параметр, які характарызуе выпрамяненне і цеплавы стан скопішчаў матэрыі, зорак, туманнасцей. Вызначаецца шляхам даследаванняў выпрамянення, заснаваных на некаторых тэарэт. меркаваннях і мадэльных уяўленнях; у прыватнасці, дапускаецца, што асяроддзе знаходзіцца ў раўнавазе тэрмадынамічнай і да яго прымяняльныя законы выпрамянення абсалютна чорнага цела.
Адрозніваюць Т.: эфектыўную (мадэль абсалютна чорнага цела з эквівалентнымі памерамі і поўнай энергіяй выпрамянення), яркасную (мадэль абсалютна чорнага цела са спектрам выпрамянення, у вузкім інтэрвале частот такім самым, як у аб’екта), спектрафотаметрычную (мадэль абсалютна чорнага цела са спектрам, максімальна блізкім да рэальнага ва ўсім інтэрвале частот), кінетычную (гіпотэза пра максвелаўскі характар размеркавання скарасцей часціц) і інш. Паколькі рэальныя ўмовы на нябесных аб’ектах далёкія ад тэрмадынамічнай раўнавагі, вынікі вызначэння Т. рознымі метадамі могуць у значнай ступені адрознівацца (для стану тэрмадынамічнай раўнавагі ўсе метады даюць аднолькавае значэнне Т.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРЫЯЦЫ́ЙНЫЯ ПРЫ́НЦЫПЫ МЕХА́НІКІ,
матэматычныя суадносіны, якія вылучаюць сапраўдны рух ці стан мех. сістэмы з усіх кінематычна магчымых (не забароненых накладзенымі на сістэму сувязі). Выражаюцца роўнасцямі, куды ўваходзяць варыяцыі каардынат, скарасцей і паскарэнняў пунктаў сістэмы (гл.Варыяцыйнае злічэнне). Даюць магчымасць атрымаць ураўненні і заканамернасці руху (або стану раўнавагі) сістэмы з аднаго агульнага палажэння і вызначыць пэўныя фіз. ўласцівасці, што характарызуюць сапраўдны рух (або ўмовы раўнавагі) сістэмы. Выкарыстоўваюцца ў механіцы суцэльных асяроддзяў, тэрмадынаміцы, эл.-дынаміцы, квантавай механіцы, тэорыі адноснасці і інш.
Варыяцыйныя прынцыпы механікі падзяляюцца на дыферэнцыяльныя і інтэгральныя. Дыферэнцыяльныя характарызуюць уласцівасці сапраўднага руху сістэмы ў кожны момант часу. Прыдатныя да сістэм з любымі галаномнымі і негаланомнымі сувязямі (гл.Сувязі механічныя). Найб. агульны прынцып статыкі несвабодных мех. сістэм — прынцып віртуальных (магчымых) перамяшчэнняў: для раўнавагімех. сістэмы з ідэальнымі сувязямі сума элементарных работ усіх актыўных сіл пры розных магчымых перамяшчэннях роўная нулю
. Інтэгральныя варыяцыйныя прынцыпы механікі характарызуюць уласцівасці руху сістэмы за канечны прамежак часу і сцвярджаюць, што на сапраўдных траекторыях руху (у параўнанні з магчымымі) пэўныя фіз. велічыні (напр., энергія) дасягаюць экстрэмальных значэнняў (гл.Найменшага дзеяння прынцып). Матэматычна запісваюцца як роўнасць нулю варыяцыі функцыянала ад некаторай функцыі, якая характарызуе энергію сістэмы. Складаюць метадалагічную аснову для пабудовы матэм. мадэлей сістэм у эл.-дынаміцы, робататэхніцы, механіцы машын.
Літ.:
Маркеев А.П. Теоретическая механика. М., 1990;
Полак Л.С. Вариационные принципы механики. М., 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІБРА́ЦЫІ ПУНКТ,
пункт, у якім нябеснае цела, што рухаецца пад уздзеяннем прыцягнення двух інш. цел значнай масы, можа знаходзіцца ў стане адноснай раўнавагі ў адносінах да гэтых двух цел. Паблізу Л.п. знаходзіцца, напр., кожная з малых планет траянцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ста́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
1. Раздзел тэарэтычнай механікі, які вывучае раўнавагу цел пад уздзеяннем сіл.
2. Стан спакою, раўнавагі; проціл. дынаміка. //перан. Нязменнасць, адсутнасць руху, развіцця. Паказ характару ў статыцы ў пэўнай меры абмяжоўвае магчымасці пісьменніка.Дзюбайла.
