Пагалоўшчына ’пагалоўны падатак’ (Нас.), ’частавинне свежыной тых, хто дапамагаў забіць, разабраць і спарадкаваць кабана’ (Сл. ПЗБ, Нар. сл., мядз.). Рус. поголовщина ’пагалоўны збор, узбраенне, паўстанне’, ст.-рус. поголовщина (‑чина, ‑шина) (XVII ст.) ’пагалоўны падатак; забойства; пакута за забойства, усеагульны вайсковы збор’, польск. glówszczyżna ’пакута за забойства (за галаву)’. Да галава. (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПАСО́ШНАЕ, пасошнае абкладанне, сошнае,

дзяржаўны пазямельны падатак у Расіі 16—17 ст., пры налічэнні якога за адзінку абкладання бралася саха. Памеры П. заносіліся ў пісцовыя кнігі. Паступова П. расло, траціла пазямельны характар і больш улічвала прамысл.-гандл. дзейнасць насельніцтва. У 1679 заменена падворным абкладаннем.

т. 12, с. 167

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Сярэ́бшчына ’абрад адорвання маладых’: на сярэбшчыну гукаюць, як едуць па нявесту (Мат. Гом.), ст.-бел. сере́бщина, сере́бщизна ’грашовы падатак серабром’ (Ст.-бел. лексікон, Сташайтэне, Абстр. лекс.). Параўн. укр. сере́бщина ’падаткі на вайсковыя патрэбы, падатак на зямлю’. Да серабро́ (гл.), сумніўна атаясамленне з укр. сербщи́на ’работа на пана, паншчына’, гл. ЕСУМ, 5, 216.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Éinkommensteuer, Éinkommenssteuer f -, -n падахо́дны пада́так

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

БУ́ЙВІД,

кіраўнік сял. паўстання ў ВКЛ у 1544—45. Сяляне Укмергскай і Анікштайскай валасцей, незадаволеныя патрабаваннем вял. князя адправіць у Вільню дзякла (падатак), а таксама злоўжываннямі аканома Кміты, напалі на атрад велікакняжацкага прадстаўніка Ката. Неўзабаве атраду вял. князя ўдалося ўзяць буйвіда ў палон, але хваляванні працягваліся.

т. 3, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дзя́кла

(літ. dùuoklė)

падатак збожжам за землекарыстанне ў Вялікім княстве Літоўскім 15—16 ст.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

include [ɪnˈklu:d] v. уключа́ць, змяшча́ць;

Does the price include tax? Ці ўключаны ў цану падатак?

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

акцы́з

(фр. accise)

ускосны падатак за продаж тавараў шырокага ўжытку, які ўключаецца ў цану тавару.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

та́лья

(фр. taille)

пастаянны прамы падатак у Францыі 15—18 ст., якім абкладваліся пераважна сяляне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пропорциона́льный прапарцыяна́льны;

пря́мо пропорциона́льные величи́ны мат. пра́ма прапарцыяна́льныя велічы́ні;

пропорциона́льный нало́г эк. прапарцыяна́льны пада́так.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)