МЯСЦО́ВЫ БЮДЖЭ́Т у Рэспубліцы Беларусь,

асноўны фін. план складання і расходавання грашовых сродкаў для забеспячэння дзейнасці мясцовага кіравання і самакіравання, эканам. і сац. развіцця адпаведных адм.-тэр. адзінак. Кожная адм.-тэр. адзінка (вобласць, раён, горад, пасёлак гар. тыпу, сельсавет) мае свой бюджэт, які не ўваходзіць у бюджэты вышэйстаячых узроўняў. Складанне, разгляд, зацвярджэнне і выкананне М.б. ажыццяўляецца мясц. выканаўчымі і распарадчымі органамі і мясцовымі Саветамі дэпутатаў самастойна ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй. М.б. мае даходную і расходную часткі. У М.б. залічваюцца мясц. падаткі: зборы і пошліны, паступленні ад прыватызацыі камунальнай уласнасці, ад здачы камунальнай маёмасці ў арэнду, адлічэнні ад агульнарэсп. падаткаў і даходаў па адпаведных нарматывах, частка прыбыткаў камунальных прадпрыемстваў і арг-цый, датацыі і дапамогі ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Грашовыя сродкі, якія паступілі ў М.б., накіроўваюцца на вырашэнне пытанняў мясц. значэння. Мінімальныя памеры М.б. вызначаюцца на аснове нарматываў бюджэтнага забеспячэння на аднаго жыхара, інш. сац. нарматываў.

В.​А.​Кадаўбовіч.

т. 11, с. 80

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

уско́сны в разн. знач. ко́свенный;

~ныя до́казы — ко́свенные доказа́тельства;

у. намёк — ко́свенный намёк;

~ным шля́хам — ко́свенным путём;

○ ~ныя скло́ны — грам. ко́свенные падежи́;

~ная мо́ва — грам. ко́свенная речь;

~нае дапаўне́нне — грам. ко́свенное дополне́ние;

~ныя пада́ткі — фин. ко́свенные нало́ги

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

добраахво́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які робіцца па ўласнаму жаданню, па сваёй воля, без прымусу. Добраахвотная згода. Добраахвотная справа. □ Лукаш, зразумела, праходзіўся па дварах, збіраў статак і браў добраахвотныя падаткі. Колас. Варакса даглядала курэй. Гэта была яе добраахвотная праца, бо была Варакса па-за сваімі рабочымі гадамі. Баранавых. // Які прыняў на сябе якія‑н. абавязкі па ўласнаму жаданню, без прымусу. [Маша] была не толькі лепшай аперацыйнай сястрой, але і яго [Яраша] добраахвотным сакратаром. Шамякін.

2. Заснаваны на прынцыпе самадзейнасці мас. Добраахвотная народная дружына. Добраахвотнае спартыўнае таварыства. Добраахвотная пажарная ахова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́таржны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да катаргі (у 1 знач.). Катаржныя работы.. Катаржная турма. Катаржныя лагеры.

2. перан. Невыносна цяжкі, пакутлівы (пра жыццё, працу). Мільёны людзей жылі ў краіне. Але не было ніводнага кутка ў ёй, дзе б ад катаржнай працы не стагнаў, не плакаў, не спяваў сумных песень паднявольны чалавек. Каваль. Штогадовыя дзяржаўныя падаткі, паборы і павіннасці ў карысць мясцовай адміністрацыі рабілі жыццё [селяніна] катаржным. Алексютовіч.

3. у знач. наз. ка́таржны, ‑ага, м.; ка́таржная, ‑ай, ж. Уст. Тое, што і катаржанін, катаржанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уско́сны, ‑ая, ‑ае.

Які не выказваецца, не выяўляецца непасрэдна; пабочны. Ёсць у мяне пад рукамі толькі скупыя ўскосныя звесткі, знойдзеныя даследчыкамі ў розных архівах. Мехаў. Цяпер я добра ведала, што не толькі не маю права нешта сказаць Віктару.., бо сказаць, гэта значыць зрабіць ускосны папрок яму. Савіцкі. Важным сродкам выяўлення ўнутранага свету чалавека з’яўляецца ў К. Чорнага ўскосная партрэтная характарыстыка. «Полымя». [Чаур]: — Твае любімыя дэтэктывы сцвярджалі: калі няма прамых доказаў, шукай ускосныя. Шыцік.

•••

Ускосная мова гл. мова.

Ускосныя падаткі гл. падатак.

Ускосныя склоны гл. склон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

tariff

[ˈtærɪf]

1.

n.

1) тары́ф -у m. (мы́тны, чыгу́начны)

2) мы́та n., пада́ткі pl

3) расцэ́нка f., шкала́ цэ́наў

the tariff at the hotel — шкала́ цэ́наў у гатэ́лі

2.

v.t.

наклада́ць тары́ф

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

зніжа́ць sénken vt; herábsetzen vt, herábmindern vt; ermäßigen vt (кошт); kürzen vt (паменшыць); ábbauen vt (цэны, падаткі і пад.);

зніжа́ць зарабо́тную пла́ту die Löhne ábbauen [sénken, drücken];

зніжа́ць тон die Stímme sénken, rúhiger spréchen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

плаці́ць záhlen vt, vi; bezáhlen vt;

плаці́ць па раху́нку die Réchnung begléichen* [beréinigen];

плаці́ць пада́ткі Stéuern záhlen;

плаці́ць гато́ўкаю (in) bar záhlen;

плаці́ць на ра́ты [ў растэрміно́ўку] in Ráten záhlen; auf Stóttern záhlen, ábstottern (разм.)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

levy

[ˈlevi]

1.

v.t.

1) наклада́ць, зьбіра́ць (пада́ткі)

2) набіра́ць, мабілізава́ць у во́йска

3) забра́ць (за даўгі́)

2.

n.

1) збор -у m. (гро́шай, пада́ткаў)

2) набо́р у во́йска

•

- levy war on

- levy war against

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

hike

[haɪk]

1.

v.i.

1) ісьці́ пехато́й у падаро́жжа

2) маршырава́ць

2.

v.t.

1) падця́гваць (шкарпэ́ткі)

2) павыша́ць, павялі́чваць (пла́ту, пада́ткі)

3.

n.

1) даўга́я прахо́дка; пахо́д, марш -у m.

2) informal падвы́шка пла́ты, пада́ткаў

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)