[Грэч. statikē — раўнавага.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асцыля́тар
(ад лац. oscillare = вагацца)
фіз. сістэма, здольная вагацца адносна стану раўнавагі (напр. маятнік).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КІНЕ́ТЫКА ФІЗІ́ЧНАЯ,
раздзел тэарэтычнай фізікі, у якім вывучаюцца мікраскапічныя працэсы, што ўзнікаюць у фіз. сістэмах пры адхіленні ад стану раўнавагі тэрмадынамічнай.
К.ф. падзяляюць на фенаменалагічную (тэрмадынамічную) і статыстычную. Фенаменалагічная К.ф. разглядае законы змены макраскапічных параметраў (напр., т-ры, канцэнтрацыі часціц) нераўнаважных сістэм пры дыфузіі, цеплаправоднасці, унутр. трэнні і інш.Ураўн. фенаменалагічнай К.ф. выводзяцца з меркавання, што адхіленні ад раўнавагі (звычайна невялікія) характарызуюцца градыентамі т-ры і хім. патэнцыялу. Пры наяўнасці градыентаў некалькіх велічынь, напр., т-ры і канцэнтрацыі, у сістэме ўзнікаюць прамыя працэсы пераносу (цеплаправоднасць, дыфузія) і перакрыжаваныя працэсы (напр., тэрмадыфузія, дыфузійная цеплаправоднасць). Статыстычная К.ф. вызначае кінетычныя каэф. (напр., каэф. вязкасці, дыфузіі, цеплаправоднасці). Вывад ураўн. фенаменалагічнай К.ф. і вылічэнне кінетычных каэф. робяцца з дапамогай кінетычнага ўраўн., якое апісвае змену нераўнаважнай функцыі размеркавання сістэмы (гл.Кінетычная тэорыя газаў).
Літ.:
Лифшиц Е.М., Питаевский Л.П. Физическая кинетика. М., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́ЗІКА МЕТА́ЛАЎ,
раздзел фізікі, у якім вывучаецца будова і ўласцівасці металаў і сплаваў, умовы раўнавагі тэрмадынамічнай і характар працякання ў іх розных працэсаў (дыфузіі, фазавых пераўтварэнняў і інш.). У Ф.м. даследуюцца трываласць, пластычнасць, электраправоднасць і інш. ўласцівасці металаў і сплаваў. Гл. таксама Металафізіка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́МБРЫДЖСКАЯ ШКО́ЛАў палітэканоміі,
адзін з кірункаў эканам. тэорыі. Узнікла ў канцы 19 ст. ў Вялікабрытаніі. Заснавальнік А.Маршал, асн. прадстаўнікі А.С.Пігу, Д.Робертсан. Даследавала заканамернасці развіцця асобных прыватных рынкаў, праблемы цэнаўтварэння, эканам.раўнавагі, дабрабыту і інш. Паклала пачатак сучаснаму мікраэканам. аналізу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКСЕ́РГІЯ (ад грэч. ek, ex прыстаўка, што абазначае высокую ступень + ergon работа),
максімальная работа, якую можа выканаць тэрмадынамічная сістэма пры пераходзе з дадзенага стану ў стан раўнавагі з навакольным асяроддзем. Э. характарызуе крытэрый якасці розных відаў энергіі, яе іншы раз наз. працаздольнасцю сістэмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫТЫ́ЧНЫЯ З’Я́ВЫ,
спецыфічныя з’явы, што назіраюцца паблізу крытычных пунктаў і пунктаў фазавых пераходаў 2-га роду.
Да К.з. адносяць: рост сціскальнасці рэчыва ў наваколлі крытычнага пункта раўнавагі вадкасць—пара; узрастанне магн. успрыімлівасці і дыэл. пранікальнасці паблізу Кюры пунктаў ферамагнетыкаў і сегнетаэлектрыкаў; анамалія цеплаёмістасці ў пункце пераходу гелію ў звышцякучы стан (гл.Звышцякучасць); запавольванне ўзаемнай дыфузіі расслоеных вадкіх сумесяў; анамаліі распаўсюджвання ультрагуку, рассейванні святла і інш. У больш вузкім сэнсе К.з. наз. з’явы якія вынікаюць з росту флуктуацый шчыльнасці, канцэнтрацыі і інш.фіз. велічынь у наваколлі пунктаў фазавых пераходаў, напр., у крытычным пункце раўнавагі вадкасць—пара шчыльнасць рэчыва значна мяняецца ад аднаго пункта да другога. Памеры такіх флуктуацый параўнальныя з даўжынёй хвалі святла, у выніку чаго рэчыва становіцца непразрыстым і набывае апалавую (малочна-мутную) афарбоўку (крытычная апалесцэнцыя).
П.А.Пупкевіч.
Да арт.Крытычныя з’явы. Дыяграмы накіраванасці рассеяння святла: а — на незалежных флуктуацыях шчыльнасці вадкасці; б — пры крытычнай тэмпературы.