расійскі кінарэжысёр. Засл. дз. маст. Расіі (1990). Сын Ю.П.Германа. Скончыў Ленінградскі дзярж.ін-тт-ра, музыкі і кінематаграфіі (1960). Паставіў фільмы: «Праверка на дарогах» (1972, вып. 1986, Дзярж. прэмія СССР 1987), «Дваццаць дзён без вайны» (1977, прэмія імя Ж.Садуля, Францыя), «Мой сябра Іван Лапшын» (1982, вып. 1985, Дзярж. прэмія Расіі імя братоў Васільевых 1986), «Хрусталёў, машыну!» (1991—97), дзе дакументавана дакладная перадача атмасферы мінулага часу стала маст. фундаментам філас. роздуму пра суадносіны асабістага і гістарычнага. Як акцёр здымаўся ў фільмах: «Раферці», «Сяргей Іванавіч ідзе на пенсію» і інш.
латышскі рэжысёр. Нар.арт. Латвіі (1986). Скончыў рэжысёрскі ф-т Латвійскай кансерваторыі (1953), Вышэйшыя рэжысёрскія курсы ў Маскве (1956). У 1954—90 працаваў на Рыжскай кінастудыі. Здымаў дакумент., з 1965 маст. фільмы: «Да восені далёка» (1965), «Калі дажджы і вятры стукаюць у акно» (1968), «24—25 не вяртаецца» (1969), «Трайная праверка» (1970), «Горад пад ліпамі» (1971), «Падарункі па тэлефоне» (1978), «Ралі» (1979), «Двайная пастка» (1989), «Ганна» (1996), а таксама тэлевізійныя шматсерыйныя — «Доўгая дарога ў дзюнах» (1980—81, Дзярж. прэмія СССР 1983), «Міраж» (1983), «Сям’я Зітараў» (1986).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮСТРА́ЦЫЯ (ад лац. lustratio ачышчэнне ахвярапрынашэннем),
1) агульная назва рэліг. абрадаў, звязаных з уяўленнямі пра ачышчальную, душавыратавальную сілу магічных дзеянняў, рытуалаў.
2) У шэрагу ўсх.-еўрап. дзяржаў (Венгрыя, Чэхія, Эстонія, Латвія, Румынія) Л. — працэдура праверкі асоб, якія займаюць адказныя дзярж. пасады, а таксама кандыдатаў на гэтыя пасады на прадмет іх прыналежнасці ў мінулым да кіраўніцтва камуніст. партый, службаў дзярж. бяспекі або супрацоўніцтва з гэтымі службамі. Праверка праводзіцца на падставе закону аб Л. Калі выяўлена супрацоўніцтва асобы з рэжымам, ёй прапаноўваецца добраахвотная (з захаваннем тайны выяўленых фактаў) або прымусовая (з публічным абнародаваннем кампраметуючай інфармацыі) адстаўка.