частае, хваравітае мочаспусканне пры адсутнасці аб’ектыўных прыкмет захворвання мачавога пузыра.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
цысты́н
(ад гр. kystis = пузыр)
амінакіслата, якая ўваходзіць у склад бялкоў жывёльнага і расліннага паходжання; паходзіць з цыстэіну.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Пузы́рыцца (пузы́рицьца) ’наядацца, напівацца; закіпаць, падымацца пухірамі; выстаўляць пуза ад гонару’ (Нас.), рус.пузы́риться ’тс’, укр.пузи́ритися уздымацца пухірамі; дуцца’, сюды ж пузыры́ха ’тоўстая, сварлівая кабета’ (барыс., Цыхун, вусн. паведамл.). Ад пузыр1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
pławny
1. плавальны;
pęcherz pławny — плавальны пузыр;
2.уст. суднаходны;
3.уст. цякучы; пратокавы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Апунды́рыцца ’ўздуцца (пра жывот)’ (Касп.). Напэўна, звязана з пуза, рус.дыял.пуздро ’жывот’, укр.пуздратий ’тоўсты, з вялікім жыватом’, пуздракуватай ’азызлы’ з заменай у групе здр з на н і ўстаўным ы па ўзору пузыр.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГАНО́ІДЫ (Ganoidei, Ganoidomorpha),
інфраклас (надатр.) прымітыўных выкапнёвых і сучасных прамянёвапёрых кл. касцявых рыб. 2 надатр.: храстковыя рыбы з 1 вымерлым атр. і 2 сучаснымі (асетрападобныя і мнагапёрападобныя), касцявыя рыбы з 5 вымерлымі атр. і 2 сучаснымі [аміяпадобныя (Amiiformes) і панцырнікападобныя (Lepisosteiformes)]. Выкапнёвыя ганоіды вядомы з сярэдняга дэвону. На Беларусі выяўлены ў пясчана-гліністых пародах пярмі і трыясу Прыпяцкай упадзіны. 10 сучасных родаў, 43 віды. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і і трапічнай Афрыцы (мнагапёрападобныя). Найб. вядомыя асятры, бялуга, калуга, амія, лапатаносы, весланосы, панцырнікі.
Даўж. ад 3—5 см (выкапнёвыя) да 9 м. Захавалі многія стараж. адзнакі: ёсць хорда, чэрап у значнай ступені храстковы, адсутнічаюць целы пазванкоў, луска пераважна ганоідная, рамбічная, хваставы плаўнік няроўналопасцевы (гетэрацэркальны); плавальны пузыр звычайна ячэісты; ёсць рэдукаваныя спіральны клапан і артэрыяльны конус, у некаторых — пырскальца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аацы́сціс
(ад аа- + гр. kystis = пузыр)
аднаклетачная або каланіяльная зялёная водарасць сям. аацысціевых, якая трапляецца ў стаячых забруджаных водах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
pęcherz
м.
1.пузыр;
pęcherz moczowy анат. мачавік;
2. бурбалка; бульхаўка;
3. пухір; вадыр; булдыр
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
moczowy
moczow|y
мачавы;
pęcherz ~y — мачавы пузыр; мачавік; посік;
cewka ~a анат. мочаспускальны канал
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
По́сік ’надуты мачавы пузыр свінні, якім гуляюць дзеці, альбо з якога робяць капшукі’ (гродз., Мат. АС.; Бір. Дзярж.; Сцяшк. Сл., Шат., Сл. ПЗБ, Скарбы), драг.посюх ’тс’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), ’мачавы пузыр’ (Клім.), ’канал ад мачавога пузыра’ (Сержп. Грам.); параўн. таксама рус.сіб.по́сик ’вонкавы мачавод самца’, чэш.posek ’палавы член быка’, славац.pasek ’тое ж у быка, каня, барана’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад ёлкага (гл.) з прыстаўкай по- і семантыкай выніковасці дзеяння, даслоўна ’вынік акання’ ці ’тое, што пырскае, сікае’. Версія Махэка₂ (473) аб прасл.*pes‑ъkъ, роды. да лат.pēnis ’пеніс, чэлес’, грэч.πέος, πόσυη ’тс’, ст.-інд.pasas ’тс’ непрымальная.