А́НСА (ANSA; Agenzia Nazionale Stampa Associata Нац. агенцтва аб’яднанага друку),
італьянскае інфарм. агенцтва. Засн. ў 1945 у Рыме ўладальнікамі італьян. газетных і часопісных выд-ваў. Мае дагаворы на абмен інфармацыяй з найбуйнейшымі сусв. агенцтвамі, шырокую сетку карэспандэнцкіх пунктаў у краіне і за яе межамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́МА (ад грэч. komē валасы) у оптыцы, адна з аберацый аптычных сістэм. Выяўляецца пры праходжанні праз аптычную сістэму шырокіх пучкоў святла. Відарысы пунктаў прадмета, што знаходзяцца на некаторай адлегласці ад аптычнай восі, маюць выгляд выцягнутых і нераўнамерна асветленых плям, якія па форме нагадваюць каметы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПЕ́РБАЛА,
цэнтральная крывая 2-га парадку; адно з канічных сячэнняў, уяўляе сабой мноства пунктаў плоскасці, рознасць адлегласцей ад якіх да двух пэўных пунктаў (фокусаў гіпербалы) пастаянная (па модулі). Кананічнае ўраўненне гіпербалы ў прамавугольнай сістэме каардынат: x2/a2 − y2/b2 = 1, дзе a, b — даўжыні паўвосяў, b2 = c2 − a2, c — фокусная адлегласць гіпербалы (гл.Аналітычная геаметрыя). Мае 2 бясконцыя галіны, сіметрычныя адносна гал. восяў Ox і Oy (сапраўднай, ці факальнай, і ўяўнай); 2 асімптоты y = ±bx/a. Пры a = b гіпербала наз. раўнабочнай і яе ўраўненне мае выгляд x2 − y2 = a2; яе асімптоты ўзаемна перпендыкулярныя, і калі іх прыняць за восі каардынат, то ўраўненне набудзе выгляд xy = a2/2 (графік адваротнай прапарцыянальнасці).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лінафі́льм
(ад лац. linea + фільм)
электронная фотанаборная машына, якая забяспечвае атрыманне фотанабору шрыфтамі кегелю 6—36 пунктаў на фотаплёнцы або фотапаперы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
стэрэаско́п
(ад стэрэа- + -скоп)
аптычны прыбор, пры дапамозе якога выглядае аб’ёмным прадмет, што адлюстраваны на дзвюх фатаграфіях, зробленых з розных пунктаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГО́РВАЛЬСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1926—27. Утвораны 8.12.1926 у складзе Рэчыцкай акругі, з 9.6.1927 у Гомельскай акрузе. Цэнтр — мястэчка Горваль. Пл. 535 км², нас. 14 761 чал. (1925), 56 нас.пунктаў. Падзяляўся на 20 сельсаветаў. Скасаваны 4.8.1927, тэр. ўвайшла ў Рэчыцкі раён.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЫНЕ́ЦКІ РАЁН.
Існаваў у БССР у 1924—29. Утвораны ў складзе Полацкай акругі. Цэнтр — мяст.Валынцы. Пл. 833 км², 558 нас.пунктаў, нас. 28 766 чал. (на 1.1.1925). Падзяляўся на 9 сельсаветаў. У сувязі з пераносам адм. цэнтра раёна з мяст. Валынцы ў мяст. Боркавічы перайменаваны ў Боркавіцкі раён.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТЫ́НУУМ (ад лац. continuum неперарыўнае, суцэльнае),
неперарыўнасць з’яў, працэсаў і інш. 1) У матэматыцы — неперарыўнае мноства. Напр., сукупнасць сапраўдных лікаў (найб. вывучана), усіх пунктаў на прамой ці на яе адрэзку.
2) У фізіцы — суцэльнае матэрыяльнае асяроддзе, уласцівасці якога змяняюцца ў прасторы неперарыўна. Такія асяроддзі вывучаюцца ў механіцы і электрадынаміцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЗАРАЗМЕРКАВА́ЛЬНАЯ СТА́НЦЫЯ (ГРС),
прызначана для прыёму газу з магістральнага газаправода, ачысткі яго ад мех. прымесей, паніжэння і аўтам. падтрымання ціску на зададзеным узроўні (0,005—1,2 МПа), размеркавання спажыўцам. На ГРС вядзецца ўлік расходу газу, пры неабходнасці — яго адарызацыя (дабаўленне рэчываў з рэзкім пахам), асушка і падагрэў.
ГРС устанаўліваюць у канцы магістральнага газаправода, на адводах ад яго для газазабеспячэння горада, населенага пункта або прамысл. прадпрыемства (прадукцыйнасць да 500 тыс.м³/гадз). Для забеспячэння сельскіх населеных пунктаў і невялікіх пасёлкаў на адгалінаваннях ад газаправодаў будуюць аўтам. ГРС (прадукцыйнасць 1—10 тыс.м³/гадз). Існуюць прамысл. ГРС для падрыхтоўкі здабытага са свідравін газу (асушкі, ачысткі, адарызацыі, паніжэння ціску да 5,5 або 7,5 МПа) і падачы яго ў магістральны газаправод, а таксама для забеспячэння газам бліжэйшых да промыслу населеных пунктаў.