czucie

н.

1. адчуванне, пачуванне, пачуццё;

2. адчувальнасць, успрымальнасць;

3. уст. прадчуванне;

upaść bez ~a — упасці непрытомным; страціць прытомнасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

потеря́ть сов. стра́ціць; (преимущественно о конкретных предметах) згубі́ць;

потеря́ть из ви́ду а) згубі́ць з вачэ́й; б) (упустить) вы́пусціць з-пад ува́гі;

потеря́ть созна́ние стра́ціць прыто́мнасць;

потеря́ть су́мку згубі́ць су́мку; см. теря́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падсле́дны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і паддопытны. Падследны насцярожана павярнуў галаву да сведкі. Шамякін. Абое падследных былі затрыманы непасрэдна на месцы замаху і зробленага не адмаўляюць. Мехаў.

падсле́дны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца пад следствам, паддопытны. Падследныя хуліганы. / у знач. наз. падсле́дны, ‑ага, м.; падсле́дная, ‑ай, ж. Напрактыкаваныя дэфензіўшчыкі адразу адчулі, што падследны страціў прытомнасць. Машара. А госць, што ўцёк, ты кажаш, Дык той — ні даць ні ўзяць — А быў упаўнаважан З мяне дазнанне зняць. Ну, ясна ж, ён з падследным За стол не мог сядаць. Зуёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самле́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які страціў прытомнасць. Дзверцы кабіны былі расчынены, дробненька ўздрыгваў капот, а на сядзенні ляжаў самлелы вадзіцель. Нядзведскі.

2. Здранцвелы, сшэрхлы. У наплыўшых кроўю вачах агонь пагас, і самлелы язык не мог больш вымавіць ні слова. Пестрак. / у вобразным ужыв. І чаплялася сена на голле самлелых бяроз. Вялюгін.

3. Знясілены працаю, спёкай і пад. Лабановіч узяў самлелую птушынку і вынес на свежае паветра. Колас. Сеў [хлопец] за кнігу, — не бачыць літар: вее полымем ад яе. І рукою самлелай выцер губы высахшыя свае. Таўлай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

созна́ние ср.

1. усведамле́нне, -ння ср., разуме́нне, -ння ср.; см. сознава́ть;

созна́ние необходи́мости усведамле́нне (разуме́нне) неабхо́днасці;

2. (признание) прызна́нне, -ння ср.;

созна́ние в преступле́нии прызна́нне ў злачы́нстве;

3. (мысль, чувство) усведамле́нне, -ння ср., уразуме́нне, -ння ср.;

созна́ние вины́ усведамле́нне (уразуме́нне) віны́;

4. филос. свядо́масць, -ці ж.;

обще́ственное созна́ние грама́дская свядо́масць;

5. прыто́мнасць, -ці ж.; па́мяць, -ці ж.;

больно́й потеря́л созна́ние хво́ры стра́ціў прыто́мнасць;

лежа́ть без созна́ния ляжа́ць без па́мяці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ачуме́ць (БРС, Шат., Бяльк., КСТ), очумане́ць, ачумі́ць, ’ачмуціць’ (Юрч. Фраз. 2), рус. очуметь ’здурнець, згубіць прытомнасць; разгубіцца’. Няясна. Звязваюць з славен. čum, čuma дрымота’, čuméti ’драмаць; сядзець на кукішках’, серб.-харв. čùmijati, čùmijȃm ’звянуць’, чэш. čuměti ’выступаць, выдавацца’ і ’доўга чакаць’, што ўзыходзяць да асновы čum‑, адносна якой выказваецца меркаванне пра яе роднасць з асновай (s)kum‑, гл. Куркіна, Этимология 1971, 62; пра сербскахарвацкае слова гл. Скок, 1, 341 (да čuma ’чума’); чэш. čuměti ’глядзець з цікавасцю, глядзець дурнем; нерухома, чакаючы нечага, сядзець’. Махэк₂ (108) адносіць да гукапераймальных утварэнняў. Параўн. таксама балг. чуме́я, чаме́я вянуць, сохнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кала́пс

