Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
валідо́л, ‑у, м.
Лекавы прэпарат (вадкі або ў таблетках), які выкарыстоўваецца для расшырэння сасудаў, заспакаення нервовай сістэмы і папярэджання рвоты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАЛАГЕНА́ЗА,
пратэалітычны фермент з вузкаспецыфічнай накіраванасцю да расшчаплення калагену з выдзяленнем амінакіслаты — аксіпраліну. Паводле саставу блізкая да калагену. У медыцыне К. — ферментны прэпарат, які стымулюе рассысанне тканак, што маюць калаген (напр., рубцовы), адарванне змярцвелых тканак пасля апёкаў, абмаражэння і інш. Атрымліваюць К. з падстраўнікавай залозы забойнай жывёлы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Прышчэ́п, прышчэ́па, прышч́эпка ’расліна, якой перасаджаны орган іншай расліны; прышчэпленая расліна’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр., Варл.), прышчэ́пак, прышчэ́па ’чаранок, які прышчапляецца да расліны’ (Нік. Очерки; Гарэц., ТСБМ), прышчэ́пка ’дзеянне паводле дзеяслова прышчапі́ць2; прышчэпачны прэпарат’. Рус.прище́п, прище́па, укр.прище́па ’тс’. Аддзеяслоўныя дэрываты ад прышчапіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лакры́ца, ‑ы, ж.
Шматгадовая расліна сямейства бабовых, карэнні якой выкарыстоўваюцца ў прамысловасць і медыцыне. // Корань гэтай расліны; парашок, прэпарат з яго.
[Ням. Lakritze ад лац. liquiritia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тыяко́л, ‑у, м.
1. Лекавы прэпарат у выглядзе белага або ружовага парашку, які выкарыстоўваецца як адхарквальны сродак.
2. Від сінтэтычнага каўчуку.
[Ад грэч. theion — сера.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДДТ, дыхлордыфенілтрыхлорэтан,
хімічны прэпарат для барацьбы са шкоднымі насякомымі (інсектыцыд). Шырока выкарыстоўваўся ў 1940—60-я г. ў многіх краінах свету. Устойлівае злучэнне, якое здольна назапашвацца ў навакольным асяроддзі, забруджваць яго і парушаць біял. раўнавагу ў прыродзе; небяспечнае для чалавека і жывёл (выклікае хранічнае атручэнне). Забаронены (на Беларусі — з 1970).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРБАФО́С,
O, O-дыметыл-S (1,2-дыкарбэтаксіэтыл) дытыяфасфат, хімічны прэпарат для аховы с.-г. культур ад шкодных насякомых; кантактавы інсектыцыд, акарыцыд і нематыцыд. Выкарыстоўваюць канцэнтрат эмульсіі для апырсквання збожжавых, цукр. буракоў, лёну, гародніны, яблынь, груш і інш. Сярэднетаксічны для чалавека і жывёл: ГДК 0,5 мг/м³, у вадзе — 0,05 мг/л.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗОТАБАКТЭРЫ́Н, азотаген,
бактэрыяльны прэпарат для абагачэння глебы звязаным азотам. Вырабляецца на аснове аднаго з відаў азотабактэру. Выкарыстоўваюць пад агароднінныя і прапашныя культуры. Уносяць у глебу з насеннем або апрацоўваюць ім клубні, карані расады с.-г. культур, якія не належаць да сям. бабовых. На глебах Беларусі з высокай кіслотнасцю і малой урадлівасцю малаэфектыўны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕЙЦЫ́Н,
(L-d-амінаізакапронавая кіслата), незаменная амінакіслата, бясколернае крышталічнае рэчыва гаркаватага смаку, знаходзіцца ў жывёльных і раслінных бялках. Упершыню вылучаны ў 1820 франц. хімікам А.Бракано з мышачных валокнаў. Адсутнасць Л. ў стравах вядзе да адмоўнага балансу азоту і спынення росту ў дзяцей. Прэпарат пад назвай «Лейцын» (мае ў сабе Л.) выкарыстоўваецца ў медыцыне.