благожела́тельность добразычлі́васць, -ці ж., зычлі́васць, -ці ж.; прыхі́льнасць, -ці ж.; спрыя́льнасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

affinity [əˈfɪnəti] n. fml

1. (for/with), (between A and B) прыхі́льнасць, сімпа́тыя, інтарэ́с

2. (between) блі́зкасць, падабе́нства, падо́бнасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

пачуццё, -я́, мн. пачу́цці, -яў, н.

1. чаго і якое. Здольнасць усведамляць, перажываць, разумець што-н. на аснове адчуванняў, уражанняў.

П. гордасці за сваю радзіму.

П. ўласнай годнасці.

П. гумару.

П. новага.

2. Каханне, прыхільнасць да каго-н.

Вялікае п.

Бацькоўскае п. да дзяцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

залёты, ‑аў; адз. няма.

Імкненне выклікаць прыхільнасць жанчыны; заляцанне. — Панна Людміла мае столькі кавалераў, што ў мяне і адвагі няма рабіць да яе залёты. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

fawor, ~u

м. зычлівасць; прыхільнасць; фавор;

zjednać fawor — здабыць прыхільнасць;

być w ~ach — карыстацца прыхільнасцю; быць у фаворы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Léutseligkeit f -

1) тавары́скасць, ве́тлівасць

2) прыхі́льнасць, добразычлі́васць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Affektión f -, -en

1) узбу́джанасць, узру́шанасць

2) прыхі́льнасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

раздружы́цца, ‑дружуся, ‑дружышся, ‑дружыцца; зак.

Разм. Спыніць, перарваць сваю дружбу з кім‑н. // перан. Страціць прыхільнасць да чаго‑н., перастаць займацца чым‑н. Раздружыцца з кнігамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Га́рнік ’нагаворнае зелле, трава’ (Нас.), ’расліна Alchemilla vulgaris L., гусялапка’ (Касп.). Утварэнне на ‑(н)ік да дзеяслова гарнуць ’мець прыхільнасць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВІНАКУ́РАЎ Яўген Міхайлавіч (н. 22.10.1925 г. Бранск, Расія),

рускі паэт. Скончыў Літ. ін-т імя Горкага (1951). Першая кн. «Вершы пра абавязак» (1951). Аўтар паэт. зб-каў «Сінь» (1956), «Прызнанні» (1958), «Слова» (1962), «Характары» (1965), «Відовішча» (1968), «Метафары» (1972), «Сярожка з Малой Броннай» (1974), «Кантрасты» (1975), «Жэрабя» (1978), «Быццё» (1982), «Іпастась» (1984), «Раўнадзенства» (1989) і інш. Асн. тэмы — духоўная сталасць чалавека, роздум над яго ўнутр. светам. Вершам Вінакурава ўласцівыя прыхільнасць да дакладнай быт. дэталі і імкненне да філас. асэнсавання жыцця. Аўтар паэмы «На Захад» (1981), перакладаў і літ.знаўчых артыкулаў. Дзярж. прэмія СССР 1987. Творы Вінакурава на бел. мову перакладалі Р.​Барадулін, С.​Гаўрусёў і інш.

Тв.:

Собр. соч. Т. 1—3. М., 1983—84.

Я.М.Вінакураў.

т. 4, с. 182

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)