(лац. collapsus = які страціў прытомнасць)

1) мед. раптоўнае моцнае зніжэнне сардэчнай дзейнасці, якое суправаджаецца слабасцю, часам стратай прытомнасці і пагражае смерцю;

2) астр. катастрафічнае сцісканне масіўнай зоркі пад уздзеяннем сіл прыцяжэння (напр. гравітацыйны к.);

3) татальнае разбурэнне важных жыццядзейных сувязей і цэласці якога-н. утварэння або сістэмы, грамадства або дзяржавы; катастрофа.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Вум ’розум’ (Грыг., Др.-Падб., Шат., Бяльк., Жд., 3, КСТ, Нар. сл.), ум ’тс’ (ваўк., Федар., 4), укр. ум, рус. ум, вум (Растаргуеў, Бранск.), ст.-рус. умъ, польск. um, чэш. um, славац. um, славен. um, серб.-харв. у̑м, макед. ум, балг. ум, ст.-слав. оумъ. Роднаснае да літ. aumuõ ’розум’, omenìs, omenaпрытомнасць’, omė̃ ’звычка’ (Фасмер, 4, 161; Махэк₂, 669; Младэнаў, 651; Фрэнкель, 26). Фрэнкель (там жа) прыводзіць іншыя балт. паралелі і ўказвае на неабходнасць аддзяліць іх ад слоў, утвораных пры дапамозе розных прэфіксаў ад і.-е. кораня ‑men‑ (слав. *mьněti) тыпу aũmonis ’бессэнсоўны’ і пад. Параўн. таксама Атрэмбскі, Gramatyka, 180, які сцвярджае, што ўсе літ. словы на ‑monis працягваюць даўнія ўтварэнні з асновай ‑men‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лиши́ться стра́ціць (каго, што); заста́цца (без каго, чаго);

лиши́ться рассу́дка стра́ціць ро́зум;

лиши́ться сил заста́цца без сіл (стра́ціць сі́лы); (обессилеть) знясі́ліцца, знясі́лець;

лиши́ться зре́ния стра́ціць зрок;

лиши́ться чу́вств стра́ціць прыто́мнасць;

лиши́ться ре́чи аняме́ць;

лиши́ться ма́тери, сы́на заста́цца без ма́ці, без сы́на.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тамі́ць ’мучыць, знясільваць’, ’турбаваць, гнясці, нудзіць’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ’мучыцца, знемагаць’ (Ян.), ’марыць, мучыць’ (Ласт.), ’мардаваць’ (Нас.), то́міць ’мучыць’ (Сл. ПЗБ), тамі́цца ’стамляцца’ (Нас., Сержп. Прымхі), томі́цца ’не гарэць агнём’ (ТС), сюды ж то́млены ’атрыманы тамленнем’ (ТСБМ), таме́нне ’мардаванне’ (Нас.), тамлёнка ’тушаная бульба’ (Мат. Гом.). Укр. томи́ти ’даводзіць да стомы, знясільваць; падвяргаць працягламу награванню’, рус. томи́ть ’мучыць; стамляць; парыць; награваць’, славен. дыял. tomljáti ’бадзяцца, сланяцца’, серб.-харв. то̀мити ’прыціскаць’, балг. томи́телен ’пакутлівы, нудны’, ст.-слав. томити ’мучыць’. З прасл. *tomiti ’мучыць’, роднаснага ст.-інд. tamáyati ’душыць, пазбаўляць паветра’, tā́myati ’страчвае прытомнасць, слабее’, лац. tēmulentus ’п’яны’, tēmētum ’хмяльны напой, віно’, ст.-ірл. tām ’хвароба; смерць’, tamaim ’спачываю (мёртвы)’, нова-в.-ням. dämisch, dämlich ’дурнаваты, ачмурэлы, прыгаломшаны’ (Чарных, 2, 249; Фасмер, 4, 75–76; ЕСУМ, 5, 595–596; Бязлай, 4, 196).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)