1. Пры падзеле, размеркаванні не даць каму‑н. нічога або даць менш, чым іншым. Калі хлеба па картках сям’і неставала, рукі матчыны зналі, што трэба рабіць, — так умелі апошні кавалак дзяліць, каб усіх падзяліць, а сябе — абдзяліць.А. Вольскі.[Варвара:] — Зіма, нябось, слязу пусціў: яго брыгаду абдзялілі, дзве касілкі далі ў Варварыну брыгаду, а яму толькі адну...Васілевіч.// Надзяліць у недастатковай меры якімі‑н. якасцямі, здольнасцямі і пад. або пазбавіць якіх‑н. якасцей, здольнасцей і пад. Прырода абдзяліла яго ростам і сілай.
2. Надзяліць усіх чым‑н., аддаючы кожнаму яго долю. Абдзяліць дзяцей гасцінцамі. □ — Мая воласць вялікая, — Белым сырам не абдзеліш.З нар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нарада кіраўнікоў СССР, ЗША і Вялікабрытаніі ў Лівадзійскім палацы каля г. Ялта (Крымскі п-аў) 4—11.2.1945 у канцы 2-й сусв. вайны. Удзельнічалі І.В.Сталін (СССР), Ф.Д.Рузвельт (ЗША), У.Чэрчыль (Вялікабрытанія), міністры замежных спраў, начальнікі штабоў і саветнікі названых саюзных дзяржаў (у т. л. А.А.Грамыка). Мела на мэце каардынацыю дзеянняў саюзнікаў для канчатковага разгрому фаш. Германіі, ажыццяўленне ўмоў яе безагаворачнай капітуляцыі і пасляваен. ўпарадкавання свету. Саюзнікі вырашылі стварыць у Германіі свае зоны акупацыі (пры жаданні Францыі і яе зону) і агульнагерм. кантрольны орган у Берліне (яго таксама меркавалася падзяліць на акупац. зоны), выпрацавалі праграму выкаранення герм. мілітарызму і нацызму (гл.Дэмілітарызацыя, Дэнацыфікацыя), узнялі пытанне аб кампенсацыі нанесеных ім Германіяй страт (вырашана стварыць у Маскве спец. камісію па рэпарацыях, частку якіх пасля вайны атрымала і БССР). Прадугледжвалася рэпатрыяцыя з Германіі ўрадамі ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі сав. грамадзян, якія не жадалі вяртацца ў СССР. У развіццё рашэнняў Думбартан-Окс канферэнцыі 1944 бакі вырашылі склікаць 25.4.1945 у г. Сан-Францыска (ЗША) Устаноўчую канферэнцыю Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, дамовіліся аб тым, што яе членамі разам з СССР будуць УССР і БССР — сав. рэспублікі, якія найб. пацярпелі ў вайне і ўнеслі вялікі ўклад у разгром ням.-фаш. войск. Саюзныя дзяржавы прынялі «Дэкларацыю аб вызваленай Еўропе», паводле якой яны абавязаліся садзейнічаць дзяржавам у аднаўленні іх суверэнітэту, дэмакратызацыі паліт. жыцця і эканамічна дапамагаць ім, разгледзелі пытанні аб Польшчы (яе ўрадзе і граніцах) і Югаславіі. Яны вырашылі, што ўсх. польск. граніца пройдзе па «Керзана лініі» з адхіленнем ад яе ў некат. месцах на 5—8 км на карысць Польшчы (г.зн. Польшчы перадавалася б.ч. Беластоцкай вобл.). Па югасл. пытанні прыняты рэкамендацыі аб утварэнні Часовага аб’яднанага ўрада Югаславіі і Часовага парламента на аснове Анты-фашысцкага веча народнага вызвалення Югаславіі. Было таксама прынята сакрэтнае пагадненне аб уступленні СССР у вайну супраць Японіі праз 2—3 месяцы пасля капітуляцыі Германіі і заканчэння вайны ў Еўропе, вяртанні паўд. часткі в-ва Сахалін, прадастаўленні ваенна-марской базы ў г. Порт-Артур на Ляадунскім п-ве і перадачы Курыльскіх а-воў СССР. Рашэнні К.к. дапоўніла і замацавала Патсдамская канферэнцыя 1945.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
разрэ́заць, ‑рэжу, ‑рэжаш, ‑рэжа; зак., каго-што.
1. Рэжучы, раздзяліць на часткі, кавалкі. Як дарослы, [хлапчук] узяў з паліцы, з-за занавеска, бохан хлеба, разрэзаў вялікім нажом напалам, палавіну аддаў Шуру...Навуменка.У хаце Аня ўзяла са стала нож, разрэзала вузел і, прысеўшы на ўслон, пачала спрытна разгортваць зляжалую істужку бінту.Мележ.// Рэжучы, раздзяліць (старонкі кнігі, часопіса і пад.). Разрэзаць часопіс.//перан. Рассекчы (паверхню вады, паветра і пад.). Разрэзаць плынь ракі. □ Канчук .. са свістам разрэзаў паветра.Мурашка.
