youth hostel [ˈju:θˌhɒstl] n. турба́за для мо́ладзі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

інкуба́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяльны апарат для штучнага вывядзення куранят, моладзі рыб і інш.

|| прым. інкуба́тарны, -ая, -ае.

Інкубатарныя кураняты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маладзёжны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да моладзі, складаецца з моладзі. Маладзёжная брыгада. // Прызначаны для моладзі. Будаўніцтва маладзёжнага кафэ, як яго сціпла называлі ў розных дакументах гарадскія ўлады, ішло да завяршэння. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сусве́тны, -ая, -ае.

1. гл. сусвет.

2. Які распаўсюджваецца на ўвесь свет, адносіцца да ўсяго свету.

Сусветная гісторыя.

С. кангрэс моладзі (розных краін свету).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

всеми́рный сусве́тны;

всеми́рный конгре́сс молодёжи сусве́тны кангрэ́с мо́ладзі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

юнгшту́рм, ‑а, м.

Арганізацыя рэвалюцыйнай нямецкай моладзі, створаная ў 1924 г. для барацьбы з фашызмам (з 1926 г. стала называцца «Чырвоны фронт моладзі»).

[Ням. Jungsturm.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камсамо́л м. (Камуністы́чны саю́з мо́ладзі) комсомо́л (Коммунисти́ческий сою́з молодёжи)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

YMCA [ˌwaɪemsi:ˈeɪ] (скар. ад Young Men’s Christian Association) Аб’ядна́нне хрысція́нскай мужчы́нскай мо́ладзі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

YWCA [ˌwaɪˌdʌblju:ˌsi:ˈeɪ] (скар. ад Young Women’s Christian Association) Аб’ядна́нне хрысція́нскай жано́чай мо́ладзі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

рабфа́к, -а, мн. -і, -аў, м.

Скарачэнне: рабочы факультэт — для падрыхтоўкі рабочай і сялянскай моладзі да навучання ў вышэйшай школе (у 1919—1940 гг.).

|| прым. рабфа́каўскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)