навылётны, -ая, -ае.

Скразны, які праходзіць наскрозь ад аднаго канца да другога праз унутраную частку чаго-н.

Навылётная адтуліна.

Навылётнае кулявое раненне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прабі́цца, -б’ю́ся, -б’е́шся, -б’е́цца; -б’ёмся, -б’яце́ся, -б’ю́цца; -біся; зак.

1. Прабрацца праз што-н., пераадольваючы перашкоды.

Полк прабіўся да ракі.

П. праз натоўп.

2. Пражыць з цяжкасцю (разм.).

П. да вясны.

3. Пра расліны: вылезці з зямлі.

Прабілася зялёная травіца.

|| незак. прабіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. прабіццё, -я́, н. (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зрэ́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Адтуліна ў радужнай абалонцы, праз якую ў вока пранікае святло.

|| прым. зрэ́нкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пратаўха́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак. (разм.).

1. Таўхаючыся, прабіцца наперад праз натоўп.

2. Правесці які-н. час таўхаючыся.

Гадзіны дзве пратаўхаўся ў чарзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прашту́рхацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

Штурхаючыся, прабрацца праз натоўп.

П. ў першыя рады.

|| незак. прашту́рхвацца, -аюся, -аешся, -аецца і праштурхо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

транскантынента́льны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да сувязі кантынентаў, адбываецца паміж кантынентамі ці праходзіць праз увесь кантынент.

Т. рэйс.

Транскантынентальная ракета.

Транскантынентальная чыгунка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трохгра́нны, -ая, -ае.

1. Які мае тры грані.

Т. напільнік.

2. Утвораны перасячэннем трох граней, што праходзяць праз адну кропку (спец.).

Т. вугал.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

cartwheel [ˈkɑ:twi:l] n. куля́нне це́раз/праз галаву́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

hyphenate [ˈhaɪfəneɪt] v. піса́ць праз дэфі́с/злучо́к

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

jaywalking [ˈdʒeɪˌwɔ:kɪŋ] n. неасцяро́жны перахо́д праз ву́ліцу

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)