Nrdwesten m -s паўно́чны за́хад

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

northern

[ˈnɔrðərn]

adj.

паўно́чны

northern lights — паўно́чнае зьзя́ньне

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Трымунта́н ‘сіберны вецер’ (Сцяшк. Сл.), трымукта́нпаўночны вецер’ (калінк, Арх. ГУ). Міжземнаморскі тэрмін з франц. tramontaneпаўночны халодны вецер на заходнім узбярэжжы Італіі і паўночнай Корсікі’ або з італ. tramontano ‘тс’ < tra‑ ‘праз’ (< лац. trans‑ ‘тс’) і montana ‘гарыстая мясцовасць, нагор’е’ (лац. mons, montis ‘гара’) (Фасмер, 4, 93; ЕСУМ, 5, 618; SWO, 1980, 769), якія рознымі шляхамі трапілі на Беларусь. Параўн. польск. tramontanaпаўночны вецер’, рус. азоўск. трамонта́но, тремонта́на ‘тс’, дан. термонта́н ‘горны вецер’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПАЎНО́ЧНА-ЗАХО́ДНІ ПРАХО́Д,

паўночны марскі шлях паміж Атлантычным і Ціхім ак. праз моры і пралівы Канадскага Арктычнага архіпелага. Упершыню пройдзены з У на З у 1903—06 нарв. экспедыцыяй Р.Амундсена на судне «Іоа» (з 3 зімоўкамі), у 1944 — за адну навігацыю Г.​Ларсенам на тым жа судне. Большую ч. года ўкрыты лёдам. У адрозненне ад Паўн.-Усх. праходу (гл. Паўночны марскі шлях) малаасвоены.

т. 12, с. 214

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

малале́тні, ‑яя, ‑яе.

Якому нямнога год ад роду. Малалетні сведка. // Які знаходзіцца ў дзіцячым узросце. Свеціць месяц паўночны Па сон малалетняга сына. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акія́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Усё воднае покрыва Зямлі або яго частка паміж мацерыкамі.

Паўночны Ледавіты а.

2. перан. Што-н. неабсяжнае, неабдымнае, нязмерная маса чаго-н.

Паветраны акіян — пра атмасферу, паветраную прастору.

|| прым. акія́нскі, -ая, -ае і (спец.) акіяні́чны, -ая, -ае.

Акіянскі флот.

Акіянічнае рыбалоўства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

renifer

м. заал. паўночны алень (Rangifer tarandus L.)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

А́рктыка

(гр. arktikos = паўночны)

паўночная палярная вобласць зямнога шара.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

КАЖАНО́К (паўночны) (Vespertilio nilssoni),

млекакормячае сям. гладканосых лятучых мышэй атр. рукакрылых. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі рэдкі аселы, часткова вандроўны від. Адзначаны ў Белавежскай пушчы і Бярэзінскім біясферным запаведніку. Самцы жывуць паасобку, самкі — невял. калоніямі.

Даўж. цела да 60 мм. Поўсць доўгая, густая, цёмная, з залацістым бляскам. Крылы доўгія, вузкія. Вушы адносна кароткія і шырокія. Нараджае 2 дзіцяняці. Занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.

Э.​Р.​Самусенка.

Кажанок паўночны.

т. 7, с. 409

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

але́нь, ‑я, м.

Свойская і дзікая жвачная жывёліна атрада парнакапытных з галінастымі рагамі і кароткім хвастом. Паўночны алень. Алень-марал. Плямісты алень. Язда на аленях.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)