БАРАДЗІ́Н Іван Парфенавіч (30.1.1847, Ноўгарад — 5.3.1930),
рускі батанік. Акад. Пецярбургскай (1902), потым АНСССР і АН УССР (1925). Праф. (1880). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1869), працаваў у ім жа. У 1917—19 віцэ-прэзідэнт Пецярбургскай АН. Навук. працы па фізіялогіі і анатоміі раслін. Упершыню вылучыў хларафіл у крышталёвым стане (1882). Выказваў віталістычныя погляды на сутнасць жыццёвых працэсаў. Ініцыятар стварэння прэснаводнай біял. станцыі на воз. Балагое (1897), заснавальнік і прэзідэнтРус.бат.т-ва (1915). Аўтар «Курса анатоміі раслін» і «Кароткага падручніка батанікі» (1888), «Курса дэндралогіі» (1891).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУ́ТНЕР (Suttner) Берта фон (9.6.1843, Прага — 21.6.1914),
аўстрыйская пісьменніца, дзеяч пацыфізму. Баранеса. Сусв. вядомасць З. прынёс раман «Далоў зброю!» (1889) пра жахі вайны і пакуты простых людзей, высока ацэнены Л.М.Талстым. Сярод інш. твораў раманы «Шах пакутам» (1899), «Дзеці Марты» (1902), «Думкі чалавецтва» (1911), зб.арт. «Вайна і барацьба з ёю» (1904). У 1891 засн.т-ва Міру ў Аўстрыі. Адна з заснавальніц міжнар. Бернскага бюро Міру (1892), яго віцэ-прэзідэнт і ганаровы прэзідэнт. У 1890-я г.рэд. пацыфісцкага час. «Die Waffen nieder!» («Далоў зброю!»). Нобелеўская прэмія міру 1905.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРДАШО́Ў Сяргей Руфавіч (13.10.1906, С.-Пецярбург — 1974),
расійскі вучоны ў галіне біяхіміі. Акад.АМНСССР (1957). Герой Сац. Працы (1964). Скончыў 2-і Ленінградскі мед.ін-т (1930). З 1962 акадэмік-сакратар Аддзялення мед.-біял. навук, з 1963 віцэ-прэзідэнт, з 1972 першы віцэ-прэзідэнтАМНСССР. Навук. працы па азоцістым абмене, энзімалогіі, біяхіміі пухлін. Выявіў аспарагін у тканках жывёл. Дзярж. прэмія СССР 1949.
Тв.:
Некоторые проблемы регуляции обмена веществ и природные полимеры. М., 1965;
Биологическая химия. 5 изд. Л., 1972 (разам з Б.І.Збарскім, І.І.Івановым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРЦІ́НІ (Pertini) Алесандра (Сандра; 25.9.1896, Стэла, Італія — 24.2.1990),
італьянскі паліт. і дзярж. дзеяч, публіцыст. З 1918 чл.Італьянскай сацыялістычнай партыі (ІСП). У 1927—35 зняволены, у 1935—43 сасланы за антыфаш. дзейнасць. У 1943 разам з П.Нэні і Дж.Сарагатам удзельнічаў у аднаўленні ІСП. У канцы 2-й сусв. вайны адзін з кіраўнікоў італьян. руху Супраціўлення. У 1945—46 і 1950—52 гал. рэдактар органа ІСП газ. «Avanti» («Наперад»). З 1948 сенатар, у 1953—78 дэп. парламента, у 1968—73 прэзідэнт палаты дэпутатаў. У 1978—85 прэзідэнт Італіі. З 1985 пажыццёвы сенатар.
