панамыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Намыць, памыць вялікую колькасць чаго‑н. Панамываць талерак.

2. і што. Нанесці хвалямі, насоснымі машынамі многа чаго‑н. Панамываць мелі. Панамываць дамбы.

3. Здабыць у вялікай колькасці. Панамываць золата.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наве́й ’хвароба ў выніку чараў’ (Машынскі, Kultura, II, 1, 180), ’падвей шыракалісты’ (міёр., Жыв. сл.). Ад навеяцьнанесці ветрам’, параўн. палес. щоб щось не навіяло — засцерагальная формула ў адносінах да наванароджанага і парадзіхі (Полесский этнолингвистический сб. М., 1983, 38); назва расліны ў выніку пераносу назвы хваробы на сродак лячэння, параўн.: Навеім вушы заклікаюць, яг гълъва баліць (Жыв. сл., 203). Параўн. надвей ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЗАГАРО́ДЫ ваенныя,

штучныя перашкоды (збудаванні і разбурэнні), якія ствараюцца на шляхах руху праціўніка з мэтай нанесці яму ўрон, затрымаць і ўскладніць прасоўванне, скаваць манеўр або вымусіць перамяшчацца ў выгадным для нашых войск напрамку.

Падзяляюцца на наземныя (у т. л. водныя), марскія і паветраныя (процісамалётныя); выбуховыя (мінна-выбуховыя і ядзерна-мінныя), невыбуховыя і камбінаваныя; аператыўныя і тактычныя. Наземныя З. падзяляюцца на процітанкавыя (мінныя палі, равы, эскарпы, контрэскарпы, надаўбні, вожыкі і інш.), проціпяхотныя (змешаныя мінныя палі, драцяныя З. і інш.), процітранспартныя (мінна-выбуховыя З., завалы, барыкады і інш.). Марскія З. бываюць мінныя, сеткавыя, бонавыя (гл. Боны), камбінаваныя (у т. л. процідэсантныя); устанаўліваюцца на паверхні, у тоўшчы вады і на дне. Паветраныя З.аэрастаты і інш. сродкі, якія перашкаджаюць палётам самалётаў і верталётаў, ускладняюць бомбакіданне. Гл. таксама Фартыфікацыя.

т. 6, с. 495

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

наката́ць

1. (нанесці на паверхню чаго-н.) uftragen* vt;

2. разм. (наспех напісаць) hnschmieren vt, schnell hnschreiben*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пазапі́сваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. што. Запісаць, занесці на паперу ўсё, многае.

П. свае думкі.

2. што. Запісаць, нанесці на плёнку, пласцінку ўсё, многае.

П. песні на плёнку.

3. каго-што. Унесці ў спіс, рэестр і пад. ўсіх, многіх ці ўсё, многае; уключыць у лік каго-н. усіх, многіх.

П. у сведкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

укле́іць, -е́ю, -е́іш, -е́іць; -е́ены; зак.

1. што ў што. Уставіць, замацаваўшы клеем.

У. карту ў кнігу.

2. што чым. Заклеіць скрозь што-н.

У. сцяну плакатамі.

3. перан., чым і без дап. Нанесці ўдар, адлупцаваць (разм.).

У. пугай.

|| незак. укле́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. укле́йванне, -я, н. і укле́йка, -і, ДМ -йцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ersttten vt кампенсава́ць, вярта́ць, варо́чаць;

Bercht ~ дакла́дваць;

inen Besch ~ нане́сці візі́т

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ДЗЯРЖА́ЎНАЯ ТА́ЙНА,

звесткі ваен., эканам. і паліт. характару, рознага роду адкрыцці, вынаходствы і інш., якія адносяцца да дзярж. сакрэтаў і ахоўваюцца дзяржавай. Ахова Дз.т. прадугледжвае шэраг прававых, арганізац., інж.-тэхн. і інш. мер па абмежаванні распаўсюджання звестак, аднесеных да дзярж. сакрэтаў. У Рэспубліцы Беларусь паводле Закона «Аб дзяржаўных сакрэтах» ад 29.11.1994 ахове падлягаюць звесткі, распаўсюджанне якіх можа нанесці шкоду нац. бяспецы, абараназдольнасці і жыццёва важным інтарэсам дзяржавы. Пералік гэтых звестак зацвярджае Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні Савета Міністраў. Ахову Дз.т. ажыццяўляюць органы заканад., выканаўчай і суд. улады, органы мясц. кіравання і самакіравання, органы дзярж. кантролю і нагляду, юрыд. асобы. Парадак карыстання і распараджэння звесткамі, якія складаюць Дз.т., вызначаецца заканадаўствам. Нагляд за заканадаўствам у дзейнасці па ахове Дз.т. ўскладзены на Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь і падначаленых яму пракурораў. Выдаванне Дз.т. з’яўляецца крымін. злачынствам і цягне за сабой крымін. адказнасць. С.У.Скаруліс.

т. 6, с. 146

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

панано́сіць, ‑ношу, ‑носіш, ‑носіць; зак., чаго.

1. Прынесці за некалькі прыёмаў многа чаго‑н. [Ася:] — Мне ўжо і так маластоўскія дзяўчаты ўсяго пананосілі. — Бяры, бяры і папраўляйся, — весела кажам мы. Асіпенка.

2. Сваім рухам нанесці многа чаго‑н., утварыць што‑н. З акна былі відаць кучы камення на ўзлеску, ля поля, на іх ужо вецер пананосіў пылу. Чорны. / у безас. ужыв. Цяжка прайсці вуліцай у Грынях ля Раінінай хаты, куды пананосіла зімою з Выганчыку горы снегу. Пташнікаў.

3. і што. Нанесці на паперу, карту, схему ўсё, многае. Пананосіць населеныя пункты на карту.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заляпі́ць, -ляплю́, -ле́піш, -ле́піць; -ле́плены; зак.

1. гл. ляпіць.

2. што чым. Замазаць, закрыць, заладзіць чым-н. ліпкім, мяккім.

З. дзірку глінай.

З. разбітую шыбу паперай.

3. што чым. Наклейваючы, пакрыць чым-н. паверхню (разм.).

Усю сцяну заляпілі афішамі.

4. каму і што каму. Нанесці ўдар (разм.).

З. аплявуху нахабніку.

З. у вуха.

|| незак. зале́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)