Уст. Гадавіна з дня смерці; адзначэнне гэтай даты. // Наогул урачыстасць, прысвечаная гадавіне якой‑н. падзеі. Добра і тое, што кніга А. Лойкі ўбачыла свет іменна сёлета, калі наша грамадскасць адзначае 75‑я ўгодкі з дня нараджэння Максіма Багдановіча.Юрэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРЫФМЕ́ТЫКА (ад грэчаскага arithmos лік),
навука, галоўны аб’ект якой цэлыя, рацыянальныя лікі і дзеянні над імі. Узнікла ў старажытныя часы з практычных патрэб чалавека лічыць і вымяраць. Для падліку вялікай колькасці аб’ектаў створаны сістэмы лічэння. Найбольш зручная дзесятковая сістэма лічэння; існуюць таксама сістэмы лічэння з асновамі 5, 12, 20, 40, 60 і нават 11 (Новая Зеландыя). З пашырэннем вылічальнай тэхнікі выкарыстоўваецца двайковая сістэма лічэння.
Да пачатку нашай эры былі атрыманы дастаткова глыбокія вынікі: даказана бесканечнасць мноства простых лікаў, несувымернасць стараны квадрата і яго дыяганалі (па сутнасці доказ ірацыянальнасці ліку √2), створаны алгарытм выяўлення агульнай меры двух адрэзкаў і найбольшага агульнага дзельніка, Піфагорам знойдзены агульны выгляд цэлалікавых катэтаў і гіпатэнузы прамавугольных трохвугольнікаў, значны ўплыў на развіццё арыфметыкі зрабіў Архімед. Фундаментальнае значэнне арыфметыкі як навукі стала зразумелым у канцы 17 стагоддзя ў сувязі з далучэннем да яе паняцця ірацыянальнага ліку. Развіццё апарату сувязяў паміж гэтымі лікамі і іх рацыянальнымі набліжэннямі (у прыватнасці, дзесятковымі), а таксама вынаходства і дастасаванне лагарыфмаў (шатландскі матэматык Дж.Непер) значна пашырылі тэматыку даследаванняў. Шматлікія пытанні знайшлі вырашэнне ў лікаў тэорыі. Спроба Г.Грасмана аксіяматычнай пабудовы арыфметыкі (сярэдзіна 19 стагоддзя) завершана італьянскім матэматыкам Дж.Пеана ў выглядзе 5 аксіём: 1) адзінка ёсць натуральны лік; 2) наступны за натуральным лікам ёсць таксама натуральны лік; 3) у адзінкі няма папярэдняга натуральнага ліку; 4) калі натуральны лік a стаіць за натуральным лікам b і за натуральным лікам c, то b і c тоесныя; 5) калі якое-небудзь сцвярджэнне даказана для адзінкі і калі з дапушчэння, што яно праўдзівае для натуральнага ліку n, вынікае, што яно выконваецца і для наступнага за n натуральнага ліку, то гэта сцвярджэнне справядліва для адвольнага натуральнага ліку (аксіёма поўнай матэматычнай індукцыі). Па-за прапанаванай сістэмай аксіём застаюцца многія пытанні, у якіх вывучаецца ўся бесканечная сукупнасць натуральных лікаў, што патрабуе даследавання несупярэчлівасці адпаведнай сістэмы аксіём і больш дэталёвага аналізу сэнсу сцвярджэнняў, якія вынікаюць з яе. Як навука арыфметыка часам атаясамліваецца з тэорыяй лікаў.
Літ.:
История математики с древнейших времен до начала XIX столетия. Т. 1—3. М., 1970—72. Депман И.Я. История арифметики. 2 изд. М., 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
цвердзь, ‑і, ж.
Разм. Уласцівасць і стан цвёрдага (у 2 знач.); цвёрдая маса, паверхня. Давёўшы.. [запаску] да пэўнай цвердзі, узяліся здымаць спушчанае кола.Кулакоўскі.Як у ім [снягу] добра, як у пуху, няма ніякай цвердзі.Лобан.//Уст. Зямля. Калі.. [Андрэй] жывы і вам здарыцца сустрэць яго, перадайце яму: калі б нават раскалоліся цвердзі зямныя і валілі зямлю прорвы нябесныя, Рынальда Марчэла не здрадзіць дружбе.Краўчанка.// Купал неба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суто́кі, ‑аў; адз.няма.
1. Месца, дзе зліваюцца два водныя патокі. Сутокі рэк.
2.Разм. Лінія сутыкнення, мяжа. Я люблю гэтыя далі, калі над імі разнімае сваё крылле грозная хмара і выкочвае велізарныя, златарунныя клубкі, кідаючы гняўлівыя цені на сутокі неба і зямлі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчадро́ўкі, ‑ровак; адз.няма.
