цэнаса́рк
(ад гр. koinos = агульны + sarkos = мяса)
мяккая абалонка, якая пакрывае калонію каралавых паліпаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
шаўро́
(фр. chevreau = літар. казляня)
мяккая тонкая скура хромавага дублення, вырабленая са шкур коз.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
pad1 [pæd] n.
1. паду́шачка (у розных знач.); мя́ккая пракла́дка;
an ink pad паду́шачка для пяча́ткі
2. блакно́т
3. ро́ўная пляцо́ўка;
a launching pad пускава́я пляцо́ўка
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
сафа́, ‑ы; мн. софы, соф; ж.
Мяккая шырокая канапа з нізкімі спінкай і падлакотнікамі. У пакоі, куды Раўбіч прывёў Алеся, стаяла вялізная турэцкая сафа, стол з бутэлькамі і закускай і некалькі крэслаў. Караткевіч.
[Фр. sofa з араб.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слабахара́ктарны, ‑ая, ‑ае.
Які вызначаецца слабым характарам, не мае цвёрдай волі. Мяккая і слабахарактарная Алена адступілася ад свайго гаспадарскага права. Колас. — Так!.. — згаджаецца Пятро. — Шкода Антона — слабахарактарны, а жонка гэтым і карыстаецца... Каршукоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчыгры́н, ‑у, м.
Мяккая шурпатая скура з адмысловым узорам, якая вырабляецца са шкур бараноў, коз, авечак і пад. // Тканіна, папера, якая сваім знешнім выглядам нагадвае такую скуру (выкарыстоўваецца для абіўкі, пераплётаў і пад.).
[Фр. chagrin.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бе́лле, ‑я, н., зб.
Разм. Тое, што і бялізна. // перан. Тое, што і белізна. Белая, мяккая ціша няхрусткая, Белай дрымотай спавіты кусты, Белае белле... Зіма беларуская... Што ж мне не дорыш снягурачку ты?.. Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ба́йка
(польск. bajka, ад с.-н.-ням. baie)
мяккая, пераважна баваўняная тканіна з прыгладжаным ворсам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
флане́ль
(фр. flanelle)
мяккая баваўняная або шарсцяная тканіна палатнянага перапляцення, звычайна з пушыстым рэдкім ворсам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БАКУРЫЯ́НІ,
горнакліматычны курорт у Грузіі. Непадалёку ад курорта Баржомі, на Бакурыянскім плато на выш. 1700 м. Умераны клімат, сонечнае лета, мяккая зіма з вял. колькасцю сонечных дзён і ўстойлівым снегавым покрывам (снежань—красавік), хвойная расліннасць спрыяюць лячэнню бранхіяльнай астмы і інш. хвароб органаў дыхання, аздараўленчаму і прафілактычнаму адпачынку. Санаторыі, пансіянаты, турбазы, гасцініца. Батанічны сад, горнае возера. Цэнтр гарналыжнага спорту.
т. 2, с. 235
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)