выхваля́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ляцы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Той (тая), хто любіць выхваляцца; хвалько. Так ненатуральна прагучала гэтае слова, што партызаны маглі палічыць Лявонку за выхваляку.Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пла́ўні, ‑яў; адз.няма.
Забалочаныя берагі рэк і астраўкі, парослыя водалюбівай расліннасцю, якія затапляюцца вясной у час паводкі. Тут таксама, кажуць, былі партызаны. Дзейнічалі ў прырэчных плаўнях і зарасніках, а часам і ў палях.Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скараце́чны, ‑ая, ‑ае.
Кніжн. Які хутка праходзіць. Скарацечнае лета. □ Як толькі батальён падышоў да Катловіцы, партызаны імітавалі скарацечны, але зацяты бой, у якім не было ні забітых, ні параненых.Сабаленка.
•••
Скарацечныя сухоты (уст.) гл. сухоты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рус. жывапісец. Нар. мастак Расіі (1953), правадз.чл.АМСССР (1947). Вучыўся ў АМ у Пецярбургу (1904—13). З 1923 чл. Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі. Працаваў пераважна ў батальным жанры: «Сібірскія партызаны», «Прарыў польскага фронту Першай коннай арміяй у 1920 годзе», «Паядынак Перасвета з Чалубеем» (Дзярж. прэмія СССР 1946) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДАБЕ́ЛЬСКІЯ «ВАРО́ТЫ»,
разрыў у лініі ням. фронту групы армій «Цэнтр» шырынёй каля 10 км паміж Азарычамі і Парычамі з канца ліст. да канца снеж. 1943 у Вял.Айч. вайну. Утварыліся ў выніку Гомельска-Рэчыцкай аперацыі 1943 і баявых дзеянняў 123-й Акцябрскай партыз. брыгады. Подступы ўтрымлівалі 37-я (ген.-маёр Я.Р.Ушакоў) і 60-я (палк. А.В.Богаяўленскі) стралк. дывізіі 65-й арміі Бел. фронту, партызаны Палескага і Мінскага злучэнняў. Праз Р.«в.» ў тыл ворага накіроўваліся разведгрупы і сувязныя, дастаўляліся зброя, боепрыпасы, медыкаменты, л-ра. З акупіраванай тэрыторыі партызаны перадавалі камандаванню Чырв. Арміі разведданыя, забяспечвалі армейскія часці праваднікамі, перапраўлялі ў сав. тыл параненых і хворых, вывелі некалькі дзесяткаў тысяч мірных жыхароў, добраахвотнікаў, якія папоўнілі рады 65-й арміі, абозы з хлебам, жывёлу. Калі гітлераўцы прарвалі абарону і закрылі Р.«в.», падраздзяленні Чырв. Арміі, што засталіся ў тыле ворага, сфарміраваліся ў зводны полк, які каля 2 месяцаў разам з партызанамі вёў актыўныя баявыя дзеянні і 16.2.1944 прарваўся праз лінію фронту. У гонар Р.«в» каля в. Мікуль-Гарадок Акцябрскага р-на пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
хава́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.
1. Забірацца куды-н., каб іншыя не бачылі, не маглі знайсці.
Партызаны хаваліся ў лясах.
Х. за шафу.
2.перан. Ухіляцца ад чаго-н.
Х. ад работы.
3.перан. Рабіць што-н. так, каб быць незаўважаным.
4. Быць заслоненым чым-н.
За горкай хавалася хатка.
5. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Знаходзіцца, захоўвацца дзе-н. (разм.).
Адзенне і палотны хаваліся ў скрыні.
6. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Зберагацца на пэўны выпадак.
На жніво заўсёды хавалася сала.
|| зак.схава́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
каардынава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак. і незак., што.
Узгадніць (узгадняць), прывесці (прыводзіць) у адпаведнасць чые‑н. дзеянні, ўчынкі і пад. Каардынаваць работу навукова-даследчых інстытутаў. □ Партызаны прыслалі пасланца. Цяпер можна будзе каардынаваць дзеянні, узгадняць мерапрыемствы...Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Наблізіцца скачкамі. Падскакаць на адной назе да ложка.
2. Прыехаць на кані наўскач. З гадзіну таму назад да будынка райкома галопам падскакалі на конях два партызаны.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паспуска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Спусціць усё, многае або ўсіх, многіх. Партызаны сядзелі за гарою, паспускалі ногі ў прыдарожную канаву, адпачывалі пасля марша.Гурскі.За лесам на горцы тры хвоі Стаяць, паспускаўшы галіны.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЕЗЯРЫ́ШЧАНСКІ БОЙ 1942,
аперацыя 2-й імя Панамарэнкі і 4-й Бел.партыз. брыгад па разгроме ням.-фаш. гарнізона на чыг. ст. Езярышча Віцебскай вобл. 7 вер. ў Вял.Айч. вайну. Мэта — сарваць перавозкі па чыг. Невель—Віцебск. Кіраўніцтва аперацыяй ажыццяўляў нач. аб’яднанага штаба партыз. войск Полацкай зоны А.Я.Марчанка. У ходзе бою партызаны знішчылі чыг. станцыю, склады з боепрыпасамі, харчаваннем, папсавалі чыг. палатно, забралі апаратуру дыспетчарскага кіравання і радыёапаратуру.