Разм. Тое, што і шчадрэц. Чытач нібы заходзіць у сялянскую хату, калі там святкуюцца каляды, шчадроўкі ці дзяды, ідзе ў поле ці на луг, каб паглядзець на купальскія ўрачыстасці або дажынкі.«Полымя».[Лялькевіч і Каваль] прыслухаліся да крокаў на вуліцы, да шчадровак.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кле́панка: гуляць у клепанкі ’гуляць у хованкі’ (ТС). Каліклепанка ’хованка’, то можна рэканструяваць *клепаць ’хаваць’. Надзейных славянскіх паралелей няма. Але карысна звярнуцца да балтыйскай лексічнай групы, якая прадстаўлена ст.-прус.auklipts ’схаваны’, лат.pieklept ’замыкаць, зачыняць’, літ.slė̄pti ’хаваць’ (< * skiepti), лат.slèpt ’тс’. Таму не выключана балтыйскае паходжанне слова (параўн. Тапароў, Прус., А — , 149–150). Параўн., аднак, шлёпаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЛІСТу біялогіі,
адзін з асноўных органаў вышэйшых раслін, займае бакавое становішча па восі парастка і выконвае функцыі фотасінтэзу, транспірацыі і газаабмену. Складаецца з ліставой пласцінкі і чаранка (калі яго няма, Л. наз. сядзячым). Зверху і знізу пакрыты эпідэрмай з кутыкулай, часам з разнастайнымі валаскамі. Пад эпідэрмай знаходзіцца некалькі слаёў зялёнай тканкі (хларэнхімы), дзе адбываюцца асн.фізіял. працэсы — фотасінтэз і дыханне раслін. Праводзячыя пучкі праходзяць па жылках Л.: па драўніне (ксілеме) ад каранёў паступае вада і раствораныя ў ёй пажыўныя рэчывы, па лубе (флаэме) у інш. органы адцякаюць прадукты фотасінтэзу. Памеры Л. пераважна 3—10 см, але бываюць да 20 м (некат. пальмы). Часам відазмяняюцца ў калючкі, вусікі, лускавінкі або рэдукуюцца. Адрозніваюць простыя (з адной пласцінкай) і складаныя (з некалькімі пласцінкамі, што размешчаны перыста ці пальчата на агульнай восі). Форма Л. — характэрная адзнака віду і адлюстроўвае прыстасаванасць да пэўных экалагічных умоў — вільготнасці, асвятлення і інш. Працяг жыцця — ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў (напр., у лаўра 3—4, у елкі Шрэнка да 30 гадоў). Лістапад бывае паступовым ці амаль адначасовым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
prosić
незак. прасіць; запрашаць;
prosić kogo do pokoju — запрашаць каго ў пакой;
prosić o rękę — прасіць чыёй рукі;
proszę (bardzo) — (у адказ на падзяку) калі ласка; няма за што;
proszę? — даруйце?; што вы сказалі?;
proszę usiąść — сядайце, калі ласка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
не́калі1, безас.узнач.вык.
Нямакалі, бракуе часу. Некалі сумаваць за работай.Барадулін.— Хутчэй, дачушка, а то мне некалі.Васілевіч.— Некалі мне цяпер ні сварыцца, ні мірыцца, — адказала [Волька] непрыязна, суха. — Працы хапае і дома, і ў калгасе...Ваданосаў.
1. Калісьці, даўно; у далёкім мінулым. Кіраваўся Мікола да таго дома, дзе некалі сустракаўся з сакратаром абкома.Новікаў.Гэта быў стары, пашарпаны, некалі пафарбаваны ў бела-блакітны колер маршрутны маленькі аўтобус.Ракітны.Жылі некалі ў адным краі людзі ў згодзе ды ў ладзе.Якімовіч.
2.Калі-небудзь у будучым. Маці расказвае ўсё, што толькі ведае пра горад, у якім і сажа была ўсяго разы са тры; расказвае і ніколі не забудзе абнадзеіць: — Вось і ты некалі вырасцеш і паедзеш у горад.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уздыхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
1.Аднакр.да ўздыхаць (у 1 знач.).
2. Перадыхнуць, адпачыць. [Антось:] — Знайсці то знайшоў, ды вельмі ж занятыя яны [сваякі]: і днём і ноччу на будоўлі, уздыхнуць нямакалі.Кулакоўскі.
•••
Уздыхнуць свабодна (вольна); уздыхнуць на поўныя грудзі — адчуць палёгку, вызваліўшыся ад клопатаў і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)