французскі фізіёлаг і бактэрыёлаг. Чл. Парыжскай АН (1914, з 1932 віцэ-прэзідэнт, з 1933 прэзідэнт). Чл.Нац. акадэміі медыцыны (1898). Скончыў Парыжскі ун-т (1877), з 1887 праф. фізіялогіі ў ім. Навук. працы па фізіялогіі стрававання, дыхання, тэрмарэгуляцыі, пытаннях імунітэту і сератэрапіі, лячэння эпілепсіі і туберкулёзу, псіхалогіі, мед. статыстыцы. Выявіў наяўнасць салянай к-ты ў страўнікавым соку. Сфармуляваў паняцце «пасіўны імунітэт» (1888). Апісаў рэакцыю арганізма на чужародны бялок (1902) і ўвёў тэрмін «анафілаксія». Нобелеўская прэмія 1913.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́НДРА Рамеш (н. 30.3.1919, Лайлпур, Індыя),
індыйскі паліт. дзеяч; адзін з кіраўнікоў сусв.Руху прыхільнікаў міру. Скончыў Лахорскі (цяпер Пакістан) і Кембрыджскі (Вялікабрытанія) ун-ты. З 1942 ген. сакратар Усеінд. федэрацыі студэнтаў. З 1952 у апараце Камуніст. партыі Індыі, у т. л.чл.Нац. сакратарыята яе Нац. савета, рэдактар газ. «New age» («Новы век»). Ген. сакратар Усеінд. савета міру (1952—63); ген. сакратар (1966—77), прэзідэнт (1977—90), ганаровы прэзідэнт (з 1990) Сусветнага савета міру. Узнагароджаны Залатым медалём ААН (1982). Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНО́ЎСКІ Рычард Карлавіч (1848 — чэрв. 1921),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-р медыцыны (1876). З 1891 віцэ-прэзідэнт, з 1895 прэзідэнт Мінскага навук.т-ва ўрачоў. Ініцыятар і арганізатар з’ездаў урачоў Мінскай губ. (1908, 1911, 1914). Зрабіў уклад у паляпшэнне мед. абслугоўвання насельніцтва і сан. стану Мінска. Пасля Кастр. рэвалюцыі працаваў у сав.мед. установах. Працы па пытаннях хірургіі, фізіялогіі і аховы здароўя.
Літ.:
Крючок Г.Р. Доктор медицины Р.К.Яновский: (К 110-летию со дня рождения) // Здравоохранение Белоруссии. 1958 № 6.
дзяржаўны і паліт. дзеяч Азербайджана. Сын Г.Аліева. Магістр гісторыі і міжнар. адносін (1985). Скончыў Маскоўскі ін-тміжнар. адносін (1982), дзе ў 1985—90 працаваў выкладчыкам. З 1991 займаўся камерцыйнай дзейнасцю ў Маскве і Стамбуле, з 1994 1-ы віцэ-прэзідэнтДзярж. нафтавай кампаніі Азербайджана. З 1995 дэп. парламента Азербайджана, з 1999 нам., з 2001 1-ы нам. старшыні кіруючай партыі «Ені Азербайджан». З 4.8.2003 прэм’ер-міністр. 15.10.2003 выбраны прэзідэнтам Азербайджанскай Рэспублікі. ПрэзідэнтНац. алімпійскага к-та Азербайджана (з 1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
former[ˈfɔ:mə]adj.
1. ране́йшы, былы́;
theformer president былы́прэзідэ́нт
2. the former пе́ршы (з двух названых);
Of the two routes the former is the shorter. З гэтых дзвюх дарог першая карацейшая.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ВЕ́ЙЦМАН Хаім (27.11.1874, в. Моталь Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. — 9.11.1952),
палітычны і дзяржаўны дзеяч Ізраіля, вучоны-хімік. Праф. біяхіміі. Выкладаў у Жэнеўскім (1901—04), Манчэстэрскім (1904—19) ун-тах, узначальваў хім. лабараторыю Брыт. адміралцейства (1916—19). У 1920—31, 1935—46 прэзідэнтсусв. сіянісцкай арг-цыі, у 1929—31 і 1935—46 — яўр. агенцтва для Палесціны. У 1948—52 першы прэзідэнт Ізраіля. Заснаваў яўр.ун-т у г. Іерусалім (1918), НДІ па тэарэт. і прыкладных прыродазнаўчых навуках у г. Рэховат (1949, прысвоена імя Вейцмана, з 1952 частка тэр. ін-та — мемарыяльны комплекс Вейцмана).