ДЗМІТРУ́К Аляксей Данілавіч (24.4.1907, в. Сцяброва Жабінкаўскага р-на Брэсцкай вобл. — 23.8.1942),
удзельнік рэв. руху ў Зах. Беларусі і партыз. руху ў Вял.Айч. вайну. Вучыўся ў школе парт. работнікаў Прадстаўніцтва ЦККПЗБ пры ЦККП(б)Б у Мінску (1932—33). З 1926 сакратар Жабінкаўскага падп. райкома, інспектар ЦККПЗБ па Пінскім акр. к-це КПЗБ. Двойчы (1927, 1934) быў арыштаваны польск. ўладамі і зняволены ў турму. З 1939 у БССР, працаваў у міліцыі. У Вял.Айч. вайну партызан атрада імя М.М.Чарнака партыз. брыгады імя Сталіна Брэсцкай вобл. Загінуў пры выкананні баявога задання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМЕ́НІКАЎ Іван Фёдаравіч (парт.псеўд.Паўлаў, Паўлуша, Густаў, Аркаша, Юрка; 11.9.1905, г. Віцебск — 9.4.1985),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. З 1922 працаваў у паравозных майстэрнях Віцебска. У 1927—29 у Чырв. Арміі. У 1929—30 на камсам. і прафс. рабоце. З кастр. 1930 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі: заг.ваен. аддзела ЦК, сакратар Віленскага акр.к-та, інструктар ЦККПЗБ, у 1932—37 чл.ЦК, Сакратарыята ЦККПЗБ. Дэлегат II з’езда КПЗБ (1935), VI з’езда Кампартыі Польшчы (1932). У 1937—56 неабгрунтавана рэпрэсіраваны, працаваў на Д. Усходзе. У 1956—57 на сав. рабоце ў Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЙКО́ЎСКІ Лазар Рыгоравіч (9.5.1901, г. Гродна — 3.1.1982),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. Вучыўся ў аспірантуры Камуніст. ун-та нац. меншасцей Захаду ў Маскве (1933—35). З 1924 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі: сакратар Гродзенскага, Брэсцкага гаркомаў КПЗБ. У 1926—28 чл.ЦККПЗБ, кіраўнік ваен. і арганізац. аддзелаў ЦККПЗБ. За рэв. дзейнасць у 1923 і 1927 арыштаваны польск. ўладамі, на палітычным працэсе 35-і (крас. 1929, Беласток) засуджаны на 15 гадоў зняволення. Дэп.Нар. сходу Зах. Беларусі (кастр. 1939, Беласток). Удзельнік Вял.Айч. вайны. У 1945—57 на сав. рабоце ў Гродне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БАЛЬШАВІ́К»,
тэарэтычны і паліт. орган ЦККПЗБ. Выдаваўся нелегальна са снеж. 1924 да 1936 у Вільні, пазней у Мінску на бел. (асобныя матэрыялы на рус.) мове. Нумары 1—40 выйшлі як газета, з нумара 41-га — часопіс (выйшла 50 нумароў). Змяшчаў артыкулы па тэорыі і практыцы камуніст. руху ў Польшчы і Зах. Беларусі, рабоце секцый Камінтэрна ў краінах Зах. Еўропы, пастановы пленумаў ЦККПЗБ, матэрыялы канферэнцый і з’ездаў КПЗБ, хроніку парт. работы. Пісаў пра паліт. і эканам. становішча ў СССР і БССР. Адыгрываў актыўную ролю ў кіраўніцтве рэв. і нац.-вызв. рухам працоўных Зах. Беларусі. Друкаваў і сектанцкія матэрыялы, асабліва ў 1930-я г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЧЭ́ЎСКІ Арсен Уладзіміравіч (парт.псеўд.В.Камінскі, Уладак; 5.9.1901, Вільня — 31.8.1931),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. Брат І.У.Канчэўскага. У 1919 у Наркамаце асветы Літ.-Бел. ССР, Віленскім губхарчкоме. Адзін са стваральнікаў і кіраўнікоў Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі. З 1923 чл.ЦККПЗБ. У 1924 арыштаваны польскімі ўладамі і засуджаны на 4 гады турмы. На I з’ездзе КПЗБ (1928) завочна выбраны канд. у чл.ЦК, пасля вызвалення з турмы (ліст. 1928) кааптаваны ў чл.ЦК, з кастр. 1929 чл. Бюро ЦККПЗБ. Накіроўваў дзейнасць арг-цый «Змагання», Гал. управы Таварыства беларускай школы і іх легальных выданняў. Трагічна загінуў у Чорным моры.
