З ашчаднасцю, беражліва; эканомна. Я .. хацеў зірнуць праз вагоннае акно на знаёмыя месцы, а пасля выйсці на перон станцыі, з імем якой так багата звязана таго, што я ашчадна нашу ў сваёй памяці.Галавач.Не хапаючыся, не высільваючыся, ашчадна трацячы сілу, мерным спрактыкаваным рухам вадзіў.. [Васіль] касою.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
дзе́ці, дзяцей, дзецям, дзецьмі, (аб) дзецях.
1.Мн.да дзіця.
2. Маладое пакаленне, бліжэйшыя патомкі. Нашы дзеці будуць працягваць нашу справу. □ — Трэба, каб гэтую казку заўсёды памяталі нашы дзеці і ўнукі, каб яны мацней любілі і бераглі тое, што ёсць у іх, — нібы гаворачы сам з сабою, пачаў Рыгор Васільевіч.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паліня́лы, ‑ая, ‑ае.
Які страціў свежасць фарбаў; выцвілы. Дзяўчына пачала развязваць пад барадой рамкі палінялай хусткі.Арочка.Нашу ўвагу прыцягнула палічка з адметнымі кнігамі: у старых пераплётах, з палінялымі ад часу літарамі на скураных карашках.Пальчэўскі.//перан.Разм. Які страціў свежасць, выразнасць, жывасць. [Наздрэйка] няўцямна ўтаропіўся на старшыню сіняватымі палінялымі вачыма.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́спач, ‑ы, ж.
Стан, пачуццё крайняй безнадзейнасці, упадку духу, выкліканы якім‑н. няшчасцем, непрыемнасцю і пад. Ніколі не трэба кідацца ў роспач, а цярпліва і настойліва дамагацца свайго.Асіпенка.[Пятро:] — Рыба сплыла... Увесь улоў. Вось я і крычу ад роспачы!Ваданосаў.— Трэцяя брыгада нашу жняярку забрала! — з роспаччу крыкнула Вольга.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
урадлі́васць, ‑і, ж.
1. Здольнасць забяспечваць расліны пажыўнымі рэчывамі, даваць ураджай. Адной з істотных уласцівасцей глебы з’яўляецца ўрадлівасць.«Весці».Розныя глебы па ўрадлівасці — розныя нормы высеву.Ермаловіч.Тост за калгасную нашу сям’ю, Ніў залатых урадлівасць; Тост за глыбокую ў полі раллю І за руплівае жніва!Танк.
2. Ураджайнасць (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цывіліза́цыя, ‑і, ж.
1. Узровень грамадскага развіцця матэрыяльнай і духоўнай культуры, дасягнуты якой‑н. грамадскай фармацыяй. Антычная цывілізацыя. Сучасная цывілізацыя. □ [Касовіч] хацеў адшукаць вытокі элінскай цывілізацыі.«Маладосць».
2. Культура, прагрэс, асвета. Кожны чацвёрты жыхар .. [Беларусі] заплаціў сваім жыццём за нашу перамогу [у Вялікай Айчыннай вайне], за выратаванне цывілізацыі.Бугаёў.
3.Спец. Ступень грамадскага развіцця, наступная пасля варварства.
[Ад лац. civilis — грамадзянскі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разнабо́й, ‑ю, м.
Адсутнасць узгодненасці, зладжанасці, адзінства ў чым‑н. Разнабой у пастаноўцы націску. Разнабой у датаванні. □ — Зайдзі на нашу ферму і паглядзі, колькі там усякіх парод? Да дзесятка налічыш, — самы што ні на ёсць разнабой.Кулакоўскі.Прапусціўшы па чарцы, у разнабой загаманілі за сталамі жанкі і мужчыны, зноў заспявалі дзяўчаты.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уры́мсціцца, ‑мшчуся, ‑мсцішся, ‑мсціцца; зак.
Разм. Супакоіцца, угаманіцца. [Зося:] — А каб ты ведаў, Рыгор, як я цябе чакала! Проста ўрымсціцца не магла...Гартны.[Маці:] — Што з яе [Надзі] толькі будзе, чаго яна сабе шукае, чаму не ўрымсціцца, чаго ёй трэба?Галавач.[Эма:] Летась спалілі гумно, Можа, сяголета зноў.. Новую нашу абору? Хіба ж урымсціцца вораг?Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
meeting[ˈmi:tɪŋ]n.
1. сход;
hold a meeting право́дзіць сход;
attend a meeting прысу́тнічаць на схо́дзе;
be in/at a meeting быць на схо́дзе
2. сустрэ́ча;
I’ll never forget our first meeting. Ніколі не забуду нашу першую сустрэчу.
3.sport спабо́рніцтва, сустрэ́ча
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)