скасаву́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Разм. Паглядзець скоса, скрыва. Генерал.. крыху скасавурыўся, калі я дастаў з чамадана бутэльку віна, але нічога не сказаў. Корбан. Певень скасавурыўся і круглым чырвоным вокам з цікаўнасцю глядзеў з-пад лаўкі. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зірну́цьпаглядзець’, зіркнуць (Багушэвіч, Мар. дыс.). Рус. кур., арл., калуж. зырнуть ’кінуць хуткі, кароткі погляд’, дыял. зы́ркнуть, укр. зирну́ти, зи́ркнути, польск. zerknąć, zerkać, zierkać ’тс’, серб.-харв. зи̏рнути, зи̏ркати, зи̏рати ’тс’, макед. ѕирне ’зірнуць’. Параўн. ст.-слав. прэфіксальныя назирати, объзирати, призирати, зазирати і інш., ст.-рус. подъзирати, узирати і інш. Ад zir‑ ці zirk‑ (гл. зірк) з суфіксам ‑nǫ‑ (калі з zirk‑, ‑k‑ у групе зычных можа выпасці).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

агляну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. Паглядзець, павярнуўшы галаву назад; азірнуцца. Вольга Віктараўна ідзе борзда, ні разу назад не аглянулася. Лабановіч стаіць, пазірае ёй услед. Колас. // перан. Кінуць погляд на мінулае, каб даць яму новую ацэнку. Вялікі Кастрычнік даў магчымасць беларускім пісьменнікам аглянуцца з вышыні заваёў сацыялістычнай рэвалюцыі на мінулае свайго народа. Дзюбайла.

2. Паглядзець вакол сябе. Лясніцкі памаўчаў, аглянуўся навокал і панізіў голас. Шамякін.

3. Апамятацца, заўважыць, прыкмеціць. І дзядзька наш не аглянуўся, Як і яго людская хваля Нясла, бы шчэпку ў перавале. Колас.

•••

Не паспець аглянуцца, як... гл. паспець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыбе́гчы, ‑бягу, ‑бяжыш, ‑бяжыць; ‑бяжым, ‑бежыце, ‑бягуць; зак.

Бегучы або хутка ідучы, дасягнуць якога‑н. месца. Дачуўшыся ў вёсцы, што калгаснікі збіраюцца араць асадніцкую зямлю, Алесь Макарчык зараз жа прыбег на поле. Адамчык. На бурлівую паводку Паглядзець прыбег Сымон. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́глянуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Высунуўшыся з укрыцця, глянуць, паглядзець. Выглянуць з-за вугла на вуліцу. □ Смалякоў расчыніў дзверцы машыны, трывожна выглянуў з кабіны. «ЛіМ».

2. Стаць відным, паказацца. Выглянула з-за хмар сонца, і ўсё навокал зазіхацела. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскалыха́цца, ‑лышуся, ‑лышашся, ‑лышацца; зак.

1. Пачаць моцна калыхацца. Маятнік раскалыхаўся. Раскалыхацца на качэлях.

2. перан. Выйсці са стану апатыі, бяздзейнасці. — Малавата нас трохі спачатку, — сказаў Іван Аўдолевіч. — Пакуль, як той казаў, раскалышуцца. Кожны захоча паглядзець, што ж тут выйдзе. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

покоси́ться сов.

1. (посмотреть искоса) пакасі́цца, скасі́цца, разг. скасаву́рыцца, ско́са (скры́ва) зірну́ць (гля́нуць, паглядзе́ць);

2. (стать косым) пакасі́цца, скасі́цца; (стать кривым) пакрыві́цца, скрыві́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хитреца́, хитри́нка разг. хітры́нка, -кі ж., хітрава́тасць, -ці ж.;

с хитрецо́й (посмотре́ть, сказа́ть) хітрава́та (паглядзе́ць, сказа́ць);

он с хитрецо́й ён хітрава́ты (з хітры́нкай).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыгле́дзецца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак.

1. да каго-чаго і без дап. Уважліва паглядзець, каб разгледзець каго-, што-н.

П. і ўбачыць, што мясцовасць тут няроўная.

2. да каго-чаго і без дап. Уважліва разглядаючы, вывучаючы, асвойтацца з кім-, чым-н.

П. да тутэйшых парадкаў.

Да гэтага чалавека трэба добра п.

3. Прывыкнуць глядзець у якіх-н. умовах.

Вочы прыгледзеліся ў поцемках.

|| незак. прыгляда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і прыгля́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

азірну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. Павярнуўшыся, аглянуцца, паглядзець назад. [Пятрусь] азірнуўся назад: маці працягвала ўдагонку яму рукі, яе падтрымлівала чарнакудрая дзяўчынка. Каваль.

2. Паглядзець вакол сябе; агледзецца. Толькі выбіўшыся з сілы, задыханы,.. [Грэчка] спыніўся і азірнуўся навокал. Мележ. Хлопчык схаваў бязмен пад кашулю, высунуў галаву з дзвярэй на двор, азірнуўся ва ўсе бакі і, колькі духу, памчаўся па сцежцы на загуменне. Брыль. / у перан. ужыв. О, як бы я хацеў спачатку Дарогу жыцця па парадку Прайсці яшчэ раз, азірнуцца, Сабраць з дарог каменні тыя, Што губяць сілы маладыя. Колас.

•••

Не паспееш (не паспеў, не паспела) азірнуцца, як... гл. паспець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)