Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
úmlagernIIvt
1) перакла́дваць (на складзе)
2) пераво́дзіць на другі́ склад (тавар)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ПАСЭСІ́ЙНЫЯ СЯЛЯ́НЕ,
у Расійскай імперыі ў 18—1-й пал. 19 ст. прыгонныя сяляне, замацаваныя за прыватнымі прамысл. прадпрыемствамі (мануфактурамі, фабрыкамі, заводамі) на аснове пасэсійнага права (без права продажу асобна ад прадпрыемства). Катэгорыя П.с. уведзена пры Пятру I у 1721. У іх склад уваходзілі купленыя да прадпрыемстваў сяляне, «вечнаадданыя» (указ 1736), казённыя фабр. рабочыя, перададзеныя ўладальнікам пасэсійных прадпрыемстваў. У 19 ст. ў лік П.с. ўвайшлі т. зв. неадменныя работнікі, што замянілі сабой прыпісных сялян. Ў адрозненне ад звычайных прыгонных П.с. не дазвалялася пераводзіць на с.-г. работы, аддаваць у рэкруты; яны маглі падаваць чалабіцці ў Берг- і Мануфактур-калегіі, якім былі падсудныя. У той жа час іх жорстка эксплуатавалі: грубы пазаэканам. прымус спалучаўся з грашовымі штрафамі і вылікамі. З развіццём капіталізму ўладальнікі пасэсійных прадпрыемстваў імкнуліся пазбавіцца ад П.с. (у 1840 яны атрымалі такое права) і замяніць іх паднявольную працу больш прадукц. працай наёмных работнікаў. Катэгорыя П.с. скасавана пасля адмены прыгоннага права ўказамі 1861 і 1863.
Літ.:
Панкратова АМ. Формирование пролетариата в России (XVII—XVIII вв.). М., 1963.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
трансфера́зы
(ад лац. transferre = пераносіць, пераводзіць)
група ферментаў, пад уплывам якіх адбываюцца рэакцыі ўнутрымалекулярнага і міжмалекулярнага пераносу атамаў або груп атамаў у арганізме чалавека, жывёл і раслін.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
2.‑а. Грашовае адпраўленне праз банк, па пошце, тэлеграфе. Пелагея Іванаўна адпачывала, калі паштальён прынёс грашовы перавод.«Звязда».Неўзабаве маці атрымала ад.. [бацькі] перавод на дзесяць тысяч рублёў.Гроднеў.//Разм. Бланк для такога адпраўлення.
3.‑а. Рэйкавы пуць для пераходу саставаў вагонаў з адной каляі на другую. Стрэлачныя пераводы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трасі́раваць1, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
1. Абазначыць (абазначаць) трасу (у 1 знач.). Трасіраваць водаправодную сетку. □ Андрэй стаіць ля прыбора і трасіруе шлях будучай канавы на балоце.Дуброўскі.
2. Пакінуць (пакідаць) след пры палёце (пра кулю, снарад і пад.).
трасі́раваць2, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
У фінансавай справе — перавесці (пераводзіць) выплату грошай на другую асобу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
überleitenvtпераво́дзіць, перано́сіць;
zum nächsten Punkt des Prográmms ~ перахо́дзіць да насту́пнага пу́нкту прагра́мы
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КВА́НТАВЫ ГЕНЕРА́ТАР,
крыніца эл.-магн. хваль, прынцып дзеяння якой заснаваны на выкарыстанні з’явы вымушанага выпрамянення. К.г., што працуюць у радыёдыяпазоне спектра, наз.мазерамі, у аптычным дыяпазоне (інфрачырвоным, бачным, ультрафіялетавым) — лазерамі. Выкарыстоўваюцца ў розных галінах навукі, тэхнікі, медыцыны.
Асн элементы К.г.: актыўнае рэчыва, крыніца ўзбуджэння (пампоўка) і аб’ёмны рэзанатар. Пампоўка, якая ажыццяўляецца аптычнымі, эл. і хім. метадамі, пераводзіць актыўнае рэчыва ў інверсны стан (гл.Інверсія ў фізіцы), і яно набывае ўласцівасць узмацняць эл.-магн. выпрамяненне. Рэзанатар служыць для ўтварэння дадатнай адваротнай сувязі: частка выпрамянення з дапамогай люстэркаў вяртаецца ў актыўнае рэчыва і там зноў узмацняецца. Калі сярэдні каэфіцыент узмацнення перавышае сярэдні каэфіцыент страт рэзанатара, то ў сістэме ўзнікае генерацыя выпрамянення (напр., лазерны прамень), для якога характэрны высокая накіраванасць, кагерэнтнасць і ў большасці выпадкаў высокая монахраматычнасць. Радыяцыя К.г. можа быць неперарыўнай або ў выглядзе імпульсаў кароткай і звышкароткай (да некалькіх фемтасекунд) і адпаведна звышвялікай магутнасці (да некалькіх гігават і больш). У многіх выпадках рэжым генерацыі стацыянарны. У якасці актыўных асяроддзяў К.г. выкарыстоўваюць цвёрдыя целы (рубін, паўправаднікі), вадкасці (растворы арган. злучэнняў), газы (гл.Газавы лазер). Гл. таксама Малекулярны генератар.
Літ.:
Методы расчета оптических квантовых генераторов. Т. 1—2. Мн., 1966—68.