бра́нныйI (ругательный) ла́янкавы; (неприличный) непрысто́йны; (скверный) бры́дкі; (оскорбительный) знява́жлівы;

бра́нное сло́во, бра́нное выраже́ние непрысто́йнае (бры́дкае, знява́жлівае) сло́ва, (ругательство) ла́янка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перапа́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм.

1. Тое, што і перастрэлка. Тры роты пяхотнага палка.. трапілі ў перапалку, наскочыўшы на засаду. Лынькоў.

2. перан. Крыклівая спрэчка, лаянка. Сямейная перапалка. □ Мароз з апушчанымі вачамі чакаў, пакуль скончыцца перапалка паміж Шэметам і Цмыгам. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аршэ́нец ’нязлосная лаянка да блізкага чалавека’ (тураў., Выгонная, вусн. паведамл.). Няясна, магчыма, ад ліг. aršùs ’суровы; благі’, ’горшы’ (LKŽ, Фрэнкель, 16–17) і яго паходных (ařšiai, aršỹn), але супраць геаграфія.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бу́рса1 (гіст.) ’бурса’. Рус. бу́рса, укр. бу́рса і г. д. Запазычанне з польск. bursa (або ням. Burse) < с.-лац. bursa ’казённы кошт’ < ’кашалёк’ (< грэч. βύρσᾱ ’мяшок’). У пераносным значэнні ’таварыства’. Брукнер, 50; Праабражэнскі, 1, 54; Фасмер, 1, 247; Шанскі, 1, Б, 234–235; Рудніцкі, 265; Булыка, Запазыч., 53.

Бу́рса2 ’група, пэўная колькасць людзей’ (Жд.). Укр. бу́рса ’тс’. З бу́рса1 (гл.). Параўн. Рудніцкі, 265; Махэк₂, 77; Булыка, Запазыч., 53.

Бу́рса3 сварка, лаянка’ (Сцяц.). Укр. бу́рса ’тс’ (гл. Рудніцкі, 265). Такія ж значэнні і ў іншых мовах, напр., славац. bursa танец, гульня з музыкай; сварка, лаянка’. Бясспрэчна, звязана з бу́рса1 (гл.) і бу́рса2. Першапачаткова меліся на ўвазе шумныя забавы бурсакоў (іншая магчымасць тлумачэння: ’група людзей’ → ’шум, лаянка’). Гл. Рудніцкі, 265; Махэк₂, 77 (там крыху іначай: першапачаткова ’скандал сярод купцоў’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

abusive

[əˈbju:sɪv]

adj.

1) абра́зьлівы, зьнява́жлівы; рэ́зкі

abusive words — абра́зьлівыя сло́вы

abusive language — ла́янка

2) які́ дрэ́нна абыхо́дзіцца

3) няпра́вільна ўжы́ты

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Пяке́лка (пеке́лка) ’шынок, дом распусты (у Віленскай губ.)’ (Нас.). З польск. piekiełko, памянш. ад piekło ’пекла’ (Банькоўскі, 2, 549) з пераноснымі значэннямі, у тым ліку ’крыкі, сварка, лаянка і пад.’ (Варш. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Псяю́ха ’пра таго, хто выклікае агіду, нянавісць (лаянка)’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр., ТСБМ), ’сабачая кроў’ (Нік. Очерки, Доўн.-Зап., 2). З польск. psiajucha < psia jucha ’сабачая кроў’ (эўфемізм кляцьбы, параўн. псялыга, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Махамэ́т, мъхамэ́т, мьхамэ́ціна ’прайдзісвет’ (міёр., З нар. сл.). Параўн. рус. дан. махоме́т ’бандыт’, магоме́тлаянка (у А. П. Чэхава). Паводле Фасмера (2, 556), у рус. мову прыйшло з Захаду. Узыходзіць да араб. Muḥammad ’Магамет’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́мерхацца ’прагаладацца, аслабець ад вялікай затраты сілы’ (БРС, Касп., Янк. III, Касп., Мат. Гом.), вы́мірьхацца ’тс’ (З нар. сл., маг.), вы́мяркацца ’захацець есці пасля хадзьбы’ (Бір. Дзярж.), виме́рхувать, ви́мерхать ’стаміцца’ (Ліс.). Укр. ви́мерховати ’прагаладацца’; параўн. таксама польск. merchać, myrchać ’раскідваць, мяшаць салому, прыводзіць яе да непрыгоднасці’. У беларускай мове, відавочна, запазычанне з укр., дзе яно ўтворана ад дыял. ме́рха, ми́рха ’падла’. Параўн. таксама чэш. mrcha ’кляча’; ’падла; сцерва (лаянка)’, польск. marcha, mercha ’кляча; сцерва’, славен. mrha (лаянка), запазычаныя з с.-н.-ням. marhe ’конь, кляча’ (Брукнер, 322; Клюге, 1960, 454, 463; Махэк₂, 379).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калама́шкалаянка на няўклюднага, чараватага чалавека’ (Шат.). Фармальна суадносіцца з каламашка ’воз’, ’нязграбны воз’, ’воз для перавозу цяжкасцей’ і да т. п. — значэнні, якія тлумачаць, відаць, утварэнне каламашкалаянка’. З разглядаемым словам суадносіцца кылымашыцца ’таўчыся, збірацца ў адным месцы’ (Бяльк.) (паводле фанетычнага крытэрыю ўтворана ад асновы каламаш‑). Семантыка, відавочна, адрозніваецца, аднак яе можна зразумець як натуральнае развіццё ’капацца, вазіцца’ > ’таўчыся на адным месцы’, > ’збірацца ў адным месцы’. Такое развіццё значэння верагоднае, паколькі ажыццяўляецца ў яўна экспрэсіўных лексемах, дзе семантыка з’яўляецца дыфузорнай і лёгка можа субстывавацца. Параўн. яшчэ пск. колымажиться ’важнічаць, фанабэрыцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)