По́хаць, по́хоць ’хаценне, сквапнасць’ (ТС), рус.по́хоть ’грубая палавая цяга’, укр.по́хіть ’тс’, ’жаданне’, балг.по́хот ’тс’, ст.-слав.похоть ’юр’, похотьнъ ’юрлівы’, похотѣниѥ ’жаданне’. Прасл.*po‑chotь (БЕР 5, 564), гл. хаце́ць, але Сной₂ (536) мяркуе, што гэтыя словы, як і славен.pohóta ’пажадлівасць’, з’яўляюцца самастойнымі ўтварэннямі асобных славянскіх моў, аднак параўн. балг.по́хта, для якога Экерт (Зб. Бернштэйну, 488–490) рэканструюе прасл.*poxъta (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
potence, potency
[ˈpoʊtənsi]
n., pl. -cies
1) магу́тнасьць, моц, сі́ла f.
2) патэнцыя́льнасьць f.
3) патэ́нцыя f. (палава́я здо́льнасьць)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
сады́зм, ‑у, м.
1.Палавая ненармальнасць, якая праяўляецца ў жаданні мучыць асобу другога полу, каб задаволіць сваё палавое пачуццё.
2.перан. Заўзятая цяга да жорсткасці, катаванняў; задавальненне ад чужых пакут. Ён, вядома, бязлітасны, гэты мужык [Клопікаў]. Ён наводзіць жах на турэмных насельнікаў сваім садызмам.Лынькоў.
[Ад імя французскага пісьменніка 18 ст. маркіза дэ Сад.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
płciowy
płciow|y
палавы; сексуальны;
cechy ~e — палавыя адзнакі;
popęd ~y — палавая цяга
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
АЎСЯ́НКА, вярхоўка (Leucaspius delineatus),
рыба атр. карпападобных. Пашырана ў басейнах Чорнага, Каспійскага мораў. У рэках паўд.ч. Балтыйскага м., на Беларусі ў рэках басейнаў Дняпра, Прыпяці, Нёмана, Зах. Дзвіны, Зах. Буга, у поймавых старыцах і азёрах Палесся. Чародная, жыве ў паверхневых слаях вады.
Даўж. 4—5, часам да 9 см. Палавая спеласць на 2-м годзе жыцця. Нераст парцыённы, пачынаецца ў 2-й пал. мая—чэрвені. Корміцца зоапланктонам, насякомымі, ікрой рыб. Жыве да 4 гадоў. Выкарыстоўваецца як прынада пры лоўлі драпежных відаў рыб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМФІУ́МЫ (Amphiumidae),
сямейства хвастатых земнаводных. 3 віды. Найб. вядомая амфіума меанс. Пашыраны на ПдУ ЗША. Жывуць у забалочаных вадаёмах, азёрах, непраточных глеістых вадаёмах, на рысавых чэках (абвалаваных участках палёў).
Даўж. 0,8—1 м. Цела чорнае, вугрападобнае. Маюць 2 пары малых рудыментарных канечнасцяў з 2—3 недаразвітымі пальцамі, унутр. шчэлепы і схаваныя пад скурай вочы. Лічынкі дыхаюць шчэлепамі, дарослыя — лёгкімі. Зімуюць у глеі. Кормяцца беспазваночнымі, радзей дробнымі рыбамі, земнаводнымі. Адкладваюць на сушы ў вільготных месцах да 150 яец. Палавая спеласць на 4-м годзе. Выкарыстоўваюцца мяса, тлушч і скура.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРХАВО́ДКА (Alburnus alburnus),
рыба сям. карпавых атр. карпападобных. Пашырана ў Еўропе ад бас. Белага м. на Пн да Каўказа на Пд. Шматлікая ў рэках, азёрах, вадасховішчах, сажалках. На Беларусі звычайная; нар. назва ўклейка, акляя, аклейка, сяляўка, сібіль, верхаплаўка.
Даўж. 9—20 см, маса 10—60 г. Цела падоўжанае, сціснутае з бакоў. Спіна шаравата-блакітная, шэра-зеленаватая, бакі, брушка серабрыста-белыя, бліскучыя. Рот канцавы. Корміцца планктонам, насякомымі, водарасцямі. Знішчае ікру і малявак рыб. Верхаводкамі кормяцца драпежныя рыбы. Палавая спеласць у 2—3 гады. Чародная. Аб’ект промыслу.