2.Падзяліць, расчляніць што‑н. на часткі. Франкісты стараліся авалодаць гэтай дарогай, каб разрэзаць рэспубліканскія часці.Кухараў.
3. Зрабіць надрэз на чым‑н. Разрэзаць нарыў.// Пашкодзіць чым‑н. вострым; парэзаць. Аб цвік, якім жалеза было прыбіта к тронку, [Сашка Стафанковіч] разрэзаў палец.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Раздзяліць, падзяліць паміж кім‑, чым‑н., прадаставіўшы кожнаму пэўную частку. Міша загадаў размеркаваць наяўныя запасы не менш як на тыдзень.Новікаў.// Вызначыць месцы для каго‑н., размясціць, расставіць дзе‑н.; паслаць куды‑н. Размеркаваць студэнтаў-выпускнікоў. □ Падрыхтавалі [партызаны] пазіцыю, размеркавалі на ёй байцоў, заняўшы два бакі дарогі.Колас.Раненых размяркуем па сёлах у сваіх людзей.Няхай.// Раздзяліць на групы, разрады, катэгорыі па якіх‑н. адметных рысах. Размеркаваць мінералы па групах.
2. Вызначыць паслядоўнасць чаго‑н., размясціць у якой‑н. паслядоўнасці. — Міленькі, Андрэй Пятровіч, навучыце ж мяне, як жа размеркаваць работу так, каб можна было добра весці яе.Колас.
3. Мяркуючы, падлічыць, вырашыць. У сваіх планах цётка даўно размеркавала, колькі кватарантаў можна змясціць у разгароджанай прыбудоўцы.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
удо́ўж, прысл. і прыназ.
1.прысл. У даўжыню, па даўжыні. Тры лініі мераюць мой пакой удоўж, ушыркі і ўвысь.Арочка.Я пачаў дзяліць загон упоперак, а .. [бацька] папрасіў падзяліць яго ўдоўж.Сяргейчык.[Юрка:] — Збоку кожны [свінню] пераскочыць. Ты ўдоўж паспрабуй.Скрыпка.
2.прыназ.зР. Спалучэнне з прыназоўнікам «удоўж» выражае прасторавыя адносіны; ужываецца для ўказання на накіраванасць дзеяння па даўжыні чаго‑н., а таксама на размяшчэнне чаго‑н. па даўжыні якога‑н. прадмета. Удоўж сцен стаялі лавы.Колас.Неўзабаве адхілілася шырмачка з квяцістай фасолькай удоўж столак і ў пакой заглянула Алеся.Кулакоўскі.
•••
Удоўж і ўпоперак — а) ва ўсіх напрамках, усюды. Удоўж і ўпоперак луг перасякаўся вузкімі, доўгімі і глыбокімі тонямі, заросшымі аерам.Колас; б) вельмі добра, да дробязей (ведаць каго‑, што‑н. і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Распасціся на часткі; падзяліцца. Калі ж Марыя зусім блізка нагнулася над гняздзечкам, пуховы мячык раздзяліўся на пяць жывых істот.Кулакоўскі.Настаўнікі раздзяліліся на дзве групы. На чале адной стаяў Садовіч, другую павёў Лабановіч.Колас.// Даць два або некалькі адгалінаванняў, разгалінавацца. Неўзабаве, за крутым паваротам, Быстранка раздзялілася на два рукавы.Брыль.
2. Размеркавацца паміж кім‑, чым‑н. Функцыі раздзяліліся. Абавязкі раздзяліліся.
3.перан. Разысціся ў чым‑н., выявіць розніцу, не супасці. Камандзір прапанаваў усё ж ісці нацянькі ў Шчотаўку. Думкі раздзяліліся.Федасеенка.
4.Падзяліць паміж сабой маёмасць, гаспадарку; адасобіцца адзін ад другога. Кавалёва больш не слухала Фёклу. Перад ёй сядзеў Іван Лазоўскі і пераконваў, што з дачкою Лідай жыць не можа, раздзяліліся, а адшчапіцца няма куды.Дуброўскі.
5. У матэматыцы — не даць астачы пры дзяленні; падзяліцца. Шэсць раздзеліцца на тры.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кампа́ніяIж., в разн. знач. компа́ния;
вясёлая к. — весёлая компа́ния;
падзялі́ць з кім-не́будзь ~нію — раздели́ть с кем-л. компа́нию;
акцыяне́рская к. — акционе́рская компа́ния;
◊ вадзі́ць ~нію — води́ть компа́нию;
падтрыма́ць ~нію — поддержа́ть компа́нию;
за ~нію — за компа́нию;
не к. — (хто каму) не компа́ния (кто кому);
цёплая к. — тёплая компа́ния
кампа́ніяIIж., в разн. знач. кампа́ния;
турэ́цкая к. — туре́цкая кампа́ния;
пасяўна́я к. — посевна́я кампа́ния
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)