СІФАНАФО́РЫ (Siphonophora, ад грэч. siphōn трубка + phoros які нясе),
падклас беспазваночных жывёл кл. гідроідных тыпу кішачнаполасцевых. Каля 170 відаў (па інш. звестках 250). Пашыраны ў акіянах і морах з высокай салёнасцю вады, пераважна ў трапічных і цёплых водах да глыб. 5000 м. Найб. вядомыя «партугальскі караблік» (Physalia), фізафора (Physophora hydrostatica).
Даўж. цела 1 см — 3 м (разам са шчупальцамі да 20 м). Празрыстыя арганізмы, асобныя ч. цела яркія. Каланіяльныя, калоніі паліморфныя (гл. Полімарфізм), складаюцца з асобін, якія выконваюць пэўныя функцыі: перамяшчэння (маюць пнеўматафор і «плавальны каўпак», або нектафор), кармлення (гастразоіды з доўгім рухомым прыдаткам, або «арканчыкам» з жыгучымі клеткамі), размнажэння (ганазоіды). Звычайна розныя асобіны калоніі сабраныя ў групы — кармідыі. Размнажэнне палавое. Лічынка (відазмененая планула) шляхам пачкавання ўтварае маладую калонію. Кормяцца дробнымі марскімі жывёламі. Некат. буйныя трапічныя С. небяспечныя для чалавека (выклікаюць цяжкія апёкі і агульнае захворванне з павышэннем т-ры).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
капепо́ды
(н.-лац. copepoda)
падклас ракападобных, якія насяляюць марскія і прэсныя вадаёмы; служаць ежай для многіх рыб; весланогія ракападобныя.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
радыяля́рыі
(н.-лац. radiolaria, ад лац. radiolus = праменьчык)
падклас прасцейшых класа саркодавых; планктонныя арганізмы, пашыраныя пераважна ў цёплых морах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
табуля́ты
(н.-лац. tabulata, ад лац. tabula = дошка, табліца)
падклас вымерлых каралавых паліпаў, жылі ў кембрыі — пермі (гл.палеазой).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
РА́КУШКАВЫЯ.
астракоды (Ostracoda), падклас беспазваночных жывёл кл. ракападобных тыпу членістаногіх. Вядомы з ніжняга кембрыю (каля 560 млн.г. назад). Каля 2 тыс. сучасных і больш за 12 тыс. выкапнёвых відаў. Пашыраны ўсюды. Жывуць на дне марскіх і прэсных вадаёмаў, у прыледавіковых азёрах, гарачых крыніцах, 7 відаў — у глебе трапічных лясоў. Большасць Р. — біял. меліяратары. На Беларусі больш за 40 відаў. Найб. трапляюцца гетэрацыпрыс павольны (Heterocypris reptans), цыклацыпрысы — яйцападобны (Cyclocypris ovum) і роўны (C. laevis), цыпрыс чванлівы (Cypris superba), цыпрыя выразная (Cypria exsculpta).
Даўж. да 30 мм (прэснаводных да 7,3 мм). Цела несегментаванае, укрыта хіцінавай двухстворкавай ракавінай (адсюль назва). якая зверху насычана вапнай. Крывяноснай сістэмы і жабраў няма, дыхаюць праз покрыва цела. Кормяцца водарасцямі, дэтрытам, жывёльнымі рэшткамі, ёсць драпежнікі. Раздзельнаполыя, некат. відам уласцівы партэнагенез. Развіццё з ператварэннем, 5—8 лічынкавых стадый. Дарослыя не ліняюць. Корм для некат. відаў прамысловых рыб. Выкарыстоўваюцца пры вызначэнні ўзросту геал. адкладаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
батрахаза́ўры
(ад гр. batrachos = жаба + -заўр)
падклас вымерлых земнаводных (напр.лантаназух, сеймурыя), якія спалучалі прыметы амфібій і рэптылій; жылі ў палеазоі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ана́спіды
(н.-лац. anaspida, ад гр. an = не + aspis, -idos = панцыр)
падклас вымерлых бяспанцырных агнатаў класа няпарнаноздравых; жылі ў сілуры — дэвоне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гетэрабазідыяміцэ́ты
(н.-лац. heterobasidiomycetidae)
падкласбазідыяміцэтаў, для якога характэрны складаныя, шматклетачныя базідыі пашыраны па ўсім зямным шары; пераважна сапратрофы, некаторыя — паразіты раслін.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
антыа́рхі
(н.-лац. antiarchi)
падклас вымерлых панцырных рыб класа пласцінаскурых; паходзілі ад артрадыраў, ад якіх адрозніваліся размяшчэннем пласцінак панцыра; жылі ў дэвоне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мізастамі́ды
(н.-лац. myzostomida)
падклас кольчатых чарвей класа малашчацінкавых, які аб’ядноўвае многія віды каменсалаў або паразітаў ігласкурых; пашыраны ў трапічных і субтрапічных морах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)