Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
транспанава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак. і незак., што (спец.).
1. Перакласці (перакладаць) які-н. музычны твор з адной танальнасці ў іншую.
2. Перанесці (пераносіць) што-н. (ідэю, вобраз, тэрміналогію і пад.) з аднаго жанру ў іншы, з адной навукі ў іншую, адпаведна змяняючы, прыстасоўваючы.
|| наз.транспаніро́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.ітранспанава́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
БАЙЦО́ВАЯ РЫ́БКА (Betta splendens),
сіямскі пеўнік, рыба роду пеўнікаў атр. акунепадобных. Пашырана ў прэсных вадаёмах Паўд.-Усх. Азіі. У Еўропу завезена ў канцы 19 ст. На Беларусі жыве ў акварыумах.
Даўж. 3—8 см. Цела выцягнутае, рознага колеру, пры спалоху і рэзкай змене ўмоў бясколернае. Самцы ярчэйшыя за самак, задзірыстыя, асабліва ў шлюбны перыяд (адсюль назва). У Тайландзе спецыяльна трэніруюць для баёў. Самец будуе гняздо з паветраных бурбалак, у якое пераносіць у роце ікрынкі. Лічынкі ахоўвае. Выведзена шмат парод для акварыумаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
переноси́тьIнесов., в разн. знач.перано́сіць;
переноси́ть ве́щи из одно́й ко́мнаты в другу́юперано́сіць рэ́чы з аднаго́ пако́я ў другі́;
столи́цу перено́сят в друго́й го́род сталі́цу перано́сяць у другі́ го́рад;
заседа́ние перено́сят на сре́ду пасяджэ́нне перано́сяць на сераду́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дарвіні́зм, ‑у, м.
Вучэнне аб гістарычным развіцці жывой прыроды, аб паходжанні відаў жывёл і раслінных арганізмаў шляхам натуральнага адбору.
•••
Сацыяльны дарвінізм — рэакцыйная плынь у буржуазнай сацыялогіі, якая пераносіць прынцып барацьбы за існаванне на вобласць грамадскіх з’яў і адносін.
[Ад імя заснавальніка Чарлза Дарвіна.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паку́тнік, ‑а, м.
Чалавек, які перанёс, пераносіць пакуты. — Што з табой было? — спытаў Мікола, калі Косця апрытомнеў. Пакутнік расказаў, як яго катавалі.Новікаў.Пакутнікі.., асуджаныя на смерць, сем год праседзелі ў амерыканскіх астрогах пад штодзённым страхам смерці.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ксерамезафі́ты
(ад ксера- + мезафіты)
расліны, якія прыстасаваліся жыць у сярэднеўвільготненых мясцінах і могуць пераносіць засушлівы перыяд лета.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БЯЛУ́ХА (Delphinapterus leucas),
млекакормячае падатр. зубатых кітоў сям. дэльфінавых. Адзіны від роду. Пашырана ў морах Арктыкі і ў прылеглых Берынгавым і Ахоцкім морах. У вельмі суровыя зімы трапляецца каля берагоў Японіі, Вялікабрытаніі, ЗША, заходзіць у Балтыйскае м.
Даўж. да 6 м, маса да 2 т. Галава круглаватая, невялікая. Афарбоўка цела ў дарослых белая або жоўтая, у маладых шэрая і блакітная. Корміцца рыбай і ракападобнымі, у пагоні за рыбай заходзіць у рэкі. Добра пераносіць няволю. Важны прамысл від. Цэніцца за моцную скуру і высакаякасны тлушч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМА́Р ЗВЫЧА́ЙНЫ, камар-піскун (Culex pipiens),
насякомае падатрада даўгавусых атрада двухкрылых. Пашыраны ва ўсім свеце, за выключэннем пустынь. Жывуць каля вадаёмаў, у сырых мясцінах, балотах. Лічынкі і кукалкі развіваюцца ў стаячай вадзе.
Даўж. да 8 мм. Ногі доўгія, вусікі ў самцоў перыстыя, у самак э кароткімі рэдкімі валаскамі. Ротавыя органы колючыя. Самкі кормяцца крывёю пазваночных жывёл і чалавека, самцы — сокам і нектарам раслін, лічынкі — водарасцямі і арган. рэшткамі. Зімуюць самкі. Могуць пераносіць узбуджальнікаў хвароб жывёл і чалавека.