рэвалюцыйны дзеяч і публіцыст КПП і КПЗБ. Чл. СДКПіЛ з 1905, КПП з 1919. Пасля рэвалюцыі 1905—07 у эміграцыі ў Францыі, Балгарыі. З 1919 чл.Цэнтр. рэдакцыі КПРП у Польшчы. У 1924 арыштаваны польскімі ўладамі і засуджаны на 8 гадоў турмы. У выніку абмену паліт. зняволенымі з 1926 у СССР. З 1929 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі, прадстаўнік ЦККПЗБ пры ЦККП(б)Б. Чл.ЦК КПП у 1923—30, чл.ЦККПЗБ у 1929—38. Адзін з рэдактараў часопіса ЦК КПП «Nowy przegląd» («Новы агляд»). У 1936—41 у эміграцыі ў Бельгіі, Францыі. Перад Вял.Айч. вайной жыў у СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬШЭ́ЎСКІ Анатоль Адамавіч (парт.псеўд.Юрка Пружанскі; 4.7.1904, г. Бяроза — 1937),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі, публіцыст. З 1920 вучыўся ў Камуніст. ун-це імя Свярдлова (Масква). З 1925 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі. На III канфер. (1926) і I з’ездзе (1928) КПЗБ выбраны чл.ЦК. Рэдактар друк. органаў ЦККПЗБ«Бальшавік» і «Чырвоны сцяг». У 1927 арыштаваны польск. ўладамі і зняволены, з 1928 у СССР. З 1932 у рэдакцыі Прадстаўніцтва ЦККПЗБ пры ЦККП(б)Б у Мінску, на прафс. рабоце. У публіцыст. артыкулах, апублікаваных пад псеўданімамі і ананімна ў падп. выданнях, выкрываў палітыку ўрада Польшчы. У 1937 незаконна рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПАД СЦЯ́ГАМ КАМУНІ́ЗМУ»,
заходнебеларускі часопіс. Орган ЦККПЗБ. Выдаваўся ў 1927—30 у Вільні на бел. мове (рэдакцыя часопіса знаходзілася ў Мінску). Выходзіў 1 раз у 3 месяцы. Ставіў за мэту ўзброіць камуністаў ленінскім вучэннем, распрацоўваць новыя ідэалаг. і паліт. пытанні для парт. актыву, знаёміць з дзейнасцю Камінтэрна, ВКП(б), КПП, КП(б)Б і КПЗБ Шмат увагі аддаваў сацыяліст. будаўніцтву ў БССР. Асвятляў найб. важныя праблемы пралет. рэвалюцыі, нац. пытання, расстаноўкі і суадносін класавых сіл у Зах. Беларусі. Меў рубрыку «Хроніка міжнароднага жыцця». У 1930 выдаваў серыю брашур, у іх ліку «Вынікі пленумаў ЦККПЗБ», «Аб УКП(б)», «Аб прафсаюзах», «Аб нацыянальна-вызваленчай барацьбе», «Аб правым ухіле ў УКП(б)».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАГУ́Н Георгій Іосіфавіч (парт.псеўд.Максімаў; 5.10.1903, в. Пузевічы, цяпер в. Партызанская Гродзенскага р-на — 13.9.1960),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. Скончыў Мінскую школу КПЗБ (1925). З 1922 на падп.парт. рабоце ў Зах. Беларусі: чл. і сакратар Скідзельскага раённага, чл. Гродзенскага, сакратар Баранавіцкага, Пінскага і Беластоцкага акр. к-таў КПЗБ. На III канфер.КПЗБ (1926) выбраны чл.ЦК. За рэв. дзейнасць у 1927 арыштаваны польскімі ўладамі і зняволены на 8 гадоў. Пасля вызвалення з турмы на падп. рабоце. Адзін з арганізатараў Скідзельскага паўстання 1939. Дэп.Нар. сходу Зах. Беларусі (кастр. 1939, Беласток). Да чэрв. 1941 заг. аддзела Скідзельскага райвыканкома. Удзельнік Вял.Айч. вайны. З 1945 на сав. і гасп. рабоце ў г. Скідзель.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́ХВА Мікалай Сямёнавіч (24.11.1902, в. Баруны Ашмянскага р-на Гродзенскай вобласці — 16.7.1990),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі, гісторык. Засл. работнік культуры Беларусі (1981). З 1923 у апараце ЦКВЛКСМ. У 1924 старшыня Часовага Бел. Бюро ЦК РКСМ, 1-ы сакратар ЦК КСМБ, чл.ЦВКБССР. З 1925 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі: сакратар Віленскага акр.к-та, чл.ЦККПЗБ. У 1926 арыштаваны і на 5 гадоў зняволены ў турмах Польшчы. У 1934—35 узначальваў Краявы сакратарыят ЦККПЗБ. З 1935 чл. Бюро, з 1936 прадстаўнік ЦККПЗБ пры арганізац. апараце ЦК КПП у Празе. З 1939 у СССР. У Вял.Айч. вайну ў 1944 у Войску Польскім. З 1945 у апараце Мін-ва грамадскай бяспекі ПНР. У 1956—84 у Ін-це гісторыі партыі пры ЦККПБ. Складальнік зборнікаў дакументаў, аўтар успамінаў і даследаванняў па гісторыі рэв. руху ў Зах. Беларусі, у т. л. калектыўнай манаграфіі «Рэвалюцыйны шлях Кампартыі Заходняй Беларусі (1921—1939 гг.)» (1966).