафтахім. прадукцыі, здабычай вугалю, здабычай і перапрацоўкай руд каляровых і каштоўных металаў. Здабывае нафту ў ЗША — 60% (Аляска), у Паўн.м. — каля 40%. Перапрацоўка ў 25 краінах, даччыныя і асацыяцыйныя фірмы ў 70 краінах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́СМУТАВЫЯ РУ́ДЫ,
мінеральныя ўтварэнні, якія маюць вісмут у колькасцях, дастатковых для прамысл. атрымання. Вядома больш за 60 рудных вісмутавых мінералаў. Асноўныя: вісмут самародны, вісмуцін, тэтрадыміт, казаліт, бісміт, бісмуціт, тэлуравісмуціт. Радовішчы эндагенныя (постмагматычныя і гідратэрмальныя) і экзагенныя. Радовішчы ўласна вісмутавых руд, у якіх больш за 0,2% вісмуту, рэдкія. Асноўнае значэнне маюць вісмутзмяшчальныя руды (0,001—0,1 Ві) вальфрамавых, алавяных, медных, залатарудных і свінцова-цынкавых радовішчаў. Здабыча ў Аўстраліі, Японіі, Перу, Мексіцы, Балівіі, ЗША.