Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТАШЭ́ (франц. attache літар. прымацаваны),
1) дыпламатычны ранг, які прысвойваецца супрацоўнікам міністэрстваў замежных спраў.
2) Штатная пасада ў пасольствах і місіях. У міжнар.дыпламат. практыцы існуюць спец. аташэ: гандлёвы, фін., ваенны, па пытаннях культуры, друку (прэс-аташэ) і інш. Усе аташэ ўключаюцца ў склад дыпламат.прадстаўніцтва і карыстаюцца дыпламат. прывілеямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГЕ́НЦТВА,
1) арганізацыя, якая за абумоўленую плату выконвае пэўныя даручэнні фіз. або юрыд. асоб (давернікаў). Аб’ём, парадак і ўмовы агенцкага абслугоўвання фіксуюцца ў дагаворы паміж агенцтвам і давернікам, ад імя, за кошт і ў інтарэсах якога агенцтва дзейнічае.
2) Прадстаўніцтва, аддзяленне якой-н. установы ці прадпрыемства, напр.тэлегр. агенцтва, трансп. агенцтва, Агенцтва друку, агенцтва літаратурнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прэс-аташэ́
(фр. presse-attaché)
супрацоўнік дыпламатычнага прадстаўніцтва (пасольства, місіі і інш.) па пытаннях друку і інфармацыі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
мі́сія, ‑і, ж.
1. Адказная роля, высокае прызначэнне каго‑н. Наша партыя высока нясе рэвалюцыйны сцяг марксізма-ленінізма і пралетарскага інтэрнацыяналізму, з гонарам ажыццяўляе сваю гістарычную місію, нястомна змагаецца за перамогу камуністычных ідэалаў.Брэжнеў.Літаратура і мастацтва выконваюць у савецкім грамадстве пачэсную місію.Шкраба.
2. Заданне, даручэнне. Найбольш адказная місія — спыніць дзяўчынку, не спалохаўшы, і наладзіць з ёй сувязь, была даручана мне.Брыль.Анэтка павінна памятаць, што на яе ўскладаецца важная місія — быць аховаю сям’і і гэтага хутарка.Колас.
3. Пастаяннае дыпламатычнае прадстаўніцтва пры якой‑н. дзяржаве звычайна на чале з пасланнікам, а таксама памяшканне, якое займае такое прадстаўніцтва.
4. Прадстаўнікі адной дзяржавы, якія пасылаюцца ў другую са спецыяльнай мэтай. Ваенная місія.
5. Місіянерская арганізацыя.
[Ад лац. missio — адпраўленне, пасылка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МІ́СІЯ (ад лац. missio пасылка, даручэнне),
1) пастаяннае дыпламатычнае прадстаўніцтва, якое ўзначальваецца пасланнікам, міністрам-рэзідэнтам або пастаянным павераным у справах.
2) Дэлегацыя, якая пасылаецца дзяржавай або міжнар. арг-цыяй у якую-н. краіну са спец. мэтай або з пэўным даручэннем (гандлёвая М., ваенная М., М. ААН).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУ́НЦЫЙ (ад лац. nuntius вяшчун),
пастаянны дыпламат. прадстаўнік Ватыкана пры ўрадзе замежнай дзяржавы, якая падтрымлівае з ім афіц.дыпламат. адносіны. Паводле Венскай канвенцыі аб дыпламат. адносінах 1961 Н. адпавядае дыпламат. рангу надзвычайнага і паўнамоцнага пасла. Інстытут пастаяннага прадстаўніцтва Н. склаўся ў 1-й пал. 16 ст. У большасці каталіцкіх краін Н. з’яўляецца старэйшынай (дуаенам) дыпламат. корпуса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
representation
[,reprɪzenˈteɪʃən]
n.
1) прадстаўля́ньне, рэпрэзэнтава́ньне n.
2) прадстаўнікі́pl., прадстаўні́цтваn.
3) во́браз -у m., мадэ́ль f.
4) прадстаўле́ньне n.; спэкта́кль -ю, пака́з -у m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
НО́ТА (лац. nota знак, заўвага),
дакумент дыпламат. перапіскі. У міжнар. практыцы звычайна адрозніваюць Н. асабістую і вербальную ноту. Асабістая Н. мае форму пісьма, складаецца ад імя таго, хто яе падпісвае. Пачынаецца са звароту да асобы, якой яна адрасавана, і заканчваецца формулай ветлівасці. Друкуецца на нотным бланку з захаваннем пэўных атрыбутаў. Н. вербальная складаецца ў трэцяй асобе, не падпісваецца, але сведчыцца пячаткай МЗС або дыпламат.прадстаўніцтва.