у біблейскай міфалогіі філістымлянка, каханка стараж.-яўр. героя Самсона. Выведаўшы, што неадольная сіла Самсона ў яго валасах, усыпіла юнака, загадала астрыгчы яму валасы, а пасля выдала Самсона ворагам-філістымлянам. На міф пра Д. і Самсона напісаны карціны А.Мантэнья, А.Джэнтылескі, опера К.Сен-Санса і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тэсіту́ра
(іт. tessitura, ад tessere = ткаць)
вышыннае становішча гуку ў музычным творы адносна дыяпазону пеўчага голасу або інструмента, для якіх твор напісаны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сцэна́рый, ‑я, м.
1. Літаратурны твор, напісаны як аснова для пастаноўкі кінафільма. Сцэнарый фільма [«Тартак»] — дэбют І. Пташнікава ў жанры драматургіі.«ЛіМ».
2. Сюжэтная схема, план п’есы, оперы, балета.
3. Спіс дзеючых асоб п’есы з указаннем парадку і часу выхаду на сцэну.
[Іт. scenario ад scaena.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
responsive
[rɪˈspɑ:nsɪv]
adj.
1) у адка́з
a responsive article — артыку́л, напі́саны ў адка́з
2) спага́длівы, чу́лы
to have a responsive nature — мець чу́лую нату́ру
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ГРЫ́ЗІ (Grisi),
італьянскія спявачкі, сёстры. Нарадзіліся ў Мілане.
Джулія (28.7.1811 — 29.11.1869), адна з буйнейшых спявачак 19 ст. Вучылася ў Дж.Паста і інш. У 1828—61 спявала на оперных сцэнах Італіі і інш. краін (з 1834 салістка «Тэатра Італьен» у Парыжы). Класічная прадстаўніца школы бельканта, выконвала сапранавыя і мецца-сапранавыя партыі. Для яе напісаны партыі Нарыны («Дон Паскуале» Г.Даніцэці), Джульеты і Эльвіры («Капулеці і Мантэкі», «Пурытане» В.Беліні). Оперы «Пурытане» і «Дон Паскуале» напісаныспец. для квартэта Грызі, Л.Лаблаш, Дж.Б.Рубіні, А.Тамбурыні, які паспяхова выступаў на працягу 25 гадоў.
Джудзіта (28.7.1805 — 1.5.1840), вучылася ў Міланскай кансерваторыі. У 1822—38 выступала на сцэнах многіх т-раў у партыях сапрана і мецца-сапрана: Норма («Норма» В.Беліні), Семіраміда, Дэздэмона («Семіраміда», «Атэла» Дж.Расіні). Для яе напісана партыя Рамэо («Капулеці і Мантэкі»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пісьмо́, -а́, мн. пісьмы і (з ліч. 2, 3, 4) пісьмы́, -сем і -сьмаў, н.
1.Напісаны тэкст, які пасылаецца для паведамлення чаго-н. каму-н.
Напісаць п.
Заказное п.
2. толькі адз. Уменне пісаць.
Вучыцца пісьму.
3. толькі адз. Сістэма графічных знакаў для перадачы, занатавання размовы.
Кірыліцкае п.
4. толькі адз. Стыль, манера мастацкага адлюстравання.
Рэалістычнае п.
|| памянш.пісямцо́, -а́, мн. -ы́, -о́ў, н.іпісямко́, -а́, мн. -і́, -о́ў, н. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
грапталі́ты
(ад гр. graptos = напісаны + -літ)
вымерлыя марскія каланіяльныя арганізмы, якія належалі да паўхордавых; вялі свабодны або прымацаваны спосаб жыцця; жылі ў палеазоі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рукапі́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да рукапісу (у 2 знач.); прызначаны для захоўвання рукапісаў. Рукапісны аддзел бібліятэкі.
2.Напісаны ад рукі. Рукапісны тэкст. □ На ўчастках выпускаліся рукапісныя «маланкі», у якіх расказвалася пра работу перадавых брыгад, перадаваўся вопыт лепшых рабочых.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
верш, ‑а, м.
1. Невялікі мастацкі твор, напісаны рытмізаванай мовай. Лірычны верш. Зборнік вершаў. Вершы Максіма Багдановіча.
2. Адзінка рытмічна арганізаванай мовы з пэўнай колькасцю стоп, вершаваны радок. Сілаба-танічны верш. Белы верш. Памер верша.
3. Рытмізаваная мова. Гаварыць вершам.
•••
Акцэнтны верш — верш, рытм якога заснаваны на пэўным ліку націскных складоў, незалежна ад колькасці ненаціскных.
Александрыйскі верш — французскі шасцістопны ямбавы верш з паўзай або цэзурай пасля трэцяй стапы.
Белы верш — тое, што і вольны верш.
Верш у прозе — кароткі паэтычны твор, напісаны ў празаічнай форме.
Вольны верш — верш, які характарызуецца адсутнасцю рыфмы і няпэўнай колькасцю стоп у радку; верлібр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
талісма́н, ‑а, м.
Паводле забабонных уяўленняў — прадмет, які прыносіць яго ўладальніку шчасце, удачу. У пацвярджэнне таго, што было сказана,.. [Лабановіч] дастаў свой «талісман» — акуратна і прыгожа напісаны карэспандэнцкі білет.Колас.[Уладзік:] — Адзін капітан, звалі яго Ларсен, меў такі талісман, то яго карабель ніякага шторму не баяўся.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)