КАТЭНБРЫ́НГ ((Katenbring) Юзаф) (18.7.1730, г. Нова-Мяста-Любавске, Польшча — пасля 1804),
пісьменнік, педагог. Пісаў на польск. і лац. мовах. З 1749 выкладаў у Нясвіжскім калегіуме, Гродне, Мінску, Полацку. У 1772 і 1773 наведаў Пецярбург, пра які напісаў на лац. мове паэму «Пецярбург — царыца паўночных гарадоў». Аўтар барочных трагедый на польск. мове «Марнасць над марнасцю, або Томас Паўнд» (1775) і «Сіроэс» (ставіліся ў Нясвіжскім калегіуме ў 1755 і 1758) на сюжэты зах.-еўрап. гісторыі, кніг «Плач княжны Ганны з Мыцельскіх Радзівіл... над сваім мужам пры пахаванні» (1763), «Казанне на пахаванні... Ф.Жабы» (1772). Як давераная асоба К.Радзівіла паказаны ў гіст. раманах Ю.Крашэўскага, Г.Жавускага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
эльдара́да, нескл., н.
Краіна казачных багаццяў і цудаў. Погляд з горада ў вёску ўзнікае тут [у паэме «Новая зямля»] зусім не як плач па тым, што адыходзіць, і не дзеля малявання эльдарада ці ідылій, якіх у вёсцы на самай справе не было.Лойка.//перан. Месца, дзе ў дастатку знаходзіцца што‑н.
[Ад ісп. el dorado — залатая краіна, якую шукалі іспанцы пры заваяванні Паўднёвай Амерыкі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
weeping
[ˈwi:pɪŋ]1.
adj.
1) які́ пла́ча
2) ні́цы
weeping willow — ні́цая вярба́
2.
n.
плач -у m.
soft weeping — хлі́паньне n., хліп
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
завыва́нне, ‑я, н.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. завываць — завыць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Завыванне ветру. □ Над шашою з завываннем праляцеў самалёт, пачуліся выбухі, енкі і стогны, плач дзяцей.Гурскі.Завіруха бушавала ўсю ноч і ўвесь дзень. Здавалася, не будзе канца яе лютай сіле, яе злоснаму завыванню.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Плі́стаўка ’пліска, Motacilla alba’ (шчуч., Сцяшк. Сл.; карэліц., Нар. лекс.), укр.ачыстка, рус.наўг., прыбалтыйск., пецярб.плисто‑ вочка, плисточка, смал.плистовка, гіецярб., пск.ачыстка, польск. /?//л7 > ш ’тс’. Да пліска (гл.). З’яўленне ‑т‑ звязана з роднаснымі ст.-слав.Пиііпь ’шум’, чэш.pliSť, н.-луж.plišč ’плач’ (Фасмер, 3, 283).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Post gaudia luctus
Пасля радасці ‒ плач.
После радости ‒ плач.
бел. Хто ў пятніцу спявае, той у нядзелю плача. Смех да плачу даводзіць. Смешкі плачам канчаюцца. Дурэй, дурэй ‒ будзеш плакаць. Каб каза не скакала, то б ногі не зламала.
рус. Кто в пятницу/субботу смеётся, в воскресенье плачет. После грозы дождь, после вёдра ненастье. Шутил Мартын да и свалился под тын. Где смеются, тут и плачут. Смех до плача доводит. За весельем горесть ходит по пятам.
фр. Celui qui rit vendredi pleurera dimanche (Кто в. пятницу смеётся, будет плакать в воскресенье).
англ. Laugh today and cry tomorrow (Смейся сегодня, плачь завтра). Laugh on Friday, cry on Sunday (Смейся в пятницу, плачь в воскресенье).
нем. Wer heute lacht, kann morgen weinen (Кто сегодня смеётся, завтра может плакать).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
сляза́, -ы́, мн. слёзы і (з ліч. 2, 3, 4) слязы́, слёз, ж.
1.мн., адз. ў знач.зб. Празрыстая саленаватая вадкасць, якая выдзяляецца слёзнымі залозамі вачэй пры раздражненні, болі або моцных перажываннях.
На марозе з вачэй цякуць слёзы.
2. Адна кропля такой вадкасці.
З вока паказалася с.
3.мн.Плач.
Прыйсці са слязамі.
Не стрымаць слёз.
Скрозь слёзы (плачучы).
◊
Аблівацца слязамі — моцна плакаць.
Пусціць слязу — заплакаць (іран.).
|| памянш.слёзка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж. (да 2 знач.) іслязі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пла́каць, пла́чу, пла́чаш, пла́ча; плач; незак.
1. Праліваць слёзы (ад болю, гора і пад.), звычайна ўтвараючы пры гэтым нечленараздзельныя галасавыя гукі.
П. наўзрыд.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., па кім. У некаторых выразах: чакаць каго-н., быць прызначаным каму-н. (пра што-н. непрыемнае; разм.).
Асіна плача па ім.
Вяроўка па табе даўно плача.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Прапала, не вернеш (разм., жарт.).
Плакалі твае грошыкі.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Пакрывацца кроплямі вільгаці (разм.).
Запацелыя вокны плачуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
МАКАРАНІ́ЧНЫ ВЕРШ, макаранічная паэзія (італьян. poesia maccheronica ад maccheroni макароны),
від жартоўнага ці сатыр. верша, камізм якога ствараецца перанасычанасцю тэксту варварызмамі, падпарадкаванымі марфал. законам роднай мовы. Узнік у старажытнасці, калі асобныя рым. паэты перамяжалі сваю мову грэч. словамі. У перыяд франкаманіі ў Расіі (18—19 ст.) І.Мятлеў высмейваў сумесь «французскага з ніжагародскім» у мове пануючых класаў. У паэме І.Катлярэўскага «Энеіда» сатыр. гучанне набыло ўвядзенне лац. лексікі ва ўкр. моўны кантэкст. Аснова для з’яўлення М.в. ў бел. паэзіі была яшчэ ў сярэдневякоўі, калі на Беларусі шырока ўжывалася лац., стараслав. і польск. мовы. Найб. раннія з такіх вершаў — «Плач пакінутага каханай» і «За пенкнай паненкай аж душа сумуе...» (апубл. А.Рыпінскім, 1840). М.в. зрэдку трапляецца ў сучаснай бел. паэзіі (К.Крапіва) і прозе (Я.Купала, Я.Колас).