АНАКАЛУ́Ф (ад грэч. anakoluthos непаслядоўны, няправільны),

стылістычная фігура ў паэтыцы, лагічная ці сінтаксічная няўзгодненасць асобных частак выказвання. Напр.: «Празрыстае — можна каменне злічыць, // Блакітнае — неба ў ім палавіна, // Багатае — рыба лускою блішчыць, // Магутнае — слова ад бацькі і сына» (М.​Лужанін. «Запрашэнне на возера Нарач»). У маст. творы дапамагае індывідуалізаваць мову персанажа, надаць ёй асаблівы каларыт.

т. 1, с. 332

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

паўаршы́на, м.

Палавіна аршына. — От які сусед мне папаўся, Андрэй, — гаварыў па дарозе Сымон. — Свінушнік пабудаваў, дык на паўаршына ў маю сядзібу ўлез. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўго́ддзе, ‑я, н.

Прамежак часу, роўны палавіне года, шасці месяцам. Падводзіліся вынікі спаборніцтва леснікоў за паўгоддзе. Шчарбатаў. // Палавіна навучальнага года ў школе. Першае паўгоддзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сера́ль, ‑я, м.

1. У краінах Усходу — палац і яго ўнутраныя пакоі. Султанскі сераль.

2. У краінах Усходу — жаночая палавіна ў палацы, доме; гарэм.

[Фр. sérail ад тур. saray — палац.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«ЛІС»,

прыватнаўласніцкі герб, якім карысталася больш за 200 родаў Беларусі, Украіны, Польшчы і Літвы, у т. л. Ваньковічы, Наркевічы-Ёдкі, Парчэўскія, Сапегі, Свірскія. У чырв. полі сярэбраная двойчы перакрыжаваная страла, клейнод — над прылбіцай з каронай верхняя палавіна чырв. ліса. Існавала некалькі варыянтаў герба. Вядомы з пач. 13 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413.

Герб «Ліс».

т. 9, с. 280

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Су́пал ’папалам’: хлѣбь суполъ с мякиною (Нас.). Прэфіксальнае ўтварэнне (*sǫ‑) ад *polъ, гл. палавіна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мігрэ́нь

(фр. migraine, ад гр. hemikrania = палавіна чэрапа)

хвароба, якая суправаджаецца прыступамі галаўнога болю, звычайна ў адной палавіне галавы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

я́гадзіца, ‑ы, ж.

1. звычайна мн. (я́гадзіцы, ‑дзіц). Задняя мясістая частка тулава чалавека, на якую садзяцца; сядалішча.

2. Палавіна гэтай часткі тулава ў форме паўшар’я.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паўло́нне ’мера пры куплі-продажу’ (Інстр. III), ’паўахапак’ (Шат.). Да паў- ’палавіна’ і лона (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́біна ’палавіна (звыч. кола) счыненай дамашняй каўбасы’ (мёрск., Нар. ск.). Няясна (іранічна да літ. subinė ’зад’?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)