Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«ВЕСНАХО́Д»,
арганізацыя маладых пісьменнікаў і мастакоў Зах. Беларусі. Створана ў маі 1927 у Вільні з мэтай творчай вучобы і ўзаемадапамогі. Выдаў альманах «Рунь веснаходу» (1927), у якім надрукаваны творы П.Пестрака (Звястун), А.Салагуба, А.Бартуля і інш. Улады Польшчы не зацвердзілі статут арг-цыі, і «Веснаход» неўзабаве пасля стварэння спыніў дзейнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАКУ́РТ (Latrodectus tredecimguttatus),
ядавіты павук сям. тэрыдыід. Пашыраны ў Зах. Азіі, Паўд. Еўропе, Паўн. Афрыцы. Жыве ў стэпах, паўпустынях, пустынях, перадгор’ях.
Даўж. самцоў 4—7 мм, самак 10—20 мм. Самкі чорныя, у самцоў і маладых самак чырв. плямы на брушку. Ядавітыя залозы — у галавагрудзях. Яд — бялковы таксін, які мае нейратропнае дзеянне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
młodo
молада;
umrzeć młodo — памерці маладым (у маладых гадах);
wyglądać młodo — молада выглядаць;
młodo się ożenić — рана ажаніцца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
вянча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак.
1.каго. Аб’ядноўваць шлюбам па царкоўным абрадзе.
В. маладых.
2.перан., што. Завяршаць сабой, знаходзячыся зверху чаго-н.
Вежу вянчала рубінавая зорка.
|| зак.павянча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны (да 1 знач.), звянча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны (да 1 знач.) іувянча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны (да 2 знач.).
|| наз.вянча́нне, -я, н. (да 1 знач.).
|| прым.вянча́льны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
МАЛАДЗЕ́ЧАНСКІ ФЕСТЫВА́ЛЬ БЕЛАРУ́СКАЙ ПЕ́СНІ І ПАЭ́ЗІІ рэспубліканскі фестываль бел.эстр. песні і паэзіі. Праводзіцца з 1993 штогод у г. Маладзечна Мінскай вобл.
(у 1995 адбыўся ў Мінску). Мае на мэце выяўленне таленавітых маладых спевакоў і інструменталістаў, кампазітараў і паэтаў. У праграмах фестывалю конкурсы маладых выканаўцаў, канцэрты сучаснай бел. песні, джаза, поп- і рок-музыкі. Сярод удзельнікаў: Дзярж. аркестр сімф. і эстр. музыкі (дырыжор М.Фінберг),
вак.-інстр., вак. і фальклорныя ансамблі «Песняры», «Верасы», «Сябры», «Камерата», «Карусель-2», «Бяседа», «Раство», рок-гурты «Крама», «Мроя», «Новае неба», «Палац», «Уліс» і інш., вядучыя выканаўцы Беларусі, у т. л. В.Вуячыч, В.Дайнэка, Т.Раеўская, А.Ярмоленка і інш. У рамках фестывалю праводзяцца творчыя вечары бел. кампазітараў, сольныя канцэрты бел. спевакоў, аўтарскія вечары і творчыя сустрэчы з бел. пісьменнікамі. Прайшлі прэм’еры опер-песень І.Паліводы «Беларушчына» (на словы Я.Купалы) і «Матчын спеў» (паводле твораў А.Куляшова), канцэрты дзярж. акадэмічных нар. аркестра і нар. хору Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
баяві́к, баевіка, м.
1. Член рабочай баявой дружыны ў 1905–1907 гадах. [Астапчык:] — Яго [лектара] заўсёды група нашых маладых баевікоў эскартуе — туды і назад, да самой хаты.Машара.
2. Кінафільм, які карыстаецца асаблівым поспехам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аднаду́мец, ‑мца, м.
Чалавек аднолькавых з кім‑н. думак, поглядаў, перакананняў. З маладых год Людвік глыбока паважаў бацькавы погляды на жыццё, заўсёды быў яго аднадумцам і супольнікам у барацьбе з эксплуататарамі.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
караво́кі, ‑ая, ‑ае.
Які мае карыя вочы. На прыпынку ў калідоры вагона паяўляецца першы прадстаўнік чэхаславацкага народа, дабрадушны, крыху паўнаваты для сваіх маладых год, каравокі старшына-пагранічнік з папкай пад пахай.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«АРША́НСКІ МАЛАДНЯ́К»,
літаратурна-мастацкі часопіс, які ў 1925—28 выдавала Аршанская філія «Маладняка». Выйшла 7 нумароў. Змяшчаў вершы, лірычныя абразкі і апавяданні А.Вечара, М.Ганчарыка (вершы падпісваў псеўд. Я.Сявец), Ю.Гаўрука, В.Каваля, Т.Кляшторнага, М.Нікановіча, В.Сташэўскага, У.Прыбыткоўскага і інш.маладых пісьменнікаў, хроніку літ. жыцця Аршанскай акругі і маладнякоўскіх арг-цый рэспублікі.