1.Спец. Узбуджэнне ваганняў аднаго цела ваганнямі другога з той жа частатой.
2. Здольнасць павялічваць сілу і працягласць гукаў, уласцівая некаторым памяшканням, прасторы. Кінавала дае добры рэзананс.
3.перан. Водгук, водгаласак. Кніга выклікала пэўны грамадскі рэзананс.Бугаёў.Каб Яраш і Шыковіч былі людзі звычайныя, вядомыя толькі ў сваіх калектывах, безумоўна, што ўсё гэта не мела б такога рэзанансу.Шамякін.
[Фр. résonance ад лац. resono — адгукваюся.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АНТЫКАРАЗІ́ЙНЫЯ ПАКРЫ́ЦЦІ,
пакрыцці для аховы паверхні металічных вырабаў ад карозіі. Найб. пашыраныя антыкаразійныя пакрыцці: з металаў (хрому, цынку, нікелю, высакародных металаў і інш.) і іх сплаваў; з хім. злучэнняў металаў (аксіды, карбіды, нітрыды, фтарыды і інш.); з палімерных (фторпластавыя, поліэтыленавыя, поліізабутыленавыя, полівінілхларыдныя) і лакафарбавых пакрыццяў, а таксама кансервацыйныя замазкі (напр., бітум). Эфектыўнасць антыкаразійных пакрыццяў вызначаецца хім. і фазавым саставам, дасканаласцю будовы, трываласцю счаплення пакрыцця з асновай матэрыялу.
Антыкаразійныя пакрыцці бываюць анодныя ці катодныя адносна матэрыялу, які ахоўваюць. Анодныя змяншаюць, прадухіляюць карозію, катодныя могуць павялічваць яе, але пры гэтым паляпшаюць фіз.-мех. якасці матэрыялаў. Антыкаразійныя пакрыцці наносяць фарбаваннем, гальванічным, плазмавым, вакуумным, іонна-плазмавым і электрафарэтычнымі метадамі, хім. асаджэннем з газавай фазы і раствораў, плакіраваннем. Выбар метаду залежыць ад патрэбнага спалучэння матэрыялаў пакрыцця і асновы, неабходнай таўшчыні пакрыцця, магчымасці і неабходнасці яго аднаўлення ў эксплуатацыі. На Беларусі стварэннем антыкаразійных пакрыццяў займаюцца Бел. навукова-вытв. аб’яднанне парашковай металургіі, Бел.політэхн. акадэмія, Ін-т механікі металапалімерных сістэм АН Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
маладзе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Станавіцца маладзейшым, прымаць больш малады выгляд. Нам лёгка жыць і тварыць, бо мы маладзеем разам з усёй нашай краінай.Купала.Сядзіш на нарадзе побач з лепшымі людзьмі раёна і проста маладзееш.Скрыпка.Ад сонечных сполахаў ціхага рання Душа маладзее, стрымацца не можа.Хведаровіч.Пасля .. [дажджоў] усё ў прыродзе маладзела, усміхалася, расло.Пестрак.//перан.Павялічваць у сваім складзе працэнт маладых. Насельніцтва маладзее.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шы́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак., што.
1. Рабіць больш шырокім па тэрыторыі, расшыраць. Некалькі дзён запар непадалёк ад кузні ўсё кланяўся экскаватар — выкідваў балотную твань, шырыў азярцо для птушак.Даніленка.//Павялічваць у аб’ёме. Халоднае паветра было такое салодкае, што ледзь не да разрыву шырыла магутныя грудзі бацькі.Караткевіч.
2.перан. Ахопліваць вялікую колькасць людзей, рабіць масавым. [Букрэй:] — А ваш, таварышы, абавязак — шырыць, развіваць паўстанне.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
accelerate
[əkˈseləreɪt]1.
v.t.
паскара́ць
to accelerate recovery — паско́рыць выздараўле́ньне
2.
v.i.
павялі́чваць ху́ткасьць
The train accelerated suddenly — Цягні́к ра́птам павялі́чыў ху́ткасьць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
It was a well-staffed up hotel. Гэта быў добра ўкамплектаваны штатамі гатэль.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
erhöhen
1.vt
1) па(д)выша́ць, павялі́чваць
2) (ве́льмі, залі́шне) узніма́ць, узно́сіць
2. ∼, sich павыша́цца, павялі́чвацца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
step2[step]v. ступа́ць, кро́чыць, ісці́;
Step this way, please.Калі ласка, сюды.
step aside[ˌstepəˈsaɪd]phr. v. адыхо́дзіць, саступа́ць, адступа́ць убо́к
step down[ˌstepˈdaʊn]phr. v.
1. сысці́ на дол (уні́з)
2. пада́ць у адста́ўку
step in[ˌstepˈɪn]phr. v.
1. увахо́дзіць
2. уме́швацца
step off[ˌstepˈɒf]phr. v. сысці́ (з дарогі, ходніка і да т.п.)
step up[ˌstepˈʌp]phr. v. павыша́ць, павялі́чваць, узмацня́ць;
step up productionпавялі́чваць вытво́рчасць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
БІЯТЫ́ЧНЫ ПАТЭНЦЫЯ́Л,
1) спадчынна абумоўленая ступень супраціўляльнасці віду ўздзеянню неспрыяльных фактараў навакольнага асяроддзя (у т. л. антрапагенных).
2) Патэнцыяльная здольнасць жывых арганізмаў павялічваць сваю колькасць у геам. прагрэсіі пры размнажэнні без уздзеяння вонкавых фактараў. Вызначаецца сярэдняй велічынёй прыплоду або скорасцю, з якой пры гіпатэтычным бесперашкодным размнажэнні асобіны дадзенага віду ўкрыюць усю паверхню зямнога шара раўнамерным слоем (напр., скорасць для сланоў складае 0,3 м/с, для некат. мікраарганізмаў — сотні м/с). Розніца паміж біятычным патэнцыялам і рэалізаванай колькасцю асобін папуляцыі адлюстроўвае супраціўленне асяроддзя, з якім арганізмы знаходзяцца ў антаганістычных адносінах. Змяненні плоднасці і выжывання жывёл адбываюцца пад уздзеяннем навакольнага асяроддзя (абіятычных фактараў) і ў выніку міжвідавых і ўнутрывідавых узаемаадносін. Вял. ролю ў гэтых працэсах адыгрываюць унутрыпапуляцыйныя механізмы, якія забяспечваюць актыўную рэакцыю папуляцыі на вонкавыя ўздзеянні. У звычайных умовах скорасць размнажэння арганізмаў з кароткім жыццёвым цыклам (бактэрый пры ўспышцы эпідэміі, водарасцяў пры цвіценні вадаёма) блізкая да велічыні біятычнага патэнцыялу. Вызначэнне біятычнага патэнцыялу неабходна пры распрацоўцы метадаў барацьбы са шкоднымі відамі для павелічэння колькасці карысных відаў, аховы і рацыянальнага выкарыстання жывёльнага свету, пры экалагічных экспертызах тэхн. праектаў, стварэнні жывёлагадоўчых комплексаў, рыбных гаспадарак і інш. 3) Ступень здольнасці жывога покрыва трансфармаваць сонечную энергію ў ходзе біялагічнага кругавароту. Тэрмін «біятычны патэнцыял» увёў амер. эколаг Р.Н.Чэпмен (1925) у сувязі з праблемай дынамікі колькасці жывёл.